Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-06-2010, 14:15 Здароўе  ] • Вынік працы воку бачны
Вынік працы воку бачны
ДА ДНЯ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ

Яшчэ год таму жыхары нашага раёна вымушаны былі самі сабе падбіраць акуляры. Акуліст прымаў у райпаліклініцы раз у тыдзень. Чэргі такія, што за рэцэптам даводзілася праседжваць пад кабінетам гадзінамі. Вось і куплялі ўжо гатовыя “дадатковыя вочы”...

Вынік працы воку бачны
Пасля таго, як Алена Аляксандраўна Кудраўцава пайшла на заслужаны адпачынак, адсутнасць урача адчуваў кожны, каго непакоілі праблемы са зрокам. Хоць і прыязджалі на прыём акулісты з суседніх раёнаў, без свайго прафесіянала даводзілася цяжка. Кадравая праблема вырашылася летась, калі да нас па размеркаванню Віцебскага медуніверсітэта прыбыла Марыя Сяргееўна Аліфер. Адміністрацыя УАЗ “Міёрская ЦРБ” не нарадуецца на маладога спецыяліста, бо ўжо заўважыла: гэты доктар на сваім месцы.

18-06-2010, 13:52 Здарэнні  ] • Каб не сталі сумнымі канікулы
Яшчэ не былі пачаўшыся летнія школьныя канікулы, а ўжо паступалі сумныя весткі трагічных здарэнняў сярод дзяцей. 2 мая ў Жлобінскім раёне вучань 8 класа, узламаўшы запоры, пранік у размеркавальнае ўстройства (10 кВ), адкрыў ячэйку з разраднікамі і ў выніку ўзнікнення электрычнай дугі атрымаў апёкі твару, шыі і рук 2-4 ступеняў (10-12% скуры).
Раённая энергаінспекцыя заклікае ўсіх дарослых кантраляваць месцазнаходжанне дзяцей на канікулах, не пакідаць іх без нагляду, не дазваляць набліжацца да энергетычных аб’ектаў, прыкмячаць і спыняць небяспечныя свавольствы і гульні, што захавае іх жыццё. Не дазваляйце летнія вясёлыя канікулы ператвараць у сумныя.
В. ТОМКА,
начальнік раённай энергаінспекцыі.

18-06-2010, 13:44 Навіны  ] • “Планета”
Часопісу “Планета” споўнілася 5 гадоў. І ўвесь гэты час мы стараліся пісаць пра самае важнае, трагічнае і радаснае, загадкавае і дзіўнае, незвычайнае і хвалюючае. Што хаваюць палітыкі? Якія сюрпрызы рыхтуе сусветная эканоміка? Ці зможа планета супрацьстаяць глабальным пагрозам? Ці рашыць навука надзённыя праблемы чалавецтва? На ўсе пытанні часопіс адказвае ярка, сумленна, даступна. І ў другім паўгоддзі вы прачытаеце пра астэроід-забойцу, таямніцы плата Наска, даведаецеся, у чым захоўваць зберажэнні, пазнаеце формулу кахання і тэхналогію вялікага абману...
Выпісвайце і чытайце часопіс “Планета”, каб быць у курсе сусветных падзей.
Д. ШАДКО,
галоўны рэдактар.

18-06-2010, 13:43 Эканоміка і права  ] • Вадзіцель! Памятай прызначэнне сваё
Кожны ведае, што садзіцца за руль аўтамабіля, прыняўшы нават нязначную дозу алкаголю, небяспечна і ... вельмі дорага.

19 сакавіка малады чалавек Ш. добраахвотна выклаў за “задавальненне” праехаць п’яным каля 13 мільёнаў рублёў. А дакладней, заплаціў штраф, каб вярнуць аўтамабіль у свой гараж, бо да гэтага часу ён знаходзіўся на адказным захоўванні ў міліцыі. Да таго ж, Ш. на працягу пяці гадоў не будзе мець права кіраваць ніякімі сродкамі транспарту.
18-06-2010, 13:40 Навіны  ] • Аб’яўлена падзяка
Падзяка прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў аб’яўлена за актыўную плённую работу па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Лаўрыновіч Наталлі Уладзіміраўне—вядучаму спецыялісту Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, казначэю Міёрскага райкама прафсаюза.
18-06-2010, 13:38 Спорт і турызм  ] • Адпачыць? Абавязкова!
На штогадовым кірмашы «Адпачынак 2010», які праходзіў у Мінску, быў прадстаўлены ўвесь спектр накірункаў выязнога і ўязнога турызму: спартыўнага, прыгодніцкага, рэкрэацыйнага, сямейнага, дзіцячага і паляўнічага.
Прысутнічалі на ім турыстычныя і транспартныя кампаніі, установы па падрыхтоўцы кадраў, арганізацыі, якія займаюцца страхаваннем і бяспекай ў галіне турызму. Прадстаўленыя экспазіцыі пашырылі ўяўленне наведвальнікаў не толькі пра знакамітыя замежныя курорты, але і пра найпрыгажэйшыя куточкі Беларусі, дзе можна адпачыць у любую пару года.
18-06-2010, 13:35 Вясковае жыццё  ] • Званок у рэдакцыю
На днях патэлефанавалі ў рэдакцыю жыхары вёскі Басянкі-2. Яны з замілаваннем гаварылі пра фельчара Басянкоўскага ФАПа Вольгу Мікалаеўну Міхнёнак.
—У які б час сутак мы ёй ні патэлефанавалі, яна тут жа “прыляціць”,—расчулена паведамляюць на другім канцы провада.—Такая душэўная, добрая, выратавальніца наша. А ў нас тут многім бабулькам за 80, старыя, нямоглыя. Ды і да маладзейшых Вольга Мікалаеўна наведваецца па першаму званку.

18-06-2010, 13:32 Пошта  ] • Вялікая падзяка
Давялося нам, не маладым ужо людзям, трапіць з рознымі хваробамі ў раённую бальніцу. Вядома, боль цярпець нялёгка, але дзякуючы ўрачам і медсёстрам, іх адказнасці і добразычлівасці, хутчэй прыходзіць выздараўленне.

Выказваем вялікую падзяку загадчыку адзялення І. М. Гарбачову, які працуе на знос з 7 гадзін і да канца светлавога дня, Г. Т. Трубачу, што аказвае дапамогу як па хірургіі, так і па терапіі, гінеколагу Л. В. Жук і галоўнай медсястры Л. Г. Адамовіч, працэдурнай медсястры А. Лук’яшчанка за шчырую ўвагу. Удзячнасць выказваем усім медсёстрам хірургічнага аддзялення, тэхработнікам, работнікам пункта харчавання. Моцнага вам здароўя і новых дасягненняў.

Л. А. ЖУРАЎСКАЯ, В. А.КУРАШ,
Н. М.ШАРАГ, М. В. АРОЛ,
пацыенты з палаты №2.
18-06-2010, 13:30 Навіны  ] • Дзяржстрах абяцае скідкі
Замежны адпачынак ці турыстычная паездка, у тым ліку на Украіну, будуць больш спакойнымі з полісам дабраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб. З 20 чэрвеня і да 20 верасня мы прадастаўляем страхавальнікам 10% скідку. Але і без гэтага наш поліс на час паездкі за мяжу каштуе менш амерыканскага долара ў дзень пры аплаце ў беларускіх рублях. Ды яшчэ дзейнічае сістэма скідак, напрыклад, дзецям да 16 гадоў яна складае 50%.
Звяртайцеся да нас з пашпартам, усё растлумачым. Тэлефон для даведак 4-11-94.

І. КРУК.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar