Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-08-2010, 16:11 Навіны  ] • Гатовы да навучальнага года
Пракаменціраваць сітуацыю з падрыхтоўкай навучальных устаноў раёна да новага навучальнага года рэдакцыя папрасіла начальніка аддзела адукацыі В. А. Драбу.

—Школы і дашкольныя ўстановы раёна своечасова пачалі рамонтныя работы і ў асноўным іх завяршылі,—адзначыў Валерый Анатольевіч.—Большасць будынкаў ужо гатова прыняць вучняў. Асабліва старанна займаліся падрыхтоўкай памяшканняў у Новым Пагосце, Сіцькове, Чапуках, Мікалаёве. З дня на дзень будзе закончаны рамонт дзіцячых садоў і адзінай Наўгародскай пачатковай школы-садка.
13-08-2010, 16:08 Рэлігія  ] • Свята Адзігітрыі
Свята Адзігітрыі
10 жніўня надзвычай масава адзначалася ў Дзісне свята іконы Смаленскай Божай Маці “Адзігітрыя”. Туды сабралася 12 святароў і больш тысячы вернікаў—не толькі з нашага, а і з суседніх раёнаў. З самай раніцы ў гэты дзень пачалася літургія ў Свята-Уваскрэсенскай царкве. Потым адбыўся ўрачысты вынас іконы. Полацкая епархія прадаставіла мясцоваму прыходу перасоўную званіцу. Прыгожы звон надаваў мерапрыемству асаблівую ўрачыстасць, прывабліваў і збіраў насельніцтва.
13-08-2010, 16:04 Афіцыйна  ] • Змяненні: рэгістрацыя для іншаземцаў
21 ліпеня ўступіў ў сілу новы закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама іншыя звязаныя з ім дакументы. Мяняецца парадак рэгістрацыі іншаземцаў. Калі раней яны павінны былі зарэгістравацца па месцы свайго знаходжання ў рэспубліцы на працягу трох дзён (за выключэннем выхадных і свят), то цяпер гэты тэрмін прадоўжаны да пяці дзён. Выключэнне складаюць грамадзяне Расіі, Літвы, Латвіі: яны вызвалены ад працэдуры рэгістрацыі (першыя 30 сутак).
13-08-2010, 16:02 Моладзь / Год моладзі  ] • Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”
Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”
З 23 да 31 ліпеня ля Новапагосцкай СШ быў разбіты невялікі палатачны гарадок. Гэта лагер “Дружба”, атрад “БЭМС” (што расшыфроўваецца—бадзёрыя, энергічныя, маладыя, сімпатычныя), арганізаваны РК ГА БРСМ. 30 дзяцей, з якіх толькі тры дзяўчынкі, адпачывалі і займаліся грамадскімі карыснымі справамі на працягу тыдня на прыродзе.
13-08-2010, 15:53 Эканоміка і права  ] • “Прамая лінія” наконт працы
20 мая ў райвыканкаме вялі прыём і “прамую лінію” прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Вось некалькі адказаў на пытанні, якія былі адрасаваны намесніку начальніка гэтага ўпраўлення Венеце Мікалаеўне Сініцкай.

— Мяне не дапусцілі да работы ў сувязі з непраходжаннем медыцынскага агляду па п.4 ч.2 арт.49 працоўнага кодэкса. Мінулі тры дні, ці маю я права звольніцца?
—У перыяд адхілення работнік мае права звольніцца на агульных падставах і правілах, напрыклад, па ўласнаму жаданню ці патрабаванню на падставе арт.40 і 41 працоўнага кодэкса.
13-08-2010, 15:48 Навіны  ] • “Гарачая” пара
У СВК “Чэрасы” працягваецца нарыхтоўка кармоў, поўным ходам ідзе ўборка зерневых. Пры гэтым не ўпускаюцца пытанні пажарнай бяспекі. Перш, чым выехаць у поле, камбайнеры рэгулююць сістэмы запальвання, змазваюць тэхніку, ачышчаюць ад пылу і падцёкаў нафтапрадуктаў. Укамплектаванасць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння—самае галоўнае правіла. Такія ж патрабаванні да зернесушылак. Для папярэджання загаранняў работнікі ПАВП-14 на пажарнай аўтацыстэрне кожны дзень дзяжураць ля зернеўборачнай тэхнікі на полі.

А. БАТАРЧУК.

13-08-2010, 15:47 Літаратурная старонка  ] • Путь в профессию (записки студентки)
2009 год, середина лета
Вот и закончился мой первый учебный год в Витебской академии ветеринарной медицины. Предоставлено достаточно тёплых и солнечных дней для восстановления сил перед учёбой на втором курсе. Я решила, что регрессивный отдых не для меня, и поставила перед собой цель устроиться на работу, чтобы научиться тому, чего не умела раньше...

13-08-2010, 15:43 Здарэнні  ] • Паша пад напругай
Па палетках сельгаспрадпрыемстваў праходзяць паветраныя лініі электраперадач напружаннем 10 кВ. Пад імі ці зусім блізка нярэдка ўстанаўліваюцца перасоўныя даільныя ўстаноўкі, будкі для пастухоў. Гэта грубае парушэнне правілаў бяспекі, якое чамусьці настойліва не заўважаюць ні галоўныя спецыялісты, ні кіраўнікі гаспадарак, хаця рэгулярна прыязджаюць на палеткі да статка. І ніякіх асаблівых высілкаў, каб выправіць сітуацыю, не трэба: перацягнуць абсталяванне на дзесятак метраў далей— і толькі.
13-08-2010, 15:41 Здарэнні  ] • Шаленства
З 2 жніўня аб’яўлены каранцін па шаленству ў вёсцы Папшулі. Ветэрынарная служба і райЦГЭ праводзяць у населеным пункце і наваколлях прафілактычныя мерапрыемствы.

С. АСЕТНІК.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar