Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Снежань 2010 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2010    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-12-2010, 16:02 Навіны  ] • Праект “цудаў”
Вялікую цікавасць сярод чытачоў “Народнай газеты” выклікаў праект “7 цудаў Беларусі”. У яго рамках мы расказалі пра ўнікальныя асаблівасці кожнага раёна краіны, у тым ліку Міёрскага.

Праект “7 цудаў Беларусі” мы плануем завяршыць маштабным галасаваннем па ўсёй краіне. У шэраг фіналістаў, якія стануць прадметамі абмеркавання і выбару, маюць усе шанцы ўвайсці помнікі архітэктуры, прыроды, вядомыя людзі—ураджэнцы вашага раёна.
19-12-2010, 16:00 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Міёрскаму раёну Мікалай Вячаслававіч Лакотка 21 снежня з 10 да 12 гадзін дзяжурыць ля тэлефона 4-13-58. Ён адкажа на пытанні ўплаты падаткаў фізічнымі асобамі сёлета, праінфармуе аб змяненнях падатковага заканадаўства на 2011 год.
19-12-2010, 15:58 Навіны  ] • Зробім Святкі прыгожымі
Набліжаюцца Каляды і Новы год, любімыя святы не толькі для дзяцей, але і дарослых. Ужо цяпер неабходна паклапаціцца пра стварэнне казачнага настрою. Паўсюдна павінны радаваць вока рознакаляровыя гірлянды, бліскучая мішура, зелень хвоі.
19-12-2010, 15:52 Навіны  ] • Падзеі і факты
Парламент ратыфікаваў міжурадавае пагадненне з Латвіяй аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый.
ххх

У рэспубліцы абмяркоўваецца пытанне аб увядзенні абавязковага медыцынскага страхавання.
19-12-2010, 15:48 Моладзь / Год моладзі  ] • У памяць пра класіка
У памяць пра класіка
У канцы лістапада наша краіна адзначала 80-ыя ўгодкі рыцара слова і самаадданага сына беларускай зямлі, празаіка, драматурга, сцэнарыста і публіцыста Уладзіміра Караткевіча.

У раённай дзіцячай бібліятэцы таксама прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Шмат сабралася чытачоў на літаратурна-культурную вандроўку па мясцінах жыцця і творчасці пісьменніка пад назвай “На спатканне да славутага песняра”.
19-12-2010, 15:41 Навіны » У рэспубліцы  ] • Пагранічная палітыка: дзверы ў Еўропу
Пагранічная палітыка: дзверы ў Еўропу
Нядаўна дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі, а члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адобрылі беларуска-польскі міжурадавы дагавор аб правілах прыгранічнага руху. У парламенце адзначаюць: уступленне пагаднення ў сілу — гэта пытанне некалькіх месяцаў.
Намміністра замежных спраў Валерый Варанецкі падкрэслівае: аналагічныя пагадненні з Літвой і Латвіяй таксама могуць быць ратыфікаваны ў хуткім часе.
19-12-2010, 15:34 Здароўе  ] • Крокі ў даўгалецце
Людзям пажылога ўзросту неабходна звяртаць увагу на стыль свайго жыцця, узяўшы за арыенцір тры асноўныя напрамкі: правільная, нізкакаларыйная дыета; адпаведны фізічны рэжым; самаўстаноўка на поспех.
Ешце фрукты і агародніну

У харчаванні павінна быць шмат лёгказасваяльнай ежы, асабліва сырой агародніны і фруктаў. У ліку найбольш пажыўных прадуктаў: яблыкі, морква, бананы, чай з ліпы і шыпшыны, чарніцы, часнок, рыба марская, фтарыраваная вада, мёд, арэхі, інжыр.
19-12-2010, 15:31 Эканоміка і права  ] • Банк. Падтрымка будзе
Аддзяленне “Белаграпрамбанка” аказвае ўсебаковую, а галоўнае—пастаянную падтрымку арганізацыям аграпрамысловага комплексу. Мы імкнёмся не проста максімальна задаволіць патрэбы кліентаў у фінансавых сродках, але і садзейнічаем больш хуткім узаемаразлікам паміж імі. Пры гэтым крэдытныя ўкладанні сёлета павялічыліся на 19,7 млрд. рублёў і дасягнулі 129,1 мільярда, у гэтай суме доля арганізацый АПК займае каля 80%.
19-12-2010, 15:29 Навіны  ] • Замест СВК—ААТ
Усе сельгаскааператывы раёна пераўтвораны ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Большасць іх захавала назвы, якія раней мелі СВК, за выключэннем дзвюх гаспадарак: “Чаромушкі-агра” перайменаваны ў “Дрыгучы”, а “Узмёнскі” ва “Узмёнскі край”.
Кіруюць адкрытымі акцыянернымі таварыствамі дырэктары (СВК узначальвалі старшыні).

Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы і вытворчыя ўнітарныя прадпрыемствы камунальнай уласнасці, якія займаюцца сельгасвытворчасцю, арганізацыйна-прававую форму не змянілі.

Г. КУКУЦЬ.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar