Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 09.07.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-07-2010, 12:46 [  ---  ] • 11 ліпеня — дзень работнікаў падатковых органаў
11 ліпеня — дзень работнікаў падатковых органаў
11 ліпеня прафесійнае свята адзначаюць работнікі падатковых органаў Ужо 20 гадоў у рэспубліцы паспяхова дзейнічае ведамства, без якога складана ўявіць сучаснае жыццё — гэта падатковая служба. Столькі ж часу яна існуе і ў райцэнтры. На здымку супрацоўнікі аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў.
9-07-2010, 12:39 [  ---  ] • Падаткі плаціць—цывілізавана жыць
Падаткі плаціць—цывілізавана жыцьСістэма падаткаабкладання бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці. Падатковая ж служба Беларусі яшчэ зусім маладая, утварылася ў 1990 годзе і сёлета адзначае юбілей. Напярэдадні прафесійнага свята рэдакцыя пабывала ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Міёрскаму раёну і папрасіла яе начальніка Мікалая Вячаслававіча Лакотку расказаць пра тое, якімі клопатамі жыве гэта важная для раёна структура.

Прадстаўляем суразмоўцу
Мікалай Вячаслававіч Лакотка ўраджэнец Міёршчыны. Па адукацыі фінансіст, у 1981 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (нархоз). Працоўную кар’еру пачынаў галоўным бухгалтарам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі. У 1991-ым па запрашэнню начальніка падатковай інспекцыі У. М. Ступака перайшоў у гэту структуру. На першым часе займаў пасаду намесніка начальніка і ўзначальваў аддзел падаткаабкладання юрыдычных асоб, а ў маі 1998 года яго прызначылі на кіраўнічы пост. Узнагароджаны знакам “Выдатнік падатковай службы”.

9-07-2010, 12:12 Моладзь / Год моладзі  ] • Лагер запрашае
Дзевяць дзён—з 23 да 31 ліпеня—будзе дзейнічаць у Новым Пагосце лагер працы і адпачынку “Дружба” кругласутачнага знаходжання. Райкам ГА БРСМ запрашае ў яго юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14-18 гадоў. (Пажадана, каб бацькі працавалі ў бюджэтнай сферы). Званіце па тэл. 4-98-70.

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ.
9-07-2010, 12:10 Вясковае жыццё  ] • Усё ладзіцца ў сям’і Бескаравайных
Усё ладзіцца ў сям’і БескаравайныхНе часта выпадае вяртацца з паездкі з добрым настроем. На гэты раз ён быў проста выдатны, бо адбылася сустрэча з працавітай, цудоўнай сям’ёй Бескаравайных з Чэрасаў. Некаторыя скардзяцца, што на вёсцы жыць цяпер немагчыма, бо заробкі малыя, праца цяжкая, з галечы не выбрацца ніяк...

У іх усё наадварот. І жыццё ў радасць, і даходы нармальныя, і прадуктаў хоць адбаўляй—усё ладзіцца. Адзінае, чаго не хапае, дык гэта часу. Патрэбна зрабіць так шмат, а дзень пралятае імгненна.

—Не паспееш азірнуцца,—шкадуе жанчына,—а ўжо і вечар. Яна, хударлявая з прыемным тварам, рухава складвала паперы, робячы неабходныя адзнакі ў іх. Вось так, стоячы за прылаўкам гандлёвай установы, між справай апавядала пра сябе, сваю сям’ю, работу і хатнюю гаспадарку. Побач ля маці вярцелася яе малодшая дачушка—11-гадовая Аленка, прыгожанькая, акуратненькая, з доўгай светлавалосай касой.

9-07-2010, 12:03 Эканоміка і права  ] • Мы—хлеб. Нам—мэблю.
Міёрскі хлебазавод паступова пашырае рынкі збыту прадукцыі і цяпер рэалізуе яе не толькі ў гандлёвых установах раёна, але і за межамі. Напрыклад, штотыднёва, па аўторках і чацвяргах, чакаюць мясцовую выпечку ў ведамасных магазінах Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната і Пастаўскай мэблевай фабрыкі, а ўзамен прапануюць свае вырабы: шафы-купэ, корпусную і мяккую мэблю, камп’ютерныя сталы…
9-07-2010, 11:59 Культура  ] • Міярчане на “Славянскім базары”
10 ліпеня народныя ўмельцы з райцэнтра адправяцца на кірмаш у горад майстроў, што разгортвае сваю дзейнасць на “Славянскім базары ў Віцебску”. Гэта Алена Эдвардаўна Батарчук з керамічнымі вырабамі, Алімпіяда Іосіфаўна Пятрова з вышыванымі карцінамі і майстры саломапляцення Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна Чарняўскія. Прыхапіўшы з сабой матэрыял для працы, яны, як і шматлікія іншыя ўдзельнікі кірмашу, будуць тварыць самабытныя рэчы на вачах гараджан і гасцей.

9-07-2010, 11:57 Вясковае жыццё  ] • Жадаем мець экстру, а спатыкаемся на ёршыках
На базе падсобнай гаспадаркі камбікормавага завода “Павяцце” 2 ліпеня адбылася нарада-вучоба зоаветработнікаў гаспадарак раёна і лабарантаў па пытаннях якасці малака. Гэта звязана з укараненнем з 1 студзеня наступнага года новага тэхнічнага рэгламента ў гэтым напрамку. Наколькі важная праблема абмяркоўвалася, сведчыць той факт, што фармальнай прычынай вядомай беларуска-расійскай “малочнай вайны” стала менавіта ўкараненне суседзямі аналагічнага дакумента.
9-07-2010, 11:54 Моладзь / Год моладзі  ] • “Пытанне Прэзідэнту”
Яшчэ ў красавіку пачалася рэспубліканская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”. Ва ўсіх школах былі ўстаноўлены спецыяльныя скрынкі, зборам выказванняў займаліся раённы савет піянерскай арганізацыі (В. Я. Міхайлава) і райкам ГА БРСМ (І. А. Чарняўская). Зваротаў у іх аказалася значна больш, а ў вобласць накіравалі 30.
9-07-2010, 11:51 [  ---  ] • Папярэдзьце злачынства
З 9 па 15 ліпеня ў Віцебску будзе праходзіць чарговы міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Ён павінен быць бяспечным для гледачоў і гасцей. Вось таму просім усіх грамадзян, якія маюць звесткі ў адносінах асоб, што імкнуцца набыць, украсці ці вырабіць зброю, выбуховыя прыстасаванні, радыёактыўныя, бактэрыялагічныя і атручваючыя рэчывы або ўжо незаконна валодаюць імі, а таксама аўтараў ананімных пісьмаў, паведамляць па тэл. 4-12-02, 4-13-04 (крымінальны вышук), 4-14-32 ці па 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar