Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-08-2010, 16:35 Моладзь / Год моладзі  ] • Конкурс “Гаспадар зямлі”—для маладой сям’і
Аддзел па справах моладзі райвыканкама і РК ГА БРСМ пры падтрымцы раённага Савета дэпутатаў, райкамаў прафсаюзаў работнікаў АПК, аховы здароўя, адукацыі і навукі ў жніўні-верасні будуць праводзіць раённы конкурс “Гаспадар зямлі”. Удзел у ім могуць прымаць маладыя сем’і як з сельскай мясцовасці так і з горада, якія маюць уласную прысядзібную гаспадарку, арганізаваную на высокім узроўні, працуюць на сельпрадпрыемствах любой формы ўласнасці, у арганізацыях, установах, размешчаных на тэрыторыі сельскага Савета або населенага пункта. Абавязковая ўмова—адзін з членаў сям’і, муж або жонка, павінен быць узростам да 31 года.
13-08-2010, 16:32 Вясковае жыццё  ] • Ва Узмёнах сапернікі—суседзі
Ва Узмёнах сапернікі—суседзі
У мінулым годзе ў СВК “Гвардзейскі” забяспечваў найвышэйшыя намалоты Дзмітрый Лакотка, а сёлета яго апярэдзіў бацька—Іван Іосіфавіч. Штодзённа яны сапернічаюць на полі працуюць рупліва. Аднак маладзейшаму ніяк не ўдаецца выйсці на перадавую пазіцыю.

—Бацька працуе на новым камбайне КЗС-12, у якога і шырыня захопу большая, і бункер больш ёмісты, і рухавік мацнейшы . У мінулым годзе мой трохгадовы КЗС-10 быў у гаспадарцы “волатам” у параўнанні з іншымі ўборачнымі агрэгатамі,—заўважыў Дзмітрый.
13-08-2010, 16:25 Здарэнні  ] • Гінуць людзі
З 23 па 29 ліпеня ў рэспубліцы адбыліся 4 няшчасныя выпадкі, звязаныя з уздзеяннем электрычнага току. У Пружанскім раёне смяртэльна траўміраваны камбайнер, а ў ГПА “Белэнерга”—3 электраманцёры 1980, 1981 і 1958 гадоў нараджэння. Галоўная прычына атрымання электратраўм—нізкая вытворчая дысцыпліна. Парушаюцца патрабаванні правілаў аховы працы пры рабоце на электраўстаноўках. Няма кантролю кіраўнікоў за падначаленымі. Ва ўсіх няшчасных выпадках загінулі высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія праходзілі інструктажы, вытворчае навучанне, мелі 4 і 5 групу допускаў да работы на электраўстаноўках.

13-08-2010, 16:23 Навіны » У рэспубліцы  ] • Падзеі адным радком
На пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў прэм’ер-міністр Сяргей Сідоррскі прапанаваў плаціць насельніцтву грошы за ўтылізацыю старой айчыннай батавой тэхнікі з умовай пакупкі новай і таксама нашых вытворцаў.
ххх
Урад ставіць задачу забяспечыць рост унутранага валавога прадукта на наступную пяцігодку больш за 160%. Закладваецца актыўнае развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчага блока, інвестыцый.
ВУП Беларусі ў 2011 годзе плануецца павялічыць на 8-9%.
13-08-2010, 16:22 Здарэнні  ] • Ударыла маланка
8 жніўня паступілі два выклікі ў пажарна-выратавальную службу. У выніку “свавольства” маланкі загарэўся пустуючы дом у Наўгародах. Агонь пашкодзіў у пабудове дах. У в. Павяцце навальніца прынесла бяду ў жылое памяшканне: маланкай пашкодзіла электралічыльнік, часткова электраправодку. Добра, гаспадары своечасова ўбачылі, што загарэлася шпалера і патушылі полымя.

А. БУНТА, інспектар дзяржпажнагляду.

13-08-2010, 16:20 Моладзь / Год моладзі  ] • Малады, перспектыўны і.. нежанаты
Малады, перспектыўны і.. нежанаты
Галоўны спецыяліст УП “Міёрскі” Яўген Цярэшка—адзін з самых перспектыўных маладых людзей у раёне. Мяркуйце самі, за плячыма 28-гадовага хлопца вышэйшая адукацыя ветурача, стажыроўка ў Германіі, дыплом кіраўніка аграпрамысловага комплексу, мандат дэпутата райсавета. З такім багажом кар’ерны рост яму забяспечаны. Аднак ціхі і сціплы Яўген лічыць, што для высокай пасады неабходна прызванне.

13-08-2010, 16:17 Грамадства  ] • Новае аблічча ў гарадку
Змены, якія адбываюцца ў апошні час у Дзісне, відавочныя. Абнаўляецца гарадок, прыгажэе. Вось нядаўна шыкоўная агароджа з’явілася вакол могілак.
—Сродкаў хапіла пакуль на 200 метраў,—расказвае мэр В. А. Мароз.—Спадзяёмся, што гэтую справу прадоўжым.

Праязджаючы міма, бачым, што работа выканана акуратна, прыгожа. Працавалі тут гараджане ад цэнтра занятасці. Цяпер мужчыны абкошваюць траву, пазбаўляюць тэрыторыю ад псуючых выгляд хмязнякоў, даводзяць да ладу іншыя плошчы.
13-08-2010, 16:15 Навіны  ] • Знойдзены мабільнік
Далёка не кожны, хто знаходзіць чужыя рэчы, імкнецца вярнуць іх гаспадару, нават калі той звяртаецца за дапамогай праз сродкі масавай інфармацыі ці размяшчае адпаведныя паведамленні на рэкламных дошках. Але ўсё ж многія не застаюцца абыякавымі да чужой бяды. На мінулым тыдні ў рэдакцыю патэлефанаваў Ю. Лаўрыновіч, які прасіў паведаміць на старонках газеты аб тым, што ля вёскі Загор’е знайшоў мабільны тэлефон “Філіпс”. За даведкамі звяртайцеся па нумару 611-79-06 (МТС).

Л. ГЕРАСЕНКА.


13-08-2010, 16:13 Навіны  ] • Смерць на вадзе
Па дарогах рэспублікі мы часта бачым вянкі ці невялікія абеліскі. З часоў Савецкага Саюза склалася традыцыя такім чынам ушаноўваць памяць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях. Дарогі нагадваюць поле бітвы, у якой няма ні пераможцаў, ні мэты, за якую ваявалі, а толькі ёсць загінулыя. Вось так і нашы вадаёмы нагадваюць своеасаблівае поле бітвы, дзе гінуць людзі. Дарэчы, вялікая частка іх не абсталявана для бяспечнага купання: не ачышчана дно, няма адзнак аб дапушчальнай мяжы, не пазначаны небяспечныя месцы. Таму пры купанні з году ў год гінуць людзі, і што асабліва балюча—дзеці. Ратуючыся ад спёкі, грамадзяне выбіраюць любы блізляжачы вадаём, выкарыстоўваюць яго. І нярэдка такія ўцёкі ад спёкі заканчваюцца трагічна.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar