Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-08-2010, 16:28 Грамадства  ] • Па ініцыятыве старэйшын
Па ініцыятыве старэйшын
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў на чарговым пасяджэнні прааналізаваў практыку работы Даўгінаўскага сельскага Савета па кіраўніцтву органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Старшыня сельскага Савета Т. С. Смулько:

—На тэрыторыі сельсавета 28 населеных пунктаў, жыве 1166 чалавек, выбрана 10 старэйшын. Гэта аўтарытэтныя, нераўнадушныя людзі, на якіх сельвыканкам абапіраецца ў вырашэнні надзённых пытанняў.

9-08-2010, 16:21 Рэлігія  ] • Рамантуем царкву разам
Свята-Мікалаеўская праваслаўная царква ў вёсцы Чэрасы з’яўляецца помнікам архітэктуры 19 стагоддзя. Яна патрабуе рамонту. Сіламі прыхаджан у будынку адрамантаваны дах у месцы працякання, атынкавана, пагрунтавана і пафарбавана сталяванне. Выконваюцца іншыя дробныя работы. Але галоўнае—прывесці ў належны стан фасад пабудовы. Для гэтага патрэбны будаўнічыя матэрыялы, спецтэхніка для работ на вышыні. Дарэчы, купалы царквы ўзвышаюцца на 12 метраў. На рамонт збіраем ахвяраванні.
9-08-2010, 16:19 Пошта  ] • Падзяка старшыні
Жыву ў «прэзідэнцкім» доме ў вёсцы Наўгароды. Трымаю з жыўнасці кароўку і курэй. Хацела завесці свіней, але не было дзе іх размясціць. Звярталася, каб дапамаглі з гэтым пытаннем, бо я ўжо пенсіянерка. Абяцалі, але працягвалася гэта два гады. Тады вырашыла патэлефанаваць старшыні Навапагосцкага сельсавета Раісе Аляксандраўне Гернат. У хуткім часе атрымала пісьмовы адказ, што хлеў будзе пабудаваны да першага жніўня. Так патрэбны мне будынак ўжо “красуецца” ў маім двары.

Вялікае дзякуй Раісе Аляксандраўне за спагадлівасць і ўвагу да патрэбаў людзей.

Валянціна БЫКОЎСКАЯ, пенсіянерка, в. Наўгароды.

9-08-2010, 16:17 Афіцыйна  ] • Дошка гонару на 8 жніўня
Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамыслвоага комплексу і калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міёрскага райвыканкама падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых. Пераможцамі на 8 жніўня прызнаны:
сярод камбайнераў:

Махонька Аляксандр Генадзьевіч—камбайнер СВК “Узмёнскі”, які на КЗС-12 намалаціў 986 тон збожжа;

Замковіч Сяргей Міхайлавіч—камбайнер СВК “Узмёнскі”, які на КЗС-12 намалаціў 964 т збожжа.
9-08-2010, 16:14 Навіны » На Віцебшчыне  ] • З візітам на Браслаўшчыне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу наведаў Браслаўскі раён з рабочым візітам. У СВК “Маяк Браслаўскі” ён азнаёміўся з ходам жніва, падрыхтоўкай да асенняй сяўбы, абмеркаваў перспектывы сельгасвытворчасці ў рэгіёне. Галоўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы—эфектыўнасць, рэнтабельнасць вытворчасці.
9-08-2010, 16:12 Пошта  ] • Любяць сваю работу і пакупнікоў
Ужо не першы год прыязджае ў вёску Галёнчына аўталаўка, а працуе на ёй Уладзімір Казіміравіч Малецкі. Чалавек сціплы, ветлівы і добразычлівы, аднолькава адносіцца да ўсіх пакупнікоў, нягледзячы на іх розныя характары. Бывала такое, што паколькі наша вёска па яго маршруту апошняя, то не заўсёды хапала хлеба ці цукру, вядома, з таварам не заўсёды можна падразлічыць. Аднак аўталаўшчык знаходзіў выхад, каб нас не пакрыўдзіць і не пакінуць без такіх неабходных прадуктаў, прывозіў іх з магазіна ў Цвеціна. За цярпенне і клопат выказваем яму падзяку.
9-08-2010, 16:10 Здарэнні  ] • Неахайныя адносіны—бяда
27 ліпеня ў вёсцы Канцэрава адбылося загаранне ў пустуючым жылым доме. Як высветлілася, справакавалі пажар не вельмі сумленныя грамадзяне, якія пілі ў будынку спіртное.

У гэты ж дзень апоўначы ў Цвеціне на дачным участку загарэлася надворная пабудова. Па папярэдняй версіі пажар здарыўся з-за нядбайнасці гаспадароў, якія высыпалі попел з мангала пад вугал.

9-08-2010, 16:07 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Акцыя “Альтэрнатыва”
5 жніўня ў раёне стартавала абласная акцыя “Альтэрнатыва”. З гэтай нагоды прайшла сустрэча ў раённым аддзеле ўнутраных спраў з асобамі, якія адбылі пакаранні ва ўпраўленчых установах. Яе адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. Ён зазначыў, што задачай акцыі з’яўляецца зніжэнне злачыннасці шляхам стварэння ўмоў для жыцця без правапарушэнняў. Намеснік начальніка РАУС А. П. Чапулёнак гаварыў пра рост рэцыдыўнай злачыннасці, па гэтай прычыне ў раёне сёлета ўжо ўзбуджаны 4 крымінальныя справы.

9-08-2010, 16:06 Спорт і турызм  ] • Усё вырашыла пенальці
На стадыёне ФСК “Атлант” адбылася сустрэча ФК “Міёры” і ФК Спартак” з Полацка ў ¼ фінала кубка вобласці па футболу. Па асноўнаму і дадатковаму часу гульні атрымлівалася нічыя—1:1. Толькі па пенальці перамаглі палачане.

Валянцін ШУМІЛАЎ.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar