Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Верасень 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-09-2010, 16:29 Прырода і экалогія  ] • Сметнік на скрыжаванні і—блізка ля жылля
Напэўна, не адзін чалавек нядобра падумаў пра наш горад, калі праязджаў па кальцавой дарозе і на скрыжаванні трасы Полацк-Браслаў і дарогі Міёры- Друя непадалёку ад праезнай часткі бачыў кучы смецця і адходаў (у працяг так і не закончанай бальніцы). Так, малюнак непрыглядны, і гонару нашаму гораду не дадае. Але пра ўсё па парадку...
7-09-2010, 16:24 Прырода і экалогія  ] • Праводзіцца семінар
9-11 верасня на базе адпачынку “Актам” грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” праводзіць навукова-практычны семінар на тэму “Гідралагічныя прынцыпы і падыходы да планавання аднаўлення верхавых балот”. У ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі навукова-вытворчага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук, Інстытута прыродакарыстання, праграмы малых грантаў, розных міністэрстваў, рэспубліканскіх прадпрыемстваў і арганізацый, замежныя навукоўцы. Плануецца абмеркаванне падыходаў да аднаўлення балот і палявая азнаямляльная экскурсія на балота “Астроўскае”.

В. ФЯНЧУК.

7-09-2010, 16:22 Здарэнні  ] • Зноў пажар
5 верасня ў вёсцы Галіеўшчына Новапагосцкага сельсавета загарэўся дом. Ад яго полымя перакінулася на лазню. У выніку пажару поўнасцю згарэў дах жылля, пашкоджаны сцены, маёмасць. Істотна пацярпела і лазня, якая засталася без страхі, з абгарэлымі сценамі. Гаспадыня гэтых домаўладанняў пенсіянерка Вольга Аркадзьеўна Крылова.
Прычынай бяды стала неасцярожнае абыходжанне з агнём у нецвярозым стане.

Я. ПЯТКЕВІЧ, інспектар дзяржпажнагляду.

7-09-2010, 16:21 Афіцыйна  ] • Не напаткай смерць на рэйках
Небяспечна, калі на дарозе, а асабліва на рэйках чыгункі выяўляецца п’яны чалавек. Затармазіць аўтамабіль складана, а цягнік—тым больш. Як пазбегнуць няшчасця? І чаму людзі добраахвотна ператвараюць сябе ў бездапаможных істот? Галоўныя вытокі вялікай праблемы пачынаюцца з бяскрыўднага на першы погляд, піва якое заўсёды лічылася класічным напіткам і зусім не бясшкодным. З яго «стартавалі» практычна ўсе алкаголікі, паступова пераходзячы да больш моцных напояў.
7-09-2010, 16:13 Навіны  ] • З’язджаліся выпускнікі ў Чэрасах
З’язджаліся выпускнікі ў Чэрасах
Шмат прыемных эмоцый, перажыванняў і хваляванняў, успамінаў давялося нядаўна перажыць выпускнікам 1975 года Чэраскай васьмігодкі. Праз 35 гадоў сабраліся разам, каб прыгадаць мінулае. Дарэчы, менавіта яны сталі апошнімі, што ў сценах навучальнай установы атрымалі пасведчанні аб васьмігадовай адукацыі, бо потым стала сямігодкай, пазней—пачатковай, а затым і ўвогуле яе закрылі. Цяпер няма нават будынка, і чалавеку заезджаму нічога не нагадвае, што некалі стаяла “базавая” непадалёку ад царквы, і штодзённа шматразова гучаў там званок, склікаючы дзяцей на ўрокі, чуўся гоман і смех, скрыпела ў класах пад націскам рукі крэйда на карычневых дошках, гучаў строгі голас настаўніка. Таму і сабрацца выпускнікам давялося ў іншым месцы: гасцінна прыняў іх мясцовы сельскі Дом культуры.
7-09-2010, 16:04 Здарэнні  ] • ДАІ папярэджвае: “Дзеці на дарозе!”
Да 8 верасня працягваецца ў рэспубліцы праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага! Дзеці!” Між тым у вобласці ўжо адбылося 41 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх 4 дзіцяці загінулі і 42 атрымалі траўмы. Сёлета такіх здарэнняў паменела на 14,6%, зусім іх не было ў Бешанковіцкім, Браслаўскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Ліёзненскім, Полацкім, Пастаўскім, Ушацкім і Шаркаўшчынскім раёнах.
7-09-2010, 16:02 Афіцыйна  ] • У прэзідыуме раённага Савета
Лепш працаваць з людзьмі

Па ініцыятыве выконваючага абавязкі пракурора раёна на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета, якое адбылося 2 верасня, заслуханы справаздачы начальніка РАУС і старшынь Перабродскага, Павяцкага, Завуццеўскага і Язненскага сельсаветаў аб прычынах росту злачыннасці. Пры гэтым адзначана, што ў цэлым на Міёршчыне зарэгістравана за паўгоддзе 17 злачынстваў, што складае 10,5%, менш леташняга. І наогул, узровень правапарушэнняў у раёне значна ніжэйшы за сярэднеабласны. Аднак гэта не дае падстаў да самасупакоенасці.
7-09-2010, 15:59 Здарэнні  ] • РАНС ратаваў ад шэршняў!
У вёсцы Каменполле ў адной з нашых надворных пабудоў распладзіліся шэршні. Як вядома, гэта насякомыя сямейства вос, укусы якіх небяспечныя для дарослых, не кажучы ўжо пра дзяцей.
7-09-2010, 15:57 Здароўе  ] • Як пазбегнуць атручвання грыбамі?
Надыйшла грыбная восеньская пара. Аднак, каб не азмрочыць сабе гэтыя залацістыя дні, неабходны прытрымлівацца некаторых правілаў. Вось асноўныя:
—Не набывайце грыбы ў невядомых асобаў, бо прадукт можа быць забруджаны радыёнуклідамі, пестыцыдамі, солямі цяжкіх металаў.
—Збірайце толькі прыдатныя да яды грыбы, не бярыце тыя, што выклікаюць сумненне, невядомыя, старыя і хворыя...

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar