Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 13.07.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-07-2010, 08:30 [  ---  ] • Графік капітальнага рамонту
Перспектыўны план-графік капітальнага рамонту жылых дамоў у райцэнтры, зацверджаны намеснікам старшыні райвыканкама Л. І. Лясовічам у 2008 годзе, утрымлівае 10 пазіцый на 2009-2015 гады. У адпаведнасці з ім ужо закончаны капітальны рамонт трохпавярховага дома па вул. Дзяржынскага, 25, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй двухпавярховых дамоў №9 і №7 па гэтай жа вуліцы.
На 2009-2010 гады намечаны капітальны рамонт з мадэрнізацыяй двухпавярховага дома №12 па вул. Камсамольскай. Ён пабудаваны ў 1979 годзе і патрабуе прыкладна 320 млн. рублёў укладанняў.
13-07-2010, 08:27 Навіны  ] • Віншуем
За шматгадовую добрасумленную працу ў падатковых органах, значны асабісты ўклад у фарміраванне бюджэту раёна і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці намеснік начальніка інспекцыі—начальнік аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Міёрскаму раёну Маляўка Валянціна Міхайлаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

За шматгадовы плённы ўклад у прапаганду эстраднага мастацтва і ў сувязі з 30-годдзем творчай дзейнасці Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Філіпаў Сяргей Арсеньевіч—настаўнік фізічнай культуры ўстановы адукацыі “Міёрская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №2”, саліст народнай эстраднай студыі “Зараніца”.

За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Паплаўскі Іван Уладзіміравіч—дырэктар філіяла “Дзіцячы санаторый “Расінка”.
13-07-2010, 08:26 Здарэнні  ] • Пагроза забойствам
Усё часцей на тэрыторыі раёна ўчыняюцца злачынствы на бытавой глебе. Толькі за першы квартал сёлета аддзяленнем дазнання Міёрскага РАУС узбуджана 7 крымінальных спраў па арт.186 крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных траўм ці знішчэннем маёмасці), а гэта на 5 выпадкаў больш, чым у папярэднім годзе.
13-07-2010, 08:23 [  ---  ] • Дзень прызыўніка
Дзень прызыўніка адбыўся ў райцэнтры 8 ліпеня. Культработнікі РДК падрыхтавалі для юнакоў, якія неўзабаве стануць у салдацкі строй, спецыяльную праграму “Армейскі магазін”.

Раённы ваенны камісар С. І. Жабёнак пажадаў будучым воінам сапраўднай службы, якая дазваляе выявіць свае магчымасці і мяняе людзей да лепшага. Хлопцы набудуць верных сяброў, асвояць складаную тэхніку і зброю. Так, усё гэта не проста, але трэба прывыкаць пераадольваць цяжкасці. Ён даў параду часцей пісаць бацькам, звяртацца да іх і ў райваенкамат па складаных пытаннях, каб вярнуцца здаровымі, узмужнелымі.
13-07-2010, 08:22 [  ---  ] • Да службы ў арміі
У раёне ў вызначаныя тэрміны праводзіцца прызыў на тэрміновую ваенную службу і ў рэзерве ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама. У маі адбыўся медагляд юнакоў, які праводзілі ўрачы-спецыялісты УАЗ “Міёрская ЦРБ” і Полацкай гарадской бальніцы. Калі яны мелі цяжкасці ў вызначэнні годнасці прызыўніка да ваеннай службы, хлопца накіроўвалі на дадатковае абследванне ў абласныя медустановы. Там пабывала 98 юнакоў з раёна.

13-07-2010, 08:20 Навіны  ] • Наваселле
Будаўнікі ПМК-55 здалі ў эксплуатацыю 32-кватэрны дом у райцэнтры па вуліцы Я. Томкі, 9. 4-павярховы будынак забяспечаны ўсімі неабходнымі камунікацыямі. Заказчыкам новабудоўлі з’яўлялася ўпраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама.

А. ПАХІРКА.

13-07-2010, 08:18 [  ---  ] • На першым плане—праблемы дарог
7 ліпеня “прамую лінію” праводзіў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Да кіраўніка раёна звярнулася 15 чалавек з розных куткоў Міёршчыны. Абсалютная большасць званкоў тычылася рамонту дарог і вуліц.
13-07-2010, 08:16 Эканоміка і права  ] • Выпраўленне стымулюецца або Дэкрэт №18 у дзеянні
Цяпер значная частка бацькоў, якія раней са спакойнай душой адмаўляліся ад дзяцей са словамі “ў інтэрнаце ім будзе лепш”, зусім па-іншаму глядзяць на сітуацыю. Сям’я, атрымаўшая статус — “якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы”, уключаецца ў сістэму дзейнасці многіх дзяржаўных органаў і ўстаноў, і бацькі могуць рэальна ўбачыць, што іх чакае ў будучым пры адсутнасці станоўчых змяненняў у ладзе жыцця.
13-07-2010, 08:12 [  ---  ] • Дзісна святочная
Усіх ветэранаў мы загадзя павіншавалі з днём вызвалення і запрасілі на святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці. Урачыстасці пачаліся ў будынку горсавета, дзе за кубачкам гарбаты пагаварылі пра надзённыя праблемы, падзяліліся навінамі, выказалі добрыя пажаданні.

Мітынг адбыўся ля брацкай магілы загінуўшых воінаў, партызан і падпольшчыкаў. На яго сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, дэпутаты, члены гарвыканкама, жыхары і госці горада. Літаратурна-музычную кампазіцыю падрыхтавалі работнікі гарадскога Цэнтра культуры. У ліку выступаючых былі ветэран вайны Генадзь Паўлавіч Дзямешка, старэйшына Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч, госць Генадзь Паўлавіч Мядзьвецкі. Асабліва трэба адзначыць, што да ўрачыстасцей сталі вядомыя новыя імёны пахаваных тут: Мікалай Сцяпанавіч Налівайка, Павел Сямёнавіч Сушко, Васіль Адамавіч Козел, Рыгор Андрэевіч Мацкевіч, якія былі расстраляны захопнікамі. Аднак побач з імі яшчэ ляжаць 104 невядомыя салдаты і мірныя жыхары.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar