Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107 Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Матэрыялы за 01.10.2010 »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Матэрыялы за 01.10.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

1-10-2010, 16:28 Грамадства  ] • Сямейная дынастыя педагогаў
3 кастрычніка—Дзень настаўніка
Сямейная дынастыя педагогаў
Настаўнік на вёсцы—асоба, як правіла, паважаная, аўтарытэтная. Спрадвеку інтэлігенцыя там карысталася пашанай акружаючых. І нездарма, бо знаходзілася ў цэнтры грамадскага жыцця.

Мікалай Іванавіч Бахір у Язна чалавек вядомы. Сам і ўся яго сям’я—інтэлігенты, далікатныя, ветлівыя, інакш кажучы, людзі асаблівага складу. Муж, жонка, чацвёра дарослых дзяцей маюць вышэйшую педагагічную адукацыю. Праўда, малодшанькая Юленька, як ласкава называе яе тата, пакуль студэнтка-трэццякурсніца гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржніверсітэта. Настаўніцкая дынастыя самая што ні ёсць сапраўдная.

1-10-2010, 16:21 Рэлігія  ] • Фэст у Язне
8 кастрычніка, у пятніцу, адбудзецца святкаванне 110-годдзя храма Праабражэння Гасподняга ў Язна. Пачатак богаслужэння з удзелам архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў 9 гадзін, а пасля—хрэсны ход па вёсцы з асвячэннем Крыжа.

У 16.00—канцэрт-сустрэча святароў з выхаванцамі нядзельных школ і прыхаджанамі ў СДК.

1-10-2010, 16:20 Навіны  ] • Фестываль “У гасцях у Пчолкі”
У райцэнтры на плошчы ля РДК 1-3 кастрычніка праходзіць міжнародны культурна-аздараўленчы фестываль “У гасцях у Пчолкі”. Ён мае ў рэспубліцы ўжо чатырохгадовы стаж, аднак упершыню адбываецца на Міёршчыне.

1-10-2010, 16:18 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
Намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін займаецца пытаннямі развіцця эканомікі і прамысловасці. Калі ў вас ёсць прапановы і заўвагі, як вырашыць праблемы ў гэтых напрамках, звяртайцеся да Аляксандра Іосіфавіча ў сераду, 6 кастрычніка, з 9 да 11 гадзін па тэл. 4-14-02.

1-10-2010, 16:16 Афіцыйна  ] • Выбары прэзідэнта. Групы зарэгістраваны
27 верасня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 17 ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты.

Усяго было пададзена 19 заяў. Адмовілі беспрацоўнаму Іллю Дабратвору. Па-першае, ён яшчэ не дасягнуў 35 гадоў, па-другое, у яго спісе ініцыятыўных груп стаяла ўсяго адно прозвішча—уласнае. У санітаркі Наталлі Старыкавай значылася 30 чалавек, хаця па закону патрэбна як мінімум сто. Астатнія прэтэндэнты гэты рубеж пераадолелі—хтосьці літаральна на некалькі дзесяткаў, хтосьці на больш.

1-10-2010, 16:14 Навіны  ] • “Глядзіце праз нашы вокны”
Зусім нядаўна ў райцэнтры з’явілася новае прадпрыемства, якое заснаваў мінскі прадпрымальнік Дзяніс Валер’евіч Чарняўскі. Праўда, пакуль што таварыства з абмежаванай адказнасцю “Альтан-пласт” і прадпрыемствам назваць цяжка. Невялікі вытворчы цэх размясціўся ў пустуючым будынку ў радзе гаражоў, што знаходзяцца за нядзельнай царкоўнай школай па вуліцы Кірава за домам 114, дзе працуюць два слесары-зборшчыкі пад кіраўніцтвам старшага майстра Мікалая Дарашчонка. А наш офіс, дзе прымаюцца заяўкі, месціцца ў дыспетчарскай УП ЖКГ па вул. Дзяржынскага, 20А.

1-10-2010, 16:11 Навіны  ] • Падзеі і факты
На развіццё малочнай галіны ў 2010-2015 гадах Беларусь накіруе амаль 18 трыльёнаў ільготных крэдытаў. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаны на будаўніцтва і рэканструкцыю ферм і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Рост аб’ёмаў вытворчасці малака плануецца забяспечыць як за кошт павелічэння пагалоўя кароў, так і шляхам павышэння надояў да 6 тыс. кг у год (рост у 1,27 раза да 2009 года).
ххх

Інфляцыя ў студзені-жніўні склала 5,1%.
ххх

Сістэмы відэаназірання і выяўлення пажараў з’явяцца ва ўсіх лясгасах Беларусі ў 2011-2015 гадах. Цяпер у лясгасах устаноўлена 551 пажарна-назіральная вышка і мачта, і толькі 71 з іх аснашчана сістэмамі відэаназірання.

1-10-2010, 16:07 Грамадства  ] • Лёс так вызначыў
Лёс так вызначыў
Нас вучыла і прывівала любоў да замежных моў выдатная настаўніца Вера Генадзьеўна Гайлеш. За час работы ў Верхнядзвінску, на Браслаўшчыне і ў Полацку яна праявіла сябе чулым чалавекам і моцным педагогам. Многія яе выхаванцы працуюць на Міёршчыне, у іх ліку дырэктар СШ №3 В. Г. Атрошка. Вера Генадзьеўна часта наведвае Міёры і раён. Тут у яе родныя ў вёсках Павяцце, Орцы, Ідолта і Пераброддзе.



1-10-2010, 16:01 Афіцыйна  ] • У райвыканкаме. Утворана камісія
Занепакоенасць

Райвыканкам абмеркаваў вынікі сумеснай работы Перабродскага сельвыканкама, грамадскіх арганізацый, участковага інспектара па забеспячэнню грамадскай бяспекі, прафілактыцы і папярэджанню злачыннасці і карупцыі. Заслуханы інфармацыі старшыні сельвыканкама В. М. Дзеравянчыка і ўчастковага інспектара РАУС Ю. П. Барысенкі. Пытанні ўмацавання грамадскага парадку і прафілактычнай работы рэгулярна разглядаюцца на сесіях сельскага Савета, у сельвыканкаме. У гэтай рабоце ўдзельнічаюць камісія па справах непаўналетніх, грамадскія арганізацыі. Школа кантралюе нядобранадзейныя сем’і. Ужо сёлета праведзена 5 пасяджэнняў савета грамадскага пункта аховы парадку.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar