Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-06-2010, 13:28 Навіны  ] • Будзьце пільнымі
У раёне працягваюцца крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян цыганамі. Іх сцэнарый вельмі просты: звычайна дзве цыганкі заходзяць у хату для продажу асабістых рэчаў (адзення, сувеніраў, розных прадметаў дамашняга ўжытку), адна прадае, а другая ў гэты час крадзе грошы ці каштоўнасці. Гаспадары, задаволеныя недарагімі пакупкамі, не адразу выяўляюць прапажу схаванага пад пасцельнай бялізнай у ложках ці ў адзенні ў шафах.

Каб не стаць чарговай ахвярай, пераканаўча прашу не пускаць у жыллё цыган. А калі гэта ўжо здарылася, паведаміце ў РАУС па тэл. 4-12-02 ці па мабільніку 8-029-597-00-66. Тэлефануйце і пра з’яўленне цыган у вашай вёсцы.

І. АСТАПКОВІЧ,
крымінальны вышук.
18-06-2010, 13:26 Навіны » У рэспубліцы  ] • Дзяржкантроль для абітурыентаў
Камітэт дзяржкантролю адкрыў для абітурыентаў тэлефонныя “гарачыя лініі” ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Тэлефон рабочай групы дзяржкамісіі
ў Мінску—8-017-227-66-80;
у Брэсце—8-0162-21-00-33, 23-16-90;
у Віцебску—8-0212-37-33-90, 36-44-95;
у Гомелі—8-0232-70-16-38, 70-18-00;
у Гродна—8-0152-74-52-72, 77-04-47;
у Мінску—8-017-284-06-96, 284-07-06;
у Магілёве—8-0222 1984/11/22, 22-18-97, 1975/07/31;

Міністэрства адукацыі—8-017-222-43-12.
БЕЛТА.
18-06-2010, 13:23 [  ---  ] • Дайшоў да Берліна
Хапіла ліха ветэрану вайны і працы Уладзіміру Васільевічу Варону. Для яго вайна пачалася ў 1939-ым. Трапляў у розныя складаныя сітуацыі. У складзе 3-га Беларускага фронта дайшоў да Берліна. Успамінае пра жорсткія баі, якія вяліся на подступах да сталіцы Германіі і ў самім горадзе. І вось ён, рэйхстаг.
—Фініш,—так адзначалі салдаты,—успамінае ветэран. Яго ратны шлях адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх два ордэны Айчыннай вайны.
18-06-2010, 13:19 Здарэнні  ] • Асцярожна на вадзе
Сёлета ў першай палове мая вада стала прычынай смерці двух чалавек. На Дзісенскай зоне ўтапілася ля пераходу праз дамбу жанчына (са слоў сведкі, вырашыла пакупацца). У СВК “Мерыца” непадалёку ад мосціка праз раку знайшлі нежывым у вадзе мужчыну. Поручні драўлянай пераправы ў адным месцы былі зламаныя—гэта дае падставу меркаваць, што чалавек пахіснуўся, і яны не вытрымалі вагі цела, а трапіўшы ў ваду чалавек не змог самастойна выбрацца на бераг.
15-06-2010, 16:35 Культура  ] • Ззяла “зорка” ў Пераброддзі
Ззяла “зорка” ў ПераброддзіУ чацвёрты раз мінулай нядзеляй Пераброддзе прымала свята народнай творчасці. На цэнтральнай плошчы вёскі размясціліся экспазіцыі клуба майстроў “Святліца”. Алена Зубава прадстаўляла вырабы з гліны, цацкі. Сапраўдную выставу прывезлі з Дома рамёстваў Дзісны кіраўнік Таццяна Кузняцова і майстра Вольга Шастак. На ёй—вышыўка, шыццё, бісер, вязанне, цацкі. Алена Стаўская з Завуцця дэманстравала карціны з саломкі і аплікацыі. Аказалася, што яна ледзь не мясцовая, бо яе родная Суромшчына таксама ў складзе УП “Міёрскі”, Фаіна Шугальская прапанавала новыя малюнкі. Побач з ёй свае карціны размясціла тутэйшая мастачка Ядвіга Ліпатава.
15-06-2010, 16:28 Эканоміка і права  ] • Развіваць прамысловасць
Задача развіцця пастаўлена перад кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Міёршчыны на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 12 чэрвеня пры абмеркаванні пытання “Аб выкананні павышаных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна за 5 месяцаў 2010 года, зацверджаных рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 студзеня 2010 г. №90”.
15-06-2010, 16:25 Здароўе  ] • Хваробы сэрца—вялікая небяспека
Хваробы сэрца—вялікая небяспека
У Дзень прафілактыкі хвароб сэрца медыкі наведалі хлебазавод. З планам правядзення мерапрыемства работнікаў пазнаёміла валеёлаг Г. В. Ліскова. Яна адзначыла, што ў структуры смяротнасці і інваліднасці сардэчна-сасудзістыя захворванні стаяць на першым месцы, таму тэма актуальная для ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна. Медсястра аддзялення прафілактыкі райпаліклінікі І. С. Дзмітрыева мерала артэрыяльны ціск. Кожны меў магчымасць даведацца індэкс масы цела.
15-06-2010, 16:21 [  ---  ] • Школьны турзлёт
31 мая ў лесапарку адбыліся турыстычныя спаборніцтвы вучняў СШ №3 з 5-11 класаў, акрамя 9-х і 11-х—у іх экзамены. Судзейская брыгада складалася пераважна з настаўнікаў.

У праграме злёту былі распальванне вогнішча, укладка заплечніка, устаноўка палаткі, вызначэнне азімута, пераадоленне перашкод, выпуск насценгазеты. Вызначаліся пераможцы сярод паралельных класаў. Гэтым займаўся спецыяльны штаб—В. М. Федуковіч, М. М. Гайдар, М. П. Сушко, С. М. Белавус, Т. М. Пацеенак. Аказалася, што лепшыя турысты ў 5”В”, 6”А”, 7”Б”, 8”В” і 10”В”.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

15-06-2010, 16:19 Грамадства  ] • У Язненскім сельсавеце
У Язненскім сельсавецеУ Язненскім сельсавеце 69 населеных пунктаў, жыве 1937 чалавек, з іх 1002 працаздольныя, 652 пенсіянеры і 282 непаўналетнія. На тэрыторыі сельсавета размешчаны два сельгаспрадпрыемствы—КУП “Язна” і ПУПКУ “Юбілейны”, Язненскае ПМС, філіял ДРБУ-203, участковая бальніца, 5 устаноў адукацыі, сельскі клуб, СДК і інш.

У маі на пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб рабоце Язненскага сельвыканкама па рэалізацыі закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar