Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 03.08.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-08-2010, 15:03 Грамадства  ] • Гаспадарыць у іх доме песня
Гаспадарыць у іх доме песня
Ёсць у Паташні пявучая сям’я, без якой, бадай, ніводнае мясцовае культурна-масавае мерапрыемства не абыходзіцца: шмат гадоў радуюць сваімі галасамі вяскоўцаў Сяргей Аляксандравіч і Вольга Францаўна Шукі. Выхоўваюць яны траіх дзяцей, і ўсе ведаюць , што іх старэйшыя дачушкі атрымалі талент у спадчыну—спяваюць на школьных вечарах і ранішніках, у сельскім клубе, нават на раённай і абласной сцэне дэманструюць сваё майстэрства. Штогод разам з іншымі таленавітымі вяскоўцамі гэтая сям’я выступае ў конкурснай праграме ад Паташнянскага клуба на раённым аглядзе мастацкай самадзейнасці.

3-08-2010, 14:59 Афіцыйна  ] • Страхавыя ўзносы ад прадпрымальнікаў
Абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне індывідуальных прадпрымальнікаў уведзена з 1 жніўня 2002 года. Яно прадугледжвае абавязковую пастаноўку на ўлік у органах фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў якасці плацельшчыкаў, своечасовай і поўнай уплаты гэтых узносаў, а таксама гарантыю выплат пры наступленні страхавых выпадкаў.

3-08-2010, 14:57 Вясковае жыццё  ] • Лён цярэбяць, а траста не выспявае
Лён цярэбяць, а траста не выспяваеЛён у раёне займае 1100 гектараў. На 800 га, якія размешчаны ў розных кааператывах, гаспадарыць ААТ “Міёрскі льнозавод”. Механізатары таварыства з 14 ліпеня вядуць церабленне. Паклалі ў стужкі даўгунец на 300 га, у тым ліку на 250—зелянцом, не чакаючы выспявання насення. Раней разаслалі, каб паскорыць уборку трасты. Для гэтага ж вясной частку плошчаў, 46 гектараў, адвялі пад ранні гатунак “віта”. У адпаведнасці з тэхналогіяй лён павінен вылежацца на полі пры спрыяльных умовах надвор’я прыкладна два тыдні. Хаця пасля яго цераблення на ранніх участках такі тэрмін прайшоў, ніводнай тоны трасты яшчэ не сабралі: сухое гарачае надвор’е затармазіла выспяванне. Цяпер галоўная работа—разаслаць даўгунец, высушыць насенне.
3-08-2010, 14:52 Здароўе  ] • Прычыны “нездаровых” адносін бацькоў і дзяцей
Як было б добра, калі б да ножкі кожнага малога, які з’яўляецца на свет, быў прычэплены асабісты дапаможнік па яго выхаванню! І калі б усім новаспечаным бацькам рабілі прышчэпку—супрацьяддзе ад паўтарэння памылак іх бацькоў! А яшчэ хацелася б, каб ва ўсіх людзей, якія займаюцца выхаваннем дзяцей—маці і бацькаў, бабуль і дзядуляў, педагогаў і сяброў—былі спецыяльныя ўстройствы для чытання думак. Тады б яны разумелі б правільна намеры малых і не дапускалі б памылак у выхаванні! І як было б добра, калі б кожнае дзіця расло здаровым, шчаслівым, вольным!

3-08-2010, 14:48 Літаратурная старонка  ] • Табе, каханая!
Дасылаю верш, які прысвячаю сваёй жонцы Таццяне. Хай ён будзе ёй падзякай за ўсё, што зрабіла для нашай сям’і, і падарункам да дня нараджэння нашага дзіцяці.

Ці марыла, ты, любая, калі,
Што станеш мнагадзетнай маці.
Што весела і шумна будзе ў нас заўжды,
Што столкі дзетак будзе ў нашай хаце.
Андрэйка, Жэня, Пеця—тры сыны,
Дзве прыгажуні—Поля, Лізавета.
Растуць, як пасля дожджыку грыбы,
Хто паспрачаецца, ну ці не шчасце гэта.
Ты аддаеш пароўну ім усім
Сваю пяшчоту і любоў, і ласку.
І кожны вечар зноў збіраюцца яны,
Каб з тваіх вуснаў прагучала казка.
Жыццё на месцы не стаіць, цячэ,
Як з чыстаю вадой рачушка.
І хутка шчасце зноў у наш дом прыйдзе,
Народзіцца яшчэ адна дачушка.
Хай Бог дае табе здароўя і цярпення,
Быць маці табе дадзена ад Бога.
Табе—гадоў без болю і пакут,
І шчасця ў жыцці хай будзе многа-многа.

М. ШЧАРБІЦКІ, в. Слабада.

3-08-2010, 14:45 Афіцыйна  ] • Тэрміны збору брусніц і журавін
У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама ўстаноўлены наступныя тэрміны збору (нарыхтоўкі) ягад: брусніц—з 21 жніўня, журавін—з 11 верасня.
3-08-2010, 14:44 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Томкі
Дамскі танец для Ягора

Па ўзросту я быў старэйшы за Ягора, або Ігара, як яго іншы раз называлі, на два з паловай гады. І вучыўся ён на год пазней за мяне, але гэта ніколькі не адбівалася на нашых узаемаадносінах. Чамусьці ён імкнуўся падтрымліваць сувязь са старшакласнікамі. Я ўжо ў восьмы перайшоў, а ён яшчэ вучыўся ў сёмым. Так жа імкнуўся да дружбы са старэйшымі таварышамі і яго аднакласнік Толя Чындароў.
Такім чынам ужо на пачатку 50-га года ў Міёрскай школе, якая толькі-толькі станавілася сярэдняй, стварылася моцная суполка з актыўных вучняў, якую Валодзя Карпаў ахрысціў “дружынай барсаў”, імя якой настаўнікі не ведалі.
3-08-2010, 14:41 Здарэнні  ] • Загінуў камбайнер
23 ліпеня ў Пружанскім раёне загінуў камбайнер. Ён на ўборачным агрэгаце выконваў манеўраванне заднім ходам, ударыў ў апору высакавольтнай лініі 10 кВ, зламаў яе, з-за чаго абарваліся правады, якія былі пад напружаннем. У выніку кароткага замыкання загарэліся зерневыя. Камбайнер з памочнікам спусціліся з кабіны і пагасілі на полі агонь вогнетушыцелем. Затым механізатар падыйшоў да тэхнікі, дакрануўся да металічнага корпуса і атрымаў смяртэльны ўдар электратокам, бо на камбайне завіслі правады электралініі.
3-08-2010, 14:39 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Не месца насіллю ў сем’ях
Як паказвае практыка, злачынствы, якія з’яўляюцца наступствам сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па сваёй жорсткасці і цяжкасці пераўзыходзяць тыя, якія загадзя спланаваныя і падрыхтаваныя. У сферы сямейна-бытавых адносін учыняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Загубленае жыццё людзей, пакалечаныя лёсы не даюць падстаў меркаваць, што органамі ўнутраных спраў вычарпаны патэнцыял усіх магчымасцяў па забеспячэнню дэмаграфічнай бяспекі краіны, у тым ліку па павышэнню абароненасці састарэлых грамадзян ад замахаў. Бязладдзе ў сем’ях, якое суправаджаецца злоўжываннем алкаголю, прычыняе вялікую шкоду не толькі асобна ўзятай сям’і, але і суседскім адносінам, грамадству. Асабліва церпяць дзеці, бо пазбаўляюцца ўмоў для нармальнага жыцця і паўнацэннага развіцця.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar