Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Лістапад 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-11-2010, 17:06 Спорт і турызм  ] • Запрашаем на турнір
27 лістапада ў 10.00 у ФСК “Атлант” распачнецца адкрыты кубак раёна па валейболу сярод жаночых каманд. Раней удзельнікі спаборніцтва былі толькі з Міёршчыны, на гэты ж раз запрошаны ігракі з Верхнядзвінскага, Шумілінскага, Віцебскага, Глыбоцкага і нашага раёнаў. Увогуле, адкрыты кубак такога кшталту ў нас праводзіцца ўпершыню.

23-11-2010, 17:05 Грамадства  ] • Тут чакаюць бацькоў
Тут  чакаюць бацькоў
У Дзісенскім дзіцячым доме зараз выхоўваецца 76 дзяцей. Яны па розных прычынах пазбаўлены бацькоўскай і матулінай апекі—у адных іх няма ў жывых, у іншых—з-за неахайных адносінаў да сваіх абавязкаў. Ужо ад аднаго факта, што некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі ляльку і машынку за нядоўгія чатыры гады свайго жыцця ўпершыню пабачылі менавіта тут, у Дзісне, а не ў родным доме,—мурашы прабягаюць па скуры.
23-11-2010, 17:02 Навіны  ] • Ушанавалі хлебаробаў
Ушанавалі хлебаробаў
19 лістапада ў раённы Дом культуры запрасілі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, каб напярэдадні прафесійнага свята ўшанаваць тых, каго па праву называюць правафланговымі. Мерапрыемства праходзіла ўрачыста: з віншаваннямі, узнагародамі, музычным суправаджэннем. Напачатку дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах выканалі танец з ручнікамі і прыпаднеслі старшыні райвыканкама каравай хлеба, які выпечаны з ураджаю сёлетняга года. І. В. Кузняцоў прыняў яго, шчыра падзякаваў вяскоўцам за нялёгкую напружаную працу. Падкрэсліў важнасць работы сельгасвытворцаў, чыя праца на зямлі спрадвеку з’яўляецца неабходнай і важнай. Выказаў словы падзякі перадавікам вытворчасці і нізка пакланіўся перад імі.
23-11-2010, 16:57 Навіны  ] • Абмяркуем план Дзісны
Па заданню райвыканкама праведзена карэктыроўка генеральнага плана г. Дзісна з улікам рэальных тэндэнцый развіцця населенага пункта. Ён распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “БелНДІгорадабудаўніцтва” і абмеркаваны з удзелам усіх служб райвыканкама 1 ліпеня 2009 года, улічвае параметры развіцця горада на перыяд да 2025 года і нават далей.
23-11-2010, 16:55 Моладзь / Год моладзі  ] • Яны ведаюць: машыну трэба адчуваць
Яны ведаюць: машыну трэба адчуваць
На плошчы ля РДК праходзіў чарговы конкурс аўтааматараў катэгорыі “В”. Удзельнічала ў ім, як і ў мінулым годзе, 15 чалавек ва ўзросце да 35 гадоў. Прычым, гэта людзі розных прафесій—механік, электраманцёр, міліцыянер, інжынер-праграміст, медсястра, начальнік ахоўнага ўчастка і іншыя. Сярод іх Валянціна Нікіфарава, Вольга Пішчулёнак, Валянціна Швед—прадстаўнікі прыгожай паловы чалавецтва, Аляксандр Швед, Арцём Гелеш, Павел Пяткевіч, Яўген Даргель, Яўген Міхновіч, Аляксандр Невядомскі, Сяргей Маркевіч, Эдгар Пазняк, Сяргей Мароз, Яўген Бунта, Міхаіл Арсоба, Канстанцін Саковіч. Адметна, што актыўнасць і цікавасць да конкурсу праявілі суседзі—Канстанцін Саковіч і Эдгар Пазняк прыехалі з Верхнядзвінскага раёна.
23-11-2010, 16:46 Здарэнні  ] • Лавіў у забаронены час
Жыхар вёскі Пераброддзе С. Н. Грудзінскі ў забаронены час у маі гэтага года лавіў рыбу недазволенымі прыладамі. Суд Міёрскага раёна разгледзеў справу пра браканьерства, якое прынесла страты прыродзе ў асабліва буйным памеры. Вызначана пакаранне—пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на такі ж перыяд. Нанесеная прыроднаму асяроддзю шкода ў 163 базавыя велічыні пакрыта. Забароненыя прылады лоўлі канфіскаваны.

В. МАЦУК,
начальнік Браслаўскай
міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.

23-11-2010, 16:44 Прырода і экалогія  ] • Край лясоў і азёр
Край лясоў і азёр
Віцебшчыну называюць краем блакітных азёр: амаль уся тэрыторыя вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер’я. Прыдзвінне—гэта і край неабсяжных лясоў. Яны займаюць 37,4%, найбольш у Полацкім і Расонскім раёнах.

Лясы ў Міёрскім раёне займаюць 26,5%. Яны гарманічна размеркаваны. Тут ёсць заказнікі Ельня, Балота Мох, Воўчая Гара, крыніца Святога Яна і інш. Помнікам прыроды рэспубліканскага значэння з’яўляецца Чыстая дуброва. Хіба ж наш народ не паэт, калі здолеў прыдумаць такую прыгожую назву.
23-11-2010, 16:39 Пытайцеся—адказваем  ] • Ці ўлічвалася “роза вятроў”?
Як адзін са шматлікіх пастаянных чытачоў і падпісчыкаў раённай газеты хачу прачытаць на яе старонках кампетэнтны каментарый па наступных пытаннях.
У 2011 годзе праўленне СВК “Пад’ельцы” запланавала будаўніцтва буйнога жывёлагадоўчага комплексу круглагадавога стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Пляцоўка пад аб’ект адведзена ў непасрэднай блізкасці ад Міёраў ва ўрочышчы Карпачова за аб’язной дарогай, якая звязвае трасы на Мінск і Полацк. У гэтай сувязі, па-першае, якім чынам пры выбары ўчастка пад будаўніцтва ўлічвалася “роза вятроў”?
23-11-2010, 16:35 Спорт і турызм  ] • Аграэкатурызм: умовы спрашчаюцца
Праўленне ААТ “Белаграпрамбанк” зацвердзіла дапаўненні і змяненні ў парадак рэалізацыі праграмы свайго ўдзелу ў развіцці аграэкатурызму, якія ўступілі ў сілу з 1 кастрычніка. У прыватнасці, цяпер толькі раз у год (раней—два разы) будуць кантралявацца наяўнасць пракрэдытаваных тавара-матэрыяльных каштоўнасцей на аб’екце аграэкатурызму ў перыяд карыстання крэдытам і рэалізацыя суб’ектам дзейнасці ў гэтай сферы, а таксама выкананне імі планавых паказчыкаў па даходах.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar