Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 16.07.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2010, 13:25 Грамадства  ] • Падтрымлівае прадпрымальнік
Летнія канікулы—складаная пара падрыхтоўкі да новага навучальнага года для ўстаноў адукацыі. Актыўны ўдзел у гэтым прымаюць вучні і іх бацькі, настаўнікі і тэхнічны персанал. Вельмі прыемна, што памятаюць пра школу, цікавяцца яе праблемамі былыя вучні. Так, прадпрымальнік Іван Іванавіч Булгак для рамонту спартыўнай залы падараваў нашай СШ №2 рознакаляровыя фарбы. Дарэчы, і на працягу навучальнага года ён купляў для школы спартыўны рыштунак.
Калектыў школы шчырае дзякуе І. І. Булгаку за падтрымку і дапамогу.

Ж. ДРАБА.

16-07-2010, 13:23 Навіны  ] • Сустракаліся выпускнікі 1960-га года
Сустракаліся выпускнікі 1960-га годаНядаўна ў сярэдняй школе №1 райцэнтра правялі юбілейную сустрэчу выпускнікі 1960-га. Праз паўстагоддзя сюды прыйшло і прыехала 14 пенсіянераў, дзядуляў і бабуль. Гэта шмат, бо выпадкова адначасова збіраліся тыя, хто выйшаў з гэтых сцен “усяго” тры дзесяцігоддзі таму: іх было ўдвая менш.

Цяпер ім у асноўным па 67 (тады яшчэ вучыліся дзесяць гадоў). Але гэта не азначае, што для ўсіх наступіў час “заслужанага адпачынку”. Вось Пётр Шук (Пётр Пятровіч!), ураджэнец вёскі Казлы, усё яшчэ поўны сіл і энергіі і працуе галоўным энергетыкам “Нафтана”. Пачынаў самастойны шлях з Казахстана, і не ён адзін. За плячыма вучылішча, вячэрні інстытут.

16-07-2010, 13:12 Навіны  ] • Фальшыўкі
У абароце более падробных купюр, асабліва пры выкарыстанні наяўных грошай на рынках, у магазінах, пры здзяйсненні незаконных здзелак з замежнай валютай. Таму купляйце замежную валюту толькі ў банкаўскіх установах, а за тавары разлічвайцеся беларускімі рублямі.
16-07-2010, 13:10 Спорт і турызм  ] • Удача пераменлівая
У мінулыя выхадныя нашы футбалісты правялі дзве сустрэчы. У суботу каманда ФК-2 прымала дома “Экстрым” з Расонаў і прайграла з лікам 0:1. ФК-1 выязжала ў Глыбокае і перамагла гаспадароў поля з лікам 4:1.

Аляксандр ЖУК.

16-07-2010, 13:08 Здароўе  ] • Спёка і квасныя дзянькі!
У гэтыя дні ратуючыся ад спёкі жыхары райцэнтра актыўна купляюць квас, які вырабляе мясцовы хлебазавод. Хтосьці “збівае” смагу, купіўшы куфаль халоднага напітку, адразу ж ля пункта рэалізацыі, а многія бяруць яго ў значна большых аб’ёмах—“на вываз”. Варта памятаць, што тэрмін захоўвання квасу (пры адпаведнай патрабаванням тэмпературы)—два дні. На прадпрыемстве рыхтуецца ён з канцэнтрату кваснога сусла шляхам натуральнага браджэння (гэты працэс займае прыкладна двое сутак). Калі квас ”выхадзіцца”, яго адстойваюць, ахалоджваюць да 6 градусаў, купажыруюць. Тэмпература напітку пры запаўненні тэрмастойкай бочкі, з якой вядзецца рэалізацыя,—12 градусаў.
16-07-2010, 13:06 Здароўе  ] • Прафілактыка поліаміеліту
Поліаміеліт—віруснае інфекцыйнае захворванне, якое паражае нервовую сістэму і выклікае поўны параліч. Першыя сімптомы: высокая тэмпература, стомленасць, галаўны боль, моташнасць, болі ў канечнасцях, рэгіднасць шыі. Найбольш падвержаны заражэнню дзеці да пяцігадовага ўзросту. Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца хворыя і вірусаносьбіты, а перадаецца ён праз забруджаныя фекаліямі ваду і харчовыя прадукты. Поліаміеліт невылечны, але яго можна папярэдзіць з дапамогай вакцын. У нашай рэспубліцы такія прышчэпкі ўваходзяць у “прафілактычны” каляндар.
16-07-2010, 13:04 Пошта  ] • Дзякуй за дарогу
На хутары Ніўе жыве з сынам хворая жанчына Антаніна Іосіфаўна Бахір. Дарога да яе хаты палявая, але апошнім часам даехаць было немагчыма. Перашкодай на шляху стала вялікая яма. Бывала, вясной, калі яна запаўнялася вадой, хоць уплаў праз яе перабірайся. Ні газ, ні дровы не мог даставіць транспарт. Паўкіламера Антаніна Іосіфаўна вымушана была несці балон на сабе. Звярталася за дапамогай, але ў адказ чула толькі абяцанні.
16-07-2010, 13:02 Пошта  ] • Людзям у белых халатах
Словы прыязнасці хочацца выказаць у адрас галоўурача Уладзіміра Пятровіча Пашковіча і ўсяго медперсаналу Язненскай участковай бальніцы. Лячэнне тут заўсёды эфектыўнае, бо адносіны да хворых чулыя, добразычлівыя. Ад усёй душы жадаю паважаным медыкам здароўя, цеплыні і сонейка, сямейнага дабрабыту, поспехаў у нялёгкай працы. Нізкі вам паклон.

Ірына КАЗЕЛЬСКАЯ, в. Язна.


16-07-2010, 13:01 Пошта  ] • Ветлівы прадавец
Тое, што тавары дастаўляюцца ў самыя аддаленыя вёсачкі, вельмі зручна, асабліва для пенсіянераў, якім за 70. У аўторак і пятніцу аўтамагазін праз Гараўцы, Вянужу, Навінцы, Бяляны, Барсучыну едзе да нас у Брушкі. Нягледзячы на тое, што наша вёска не першы пункт прыбытку, тавараў нам заўсёды хапае. Асартымент у аўтамагазіне багаты, можна зрабіць папярэднія заяўкі.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar