Прэзідэнт прыняў шэраг важных кадравых рашэнняў. Прызначаны: Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч — Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, Сямашка Уладзімір Ільіч — першым намеснікам Прэм’ер-міністрам, Іваноў Валерый Мікалаевіч — намеснікам Прэм’ер-міністра...
Продолжается упрощение налоговой системы. С 1 января 2011 года предусматривается отмена налога на услуги и сбора на развитие территорий. Внесены изменения в структуру исчисления экологического налога.
Год назад майму адзінаму сыну паставілі страшны дыягназ—мукапалісахарыдоз. Гэта быў шок! Не ведала куды бегчы і ў каго прасіць дапамогі, каб не бачыць, як цяжкая генетычная хвароба марудна забівае маё дзіця. Праз інтэрнэт знайшла некалькіх бацькоў, дзеці якіх мелі такі ж дыягназ. Нам усім вельмі цяжка, але мы імкнёмся трымацца разам.
Калі вучыш іншых — паказвай уласны прыклад. Гэты афарызм не раз пацвярджала само жыццё. Менавіта такія словы ў поўнай меры можна аднесці да настаўнікаў фізічнай культуры Івана Іосіфавіча і Святланы Іосіфаўны Гірждаў. На сваіх уроках яны прапагандуюць здаровы лад жыцця, фарміруюць спрыт, вынослівасць, цікавасць да заняткаў спортам. І канешне ж, у першую чаргу выхоўваюць уласным прыкладам. Не раз сям’я, у якой двое дзяцей (Уладзіслаў і Таццяна), удзельнічала ў розных спартыўных мерапрыемствах горада, раёна, вобласці. Не аднойчы яны станавіліся пераможцамі спартыўнага раённага спаборніцтва “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”.
У РДК прайшоў дзесяты юбілейны фестываль-конкурс каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. Шмат гасцей прыбыло на свята з розных куточкаў Віцебшчыны. Адны прыехалі групамі, каб паўдзельнічаць у конкурсе, другія—паглядзець і, магчыма, у наступным годзе ўжо прывесці сваіх спевакоў.
Распачаў мерапрыемства ксёндз-пробашч Міёрскай парафіі Крыштаф Міянкіна з прывітання і малітвы. Дапамагла настроіцца канкурсантам на лірычны лад інструментальная кампазіцыя “Авэ Марыя”, якую выканаў квінтэт выкладчыкаў школы мастацтваў.