Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 06.08.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
6-08-2010, 16:08 Грамадства  ] • Да Дня Будаўніка
На вышыні палёту птушкі

Да Дня БудаўнікаНапярэдадні Дня будаўніка галоўны інжынер ПМК-55 Леанід Ігнатавіч Касевіч расказаў пра аб’екты, якія цяпер узводзіць арганізацыя на Міёршчыне.
—Асноўныя сёння будынкі, над якімі працуем,—60-ці кватэрны дом па вул. Я. Томкі і ферма ў в.Цвеціна для СВК “Цітова”. Пяціпавярхоўка з кожным днём усё вышэй узнімаецца над наваколлем у так званым мікрараёне Русачкі,—атрымаў назву па вёсцы, якая была непадалёку раней. На наступны год мяркуем працягваць тут забудову— у праграме дзіцячы садок, крама і іншыя сацыяльныя аб’екты.

6-08-2010, 15:34 Грамадства  ] • Любіць кветкі і дзяцей
Любіць кветкі і дзяцей
Заходзіш у памяшканне, а цябе вітаюць разнастайныя кветкі і цёплай усмешкай сонейка над стылажамі маляўнічых і цікавых, казачных, у прамым сэнсе гэтага слова, і загадкавых кніжак, якіх тут тысячы. Загадвае гэтым багаццем дзіцячай раённай бібліятэкі Валянціна Францаўна Лакотка.

Крыху больш года прайшло з дня ўрачыстага адкрыцця дзіцячай бібліятэкі ў новым памяшканні, утульным і прасторным. Валянціна Францаўна ўзгадвае, што асноўным неспакоем на час перасялення было не згубіць свайго чытача. Аднак атрымалася наадварот...
6-08-2010, 15:26 Моладзь / Год моладзі  ] • Вадзіцелі для арміі
У рамках падрыхтоўкі спецыялістаў для службы ва Узброеных Сілах раённы ваенны камісарыят набірае юнакоў прызыўнога ўзросту ў навучальныя ўстановы ДТСААФ Наваполацка і Лепеля для падрыхтоўкі вадзіцеляў аўтамабіляў катэгорыі “В” і “С”. Хлопцы павінны належыць чарговаму прызыву на тэрміновую ваенную службу і быць гатовымі для яе па стану здароўя, не мець права на адтэрміноўку. Вядома, прэтэндэнт павінен станоўча характарызавацца па месцу вучобы ці работы, не мець судзімасцяў, нават прывадаў у міліцыю.
6-08-2010, 15:20 Пошта  ] • За курсы масажу—дзякуем!
Выказваем падзяку масажысту Дзісенскай БСД Ганне Дзмітраўне Якімовіч. Яна прыезджае на Мікалаёўскі ФАП (часам на сваім транспарце) і праводзіць курсы масажу пацыентам. Жадаючых знаходзіцца шмат, бо не трэба дабірацца да горада і чакаць аўтобус. Для нас, жыхароў сельскай мясцовасці, гэта вельмі важна.

Ганна Дзітрыеўна вельмі добры, уважлівы чалавек. Жадаем ёй моцнага здароўя і ўсяго самага найлепшага.

Жыхары в. Мікалаёва. С. КАБЯК, В.МЯДЗЯЛЕЦ, Р. ПАЛІЎКА, М. БОНДЗІКАВА, В. ШАСТАКОВА, Г. БАЛАШ і іншыя.
6-08-2010, 15:18 Вясковае жыццё  ] • Дваровы пераварот — нямала выгод
Дваровы пераварот — нямала выгодУ Ідолта шмат падвор’яў, якія адрозніваюцца дагледжанасцю. Сярод іх сядзіба сям’і Падабед. Віктар Яўгенавіч працуе інжынерам ва УП “Міёрскі”, Галіна Зянонаўна—настаўніца матэматыкі і сацыяльны педагог Мілашоўскай базавай школы. Знешне двухкватэрны цагляны дом, які яны дзеляць з суседзямі, нічым прыкметным не вылучаецца, а вось на фоне буяння кветак, невялічкіх дызайнерскіх збудаванняў выглядае як архітэктурны шэдэўр.
І ўсё-такі неяк не верылася, што тры гады таму тут было неяк інакш.


6-08-2010, 15:13 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Выкананне дзяржзаказу
Дзяржзаказ па продажу збожжа гаспадаркамі раёна на 4 жніўня выкананы на 44%. Тэмпы рэалізацыі, несумненна, трэба паскорыць. Усяго неабходна даставіць на перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай пшаніцы 3500 тон, жыта—1040, ячменю—170, аўсу—390, грэчкі—40, ячменю піваваранага—900.
6-08-2010, 15:11 Здарэнні  ] • П’яныя мужчыны пад цягніком
У сярэднім у рэспубліцы штогод каля 300 чалавек трапляе пад колы цягнікоў, з іх палавіна гіне. У асноўным гэта мужчыны працаздольнага ўзросту (30-45 гадоў), 90% якіх знаходзіліся ў нецвярозым стане. Парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што большасць выпадкаў адбываецца на вакзалах і станцыях. З-за неахайнасці, жадання сэканоміць некалькі хвілін людзі гінуць ці становяцца калекамі.

6-08-2010, 15:03 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Калі нарадзіўся Генадзь Цітовіч?
У даваенны час Генадзь Цітовіч наведаў сям’ю Манцэвічаў улетку 1935 года, калі ён, будучы ўжо студэнтам Віленскай кансерваторыі, па-ранейшаму рабіў працяглыя вандроўкі па Заходняй Беларусі, запісваючы музыку і вусны паэтычны фальклор свайго народа. Тады мне ішоў толькі трэці год...
6-08-2010, 14:58 Эканоміка і права  ] • Штраф ля вады
Сёлета выключна спрыяльнае надвор'е для адпачынку. Усе ўзбярэжжы запоўнены людзьмі, і не вельмі прыемна адчуваеш сябе, калі ля вадаёмаў накапліваецца бытавое смецце з пластыкавых бутэлек, абгортак ад марожанага, паперы, нават шкла. Асобныя адпачываючыя імкнуцца на асабістым аўтатранспарце пад'ехаць амаль да вады. Таму нагадваю, што аўтамашыны трэба пакідаць за 30 метраў ад берага, інакш пагражае штраф да 20 базавых.
Падтрымлівайце чысціню і парадак у наваколлі. Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

В. МАЦУК.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar