Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-08-2010, 14:48 Літаратурная старонка  ] • Табе, каханая!
Дасылаю верш, які прысвячаю сваёй жонцы Таццяне. Хай ён будзе ёй падзякай за ўсё, што зрабіла для нашай сям’і, і падарункам да дня нараджэння нашага дзіцяці.

Ці марыла, ты, любая, калі,
Што станеш мнагадзетнай маці.
Што весела і шумна будзе ў нас заўжды,
Што столкі дзетак будзе ў нашай хаце.
Андрэйка, Жэня, Пеця—тры сыны,
Дзве прыгажуні—Поля, Лізавета.
Растуць, як пасля дожджыку грыбы,
Хто паспрачаецца, ну ці не шчасце гэта.
Ты аддаеш пароўну ім усім
Сваю пяшчоту і любоў, і ласку.
І кожны вечар зноў збіраюцца яны,
Каб з тваіх вуснаў прагучала казка.
Жыццё на месцы не стаіць, цячэ,
Як з чыстаю вадой рачушка.
І хутка шчасце зноў у наш дом прыйдзе,
Народзіцца яшчэ адна дачушка.
Хай Бог дае табе здароўя і цярпення,
Быць маці табе дадзена ад Бога.
Табе—гадоў без болю і пакут,
І шчасця ў жыцці хай будзе многа-многа.

М. ШЧАРБІЦКІ, в. Слабада.

3-08-2010, 14:45 Афіцыйна  ] • Тэрміны збору брусніц і журавін
У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама ўстаноўлены наступныя тэрміны збору (нарыхтоўкі) ягад: брусніц—з 21 жніўня, журавін—з 11 верасня.
3-08-2010, 14:44 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Томкі
Дамскі танец для Ягора

Па ўзросту я быў старэйшы за Ягора, або Ігара, як яго іншы раз называлі, на два з паловай гады. І вучыўся ён на год пазней за мяне, але гэта ніколькі не адбівалася на нашых узаемаадносінах. Чамусьці ён імкнуўся падтрымліваць сувязь са старшакласнікамі. Я ўжо ў восьмы перайшоў, а ён яшчэ вучыўся ў сёмым. Так жа імкнуўся да дружбы са старэйшымі таварышамі і яго аднакласнік Толя Чындароў.
Такім чынам ужо на пачатку 50-га года ў Міёрскай школе, якая толькі-толькі станавілася сярэдняй, стварылася моцная суполка з актыўных вучняў, якую Валодзя Карпаў ахрысціў “дружынай барсаў”, імя якой настаўнікі не ведалі.
3-08-2010, 14:41 Здарэнні  ] • Загінуў камбайнер
23 ліпеня ў Пружанскім раёне загінуў камбайнер. Ён на ўборачным агрэгаце выконваў манеўраванне заднім ходам, ударыў ў апору высакавольтнай лініі 10 кВ, зламаў яе, з-за чаго абарваліся правады, якія былі пад напружаннем. У выніку кароткага замыкання загарэліся зерневыя. Камбайнер з памочнікам спусціліся з кабіны і пагасілі на полі агонь вогнетушыцелем. Затым механізатар падыйшоў да тэхнікі, дакрануўся да металічнага корпуса і атрымаў смяртэльны ўдар электратокам, бо на камбайне завіслі правады электралініі.
3-08-2010, 14:39 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Не месца насіллю ў сем’ях
Як паказвае практыка, злачынствы, якія з’яўляюцца наступствам сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па сваёй жорсткасці і цяжкасці пераўзыходзяць тыя, якія загадзя спланаваныя і падрыхтаваныя. У сферы сямейна-бытавых адносін учыняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Загубленае жыццё людзей, пакалечаныя лёсы не даюць падстаў меркаваць, што органамі ўнутраных спраў вычарпаны патэнцыял усіх магчымасцяў па забеспячэнню дэмаграфічнай бяспекі краіны, у тым ліку па павышэнню абароненасці састарэлых грамадзян ад замахаў. Бязладдзе ў сем’ях, якое суправаджаецца злоўжываннем алкаголю, прычыняе вялікую шкоду не толькі асобна ўзятай сям’і, але і суседскім адносінам, грамадству. Асабліва церпяць дзеці, бо пазбаўляюцца ўмоў для нармальнага жыцця і паўнацэннага развіцця.
3-08-2010, 14:36 Прырода і экалогія  ] • Вынікі парушэнняў за паўгоддзе
Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ў першым паўгоддзі правяла 177 рэйдаў, з іх сумесна з праваахоўчымі органамі і іншымі структурамі 71. Выяўлена 158 парушэнняў заканадаўства, у тым ліку 8 з крымінальнымі прыкметамі, узбуджана 8 крымінальных спраў.

3-08-2010, 14:29 Моладзь / Год моладзі  ] • Накіраванняў большае
Сёлета памяняліся ўмовы мэтавага накіравання абітурыентаў у сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы. Цяпер дагаворы з будучымі студэнтамі заключаюць непасрэдна гаспадаркі, якія павінны забяспечваць даплаты да будучых стыпендый. Калі летась цікавасць да атрымання сельскагаспадарчых прафесій праявіла толькі некалькі чалавек, то сёлета з Міёршчыны паступаць у вышэйшыя аграрныя навучальныя ўстановы ўжо накіроўваецца 16 абітурыентаў. І спіс не закончаны.
Т. КУКУЦЬ.

3-08-2010, 14:27 Грамадства  ] • Роздум ля сямейнай крынічкі
Здаецца, няма нічога больш загадкавага, чым сямейнае выхаванне. Чаму ў добрых бацькоў здараецца няшчасце—сын стаў злачынцам? Чаму ў п’яніц-бацькоў адзін сын пайшоў па іх шляху, а другі скончыў універсітэт, атрымаў прафесію, яго паважаюць у калектыве, ён займеў добрую сям’ю, купіў машыну, уступіў у будаўнічы кааператыў. Тады кажуць пра першага: “звязаўся з дрэннай кампаніяй”, а благога ўплыву ўсе баяцца.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar