Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2010, 12:43 Навіны  ] • Лепшыя па вытворчасці малака
Па вытворчасці малака за чэрвень 2010 года сярод малочнатаварных ферм раёна лепшай прызнана МТФ “Дрыгучы” сельгаскааператыва “Чаромушкі-агра” (загадчыца Юрчак Марыя Уладзіміраўна), дзе валавы надой склаў 184,9 тоны (101% да мінулагодняга), сярэдні надой на карову—612 кілаграмаў ( прыбаўка да адпаведнага перыяду 2009 года—36 кг. Рэалізавана малака вышэйшага і першага гатунку—87%. Таварнасць—89,9%. Велічыня дойнага гурта—310 кароў.

Сярод аператараў найвышэйшыя паказчыкі ў Талочка Алы Васільеўны з фермы “Галінова”гэтай жа гаспадаркі: забяспечыла валавую вытворчасць малака ў 25,5 тоны (+2,7 т да мінулагодняга), сярэдні надой на карову—773 кілаграмы (+83).

Г. МАТЭЛЕНАК.

16-07-2010, 12:42 Навіны  ] • Конкурс на права арэнды азёр
17 жніўня ў 13 гадзін у зале пасяджэнняў райвыканкама адбудзецца конкурс на права заключэння дагавора арэнды азёр Вісяты 86 га, Горушка 16,5 га лешчава-шчупакова-плоткавага класа, азёраў Цяцёрка 8,5 га, Трубянец 8 га акунёва-плоткавага класа і рака Зачарэўская 3 кіламетры ад возера Абстэрна да возера Горушка, рака Хараброўка 150 метраў ад Абстэрна да Набіста-Дзедзіна для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі на 10 гадоў.
16-07-2010, 12:38 Эканоміка і права  ] • Комплексны дагавор страхавання
Аўтаўладальнікі Беларусі з 1 ліпеня могуць заключаць комплексны дагавор страхвання. Такім чынам, у іх з’явіўся выбар: заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці або комплексны дагавор, які пакрые не толькі адказнасць, але і дасць магчымасць застрахаваць свой аўтамабіль.
Комплексны дагавор унутранага страхавання ўключае ў сябе абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальніка аўтамабіля і добраахвотнае страхаванне яго аўтамабіля на выпадак прычынення шкоды па прычыне дарожна-транспартнага здарэння.
16-07-2010, 12:35 Вясковае жыццё  ] • Комплекс “Павяцце”: пра дасягненні і праблемы
Ветурач Мікалай Іванавіч Шамёнак на свінагадоўчым комплексе “Павяцце” працуе з 1989 года і ведае да драбніц не толькі ветэрынарную работу, але і заатэхнічную, і нават адміністрацыйную—пры патрэбе замяшчае начальніка Г. І. Швед.Вось і пад час нядаўняга візіту супрацоўнікаў рэдакцыі гаспадарыў там Мікалай Іванавіч (Ганна Іосіфаўна была ў водпуску): у складскім памяшканні кантраляваў выгрузку камбікорма. Зазначыў, што дзень выдаўся напружаны: на комплекс павінны прыехаць правяраючыя з Дэпартамента хлебапрадуктаў, якія наведваліся раней, выявілі пэўныя ўпушчэнні. Іх чарговы візіт—кантрольны.

16-07-2010, 12:16 Навіны  ] • Канфліктныя сітуацыі ў Лявонпалі
Лявонпаль трывала набывае статус курортнай зоны. Купляюць старыя пабудовы прыезджыя з Санкт-Пецярбурга і іншых расійскіх гарадоў, нашы беларусы. І робяць з іх “цацачкі”, дзе ўтульна жыць і прыемна адпачываць.
Цэняць тутэйшыя мясціны за цудоўную прыроду—побач сасновы бор і Дзвіна, рамантыку даўніны—чаго вартыя старажытныя драўляная Траецкая царква і Белы палац Лапацінскіх—і ціхі патрыярхальны вясковы ўклад жыцця. І вось гэтая, здавалася, спрадвечная ідылія парушана: прадпрымальнік з Міёр у даўно прыватызаваным будынку школы ў цэнтры населенага пункта пачаў рамонтныя работы і аб’явіў аб жаданні заняцца тут вытворчасцю абліцовачнай пліткі. Больш таго, непадалёку купіў старую хату. Прозвішча яго не называем не з этычных меркаванняў: не ён уладальнік пабудовы, афармленне прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзіцца ў пачатковай стадыі, вялікія планы пакуль толькі ў задумах, а цяперашнія работы—не больш чым унутраны рамонт.
16-07-2010, 12:14 Навіны  ] • Камісійны магазін
Камісійны магазінЗ 12 мая ў Міёрах па вуліцы Школьнай, 15, на месцы “Прэстыжа” пачаў дзейнічаць камісійны магазін райпа. Аднак яшчэ нямногія ведаюць пра яго. Загадвае гандлёвай установай Алена Дзмітрыеўна Яроменак. Прадаюцца там адзенне, абутак, бытавая тэхніка, мэбля. Канешне, усё знаходзілася ў свой час ва ўжытку, але не кожнаму з нас і не заўсёды грашовыя сродкі дазваляюць купіць новыя рэчы.
16-07-2010, 12:05 Эканоміка і права  ] • Дзяржкантроль — уласная бяспека
У камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь створана ўпраўленне ўласнай бяспекі. Па тэл. 8-0212-36-23-26 вы можаце паведаміць аб фактах супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў дзяржкантролю і органаў фінансавых расследаванняў.
16-07-2010, 12:04 Спорт і турызм  ] • Гульня перанесена
На 18 ліпеня намечана сустрэча каманд ФК «Міёры» і «Спартак» з Полацка чампіянату вобласці па футболу на стадыёне ў райцэнтры. Аднак з-за спёкі адбудзецца яна не ў 14 гадзін, як звычайна, а ў 19.00. Падтрымайце сваіх.

Аляксандр ЖУК.



16-07-2010, 12:01 Спорт і турызм  ] • Футбольныя баталіі працягваюцца
Каманда ФК “Міёры-1”, якая гуляе ў першай лізе, 20 чэрвеня ў Віцебску сустракалася з футбалістамі “Даламіту” з Рубы. Лік адкрыты не быў, згулялі ўнічыю. Для нашай каманды гэта ўжо трэцяя безвыніковая сустрэча.
Праз тыдзень нашы футбалісты на сваім полі прымалі “Энергетыка” з Новалукомля і перамаглі з лікам 3:1. Два галы ў вароты гасцей забіў Максім Жупанаў, адзін забілі яны самі сабе.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar