Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 06.11.2010
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
6-11-2010, 09:30 Навіны  ] • Плашчаніца ў Міёрах
З 6 па 13 лістапада ў Міёрскім касцёле будзе знаходзіцца копія Турынскай плашчаніцы. На ёй бачны адбітак ранаў Укрыжаванага Езуса Хрыста і яго пакутаў.
Як паведаміў ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Крыштаф Міянкіна, яна была прывезена на Беларусь ксяндзом Уладзіславам Завальнюком. Цяпер “падарожнічае” па храмах краіны. Да нас накіруецца з Друі, а пасля Міёраў яе перавязуць у Браслаў.
6-11-2010, 09:25 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У аўторак, 9 лістапада, ля тэлефона 4-93-49 з 10 да 12 гадзін дзяжурыць начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Уладзіміравіч Радзіхоўскі. Звяртайцеся да яго па ўсіх пытаннях ажыццяўлення дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на Міёршчыне.
6-11-2010, 09:21 Навіны  ] • Вынікі апошняга перапісу
Вынікі перапісу насельніцтва сведчаць, што дэмаграфічная сітуацыя ў Міёрскім раёне застаецца складанай, колькасць жыхароў працягвае памяншацца. Па стану на 14 кастрычніка 2009 года на Міёршчыне жыло 24,4 тыс. чалавек. Гэта на 7,7 тысячы ці на 24% менш, чым было пры папярэднім перапісе 10 гадоў таму. Для параўнання: у перыяд паміж перапісамі 1989 і 1999 гадоў абсалютнае скарачэнне колькасці жыхароў склала 1,3 тыс. чалавек ці 4%.
6-11-2010, 09:18 Навіны  ] • Падзеі і факты
З 1 лістапада павялічваецца памер працоўных пенсій у сярэднім на 10%, устаноўлена штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам і інвалідам 1-3 груп, дзецям, якія засталіся без карміцеля, у памеры 40 тыс. рублёў.
6-11-2010, 09:14 Афіцыйна  ] • З узнагародай
Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
— за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання і добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў —Сіняўская Ніна Фёдараўна, спецыяліст другой катэгорыі Міёрскага сельвыканкама...

6-11-2010, 09:11 Навіны  ] • Статыстыка. Дэмаграфічная сітуацыя
За студзень-верасень 2010 года ў Міёрскім раёне нарадзілася 138 чалавек (за такі перыяд 2009 года—194), у тым ліку ў гарадах 66 (летась 95), у сельскай мясцовасці—72 (99). За дзевяць месяцаў сёлета памерла ўсяго 387 (летась 432), у тым ліку гарадскога насельніцтва 108 (116), сельскага—279 (316). Такім чынам сёлета за 9 месяцаў адбылося натуральнае змяншэнне насельніцтва у гэтым годзе на 249 чалавек (летась на 238), у тым ліку гарадскога на 42 (21), сельскага—на 207 (217).

6-11-2010, 09:08 Рэлігія  ] • Юбілей касцёла
Юбілей касцёла
10 гадоў споўнілася касцёлу, названаму ў гонар Маці Божай Фацімскай, што ў Павяцці. На свята 17 кастрычніка прыехаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, які і асвячаў святыню некалькі год таму. Ён цэлебраваў урачыстую Імшу, а міёрскі касцёльны хор яе ўпрыгожваў спевамі.
6-11-2010, 09:04 Культура  ] • Наша казачніца ХХІ стагоддзя
Візітка
Наша казачніца ХХІ стагоддзяГалоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Таленавітая журналістка. Знакамітая беларуская пісьменніца, актыўна працуе ў жанры казкі. Яе зборнікі “Рождество у крёстной”, “Таямніцы закінутай хаты”, “Сяброўства з божымі кароўкамі” адзначаны галоўным прызам бібліятэчнай асацыяцыі—дыпломамі чытацкіх сімпатый. Апошняя кніга “Прыгажуня” заняла першае месца на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Гэта ўнікальная творчая асоба—Алена Сцяпанаўна Масла. Прыемна і пачэсна, што менавіта нашы мясціны ўзгадавалі яе, выпеставалі ды выпусцілі ў вялікі свет.
6-11-2010, 08:54 Рэлігія  ] • Каханне—з сінякамі, дабро—з кулакамі
Адной з суседак па вагону аказалася пажылая вясковая жанчына. Вядома, у дарозе час бавіцца хутчэй за размовамі. Спадарожніца расказала гісторыю, якая выклікала ў мяне пэўныя асацыяцыі.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar