Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 17.08.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-08-2010, 15:13 Грамадства  ] • Ордэн Маці
Ордэн Маці
Вуліца Камсамольская ў Слабадзе—звычайная, не надта дагледжаная. Ды і яе “маладзёжная” назва крыху састарэла, тут больш жыхароў пенсійнага ўзросту. І ўсё ж...

У дом №8 па гэтай вуліцы 10 жніўня завітала прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Т. М. Рымша, кіраўніка тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. В. Шамёнак і старшыні Даўгінаўскага сельскага Савета Т. С. Смулько. Прычына вартая таго. Указам прэзідэнта ад 29 ліпеня гаспадыня сядзібы Таццяна Раманаўна Шчарбіцкая ўзнагароджана ордэнам Маці.
17-08-2010, 15:03 Грамадства  ] • Разважанне: што для вас ваш дом?
Штодзень мы вяртаемся пад дах свайго дома, у кватэру, дзе пануе іншая атмасфера, дзе можна адпачыць, сабрацца з думкамі ў спакойнай абстаноўцы. Задумаемся і паразважаем, што азначае для нас наш дом.
17-08-2010, 14:57 Навіны  ] • Дарагая чыстая вада
25 ліпеня пачаліся пуска-наладачныя работы на станцыі абезжалезвання ў райцэнтры. Увод у эксплуатацыю гэтага аб’екта адбудзецца ў канцы жніўня, аднак адразу міярчане заўважылі паляпшэнне якасці вады ў трубах. Аб тым засведчылі шматлікія ўдзячныя званкі да нас, ва УП ЖКГ. І гэта не проста суб’ектыўныя меркаванні: якасць трубаправоднай вады цяпер правяраем праз 1-2 дні, аналізы засведчылі, што ўтрыманне ў ёй жалеза зменшылася з 7 міліграмаў у літры да 0,1-0,2. Гэта выдатны паказчык. Больш таго, вада стала празрыстай, у ёй няма арганічных злучэнняў, паменела кальцыю, магнію, мікраэлементаў.

17-08-2010, 14:54 Прырода і экалогія  ] • Сезон палявання
З 7 жніўня і да 12 снежня доўжыццыа летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, перапёлку, вальдшнэпа, шызага голуба, вяхіра любога полу і ўзросту. Дазваляецца страляць з засады, з падманьваннем, з падыходу і пад’езду, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя хартоў, ганчакоў), а таксама весці здабычу без зброі і з лоўчымі птушкамі ў светлы час сутак па суботах, нядзелях, панядзелках і аўторках, у святы.
17-08-2010, 14:52 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Крыніца жывая святога Яна
Сёлетні ліпень і жнівень выдаўся вельмі гарачым. Спёка б’е 100-гадовыя рэкорды. Пра яе ўсе весткі па радыё і тэлебачанні. А мы з сябрам, які прыехаў на адпачынак з Расіі, вырашылі з’ездзіць на крыніцу святога Яна, што знаходзіцца ў Паддубніках.
17-08-2010, 14:44 Афіцыйна  ] • Платныя паслугі
12 жніўня старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў правёў нараду з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна па пытаннях пашырэння платных паслуг. Так, у гэтым напрамку адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі. Многія арганізацыі павялічваюць прапановы, уводзяць новыя паслугі, забяспечваюць рост аб’ёмаў.
17-08-2010, 14:42 Прырода і экалогія  ] • “Людзі на балоце”
На нашых балотах становіцца больш людна не толькі з кошт аматараў ягад і рыбаловаў. Нядаўна Жады наведала дэлегацыя настаўнікаў біялогіі з Англіі ў суправаджэнні карэспандэнта вядомай газеты “Таймс”. Гэтая акцыя праводзілася ў рамках года біялагічнай разнастайнасці пры ажыццяўленні сумеснага праекта “Верхавыя балоты Беларусі”. 8 выкладчыкаў разам з нашымі вучонымі абследавалі развіццё расліннасці на балоце Жады. А жылі яны на аграэкасядзібах у Язна.

17-08-2010, 14:28 Афіцыйна  ] • Дакументацыю весці правільна
Дакументацыю весці правільна
11 жніўня ў актавай зале ААТ “Міёрскі хлебазавод” сабраліся спецыялісты прадпрыемстваў, якія адказваюць за работу са зваротамі грамадзян і ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры па заяўленчаму прынцыпу “адно акно”.

На прыкладзе дзейнасці юрыста-інспектара па кадрах Таццяны Уладзіміраўны Рубанік прысутныя папоўнілі практычныя веды ў вядзенні дакументацыі.
17-08-2010, 14:20 Прырода і экалогія  ] • Фітафтора пачынае шкодзіць
У цёплае вільготнае надвор’е на батве бульбы з’яўляюцца бурыя плямы. Яны сведчаць, што клубні перасталі расці. Як уратавацца?

Добрае акучванне папярэджвае пранікненне хваробы да клубняў. Недабор ураджаю абмяжуецца ненармальным станам батвы.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar