У РДК 11 студзеня прайшла сустрэча з прызыўнікамі, якія ў хуткім часе пачнуць службу Радзіме. Хлопцаў накіруюць у розныя часці, каб асвойваць нялёгкія навыкі вайсковай справы. Тыя, хто закончыў школу або сярэдне-спецыяльную ўстанову, адслужаць паўтара года, а з вышэйшай адукацыяй — год.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтваТаццяна Мікалаеўна Рымша дзяжурыць ля тэлефона 4-13-43 у сераду, 19 студзеня, з 9 да 12 гадзін. Звяртайцеся, атрымаеце кампетэнтны адказ.
ххх
Пракурор раёна Іван Адамавіч Волчык штотыднёва вядзе прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Звяртайцеся па аўторках з 10 да 11 гадзін па тэл. 4-13-56.
Аматары латарэйнай гульні “Суперлато”, якія 2 студзеня ўважліва сачылі за розыгрышам тыража, даведаліся пра тое, што на білет, рэалізаваны ў Віцебскай вобласці, выпаў у чацвёртым туры вялізны выйгрыш — 2 мільярды. Як аказалася, трапіў ён у Міёрскі раён. Купіла яго вясковая жанчына і нават не ведала пра ўдачу, бо не сачыла за гульнёй ля экрана тэлевізара — позна вярнулася з працы.
З цікавасцю ўспрынялі дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №4 у прадпрымальніцкім асяроддзі. Дакумент сведчыць пра тое, што дзяржава працягвае палітыку разняволення дзелавой ініцыятывы грамадзян, фарміруе канкурэнтнае асяроддзе. Працягваецца лібералізацыя гаспадарчай дзейнасці. узяты накірунак на фарміраванне паўнацэннага партнёрства прыватнай і дзяржаўнай форм уласнасці. Усё гэта добра ўспрымаецца, але прадпрымальнікі асцярожныя ў выказваннях. —Здаецца, дакумент нядрэнны,—зазначыў адзін з іх,—але трэба пачакаць практычнага ажыццяўлення таго, што ў ім напісана.
На 2011 год ў рэспубліцы запланавана правядзенне 24 адзіных дзён здароўя. Напрыклад, 1 сакавіка пройдзе Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, 24 сакавіка — Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, 7 красавіка — Сусветны дзень здароўя, 31 мая — Сусветны дзень без тытуню. А ўвогуле іх тэматыка дастаткова шырокая і закранае важныя пытанні, якія датычацца здароўя чалавека, паляпшэння дэмаграфічнай абстаноўкі.
Нарадзілася я ў вялікай сям’і, у якой было багата радні. Бацькі падтрымліваюць сувязі з усімі родзічамі, дапамагаюць адзін аднаму. У горы і радасці мы разам. Мама і бабуля беражліва захоўваюць рукадзелле маіх прабабуль.
Калі я пайшла ў першы клас, то аднакласнікі жартавалі над маім прозвішчам. Пакрыўдзілася, калі аднойчы ў школьнай сталовай хлопчыкі прапаноўвалі свае шклянкі, у якіх быў кісель, намякаючы на маё прозвішча. Ледзь не расплакалася. Мама і тата сцвярджалі, што ў нас цудоўнае прозвішча: яго праславіў архіепіскап і мітрапаліт, які вядомы ўсяму каталіцкаму свету, Эдвард Кісель. У той час ужо разумела, што святары на зямлі людзі не выпадковыя. Першае паломніцтва ажыццявіла ў Будслаў з сям’ёй у 5 гадоў.
З 1 студзеня ўнесены змяненні ў парадак прызначэння дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта датычыць асоб, працуючых у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю персаналу за каляндарны год да 15 чалавек, у індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных натарыусаў: цяпер ім назначэнні і выплаты дапамог (у сувязі з нараджэннем дзіцяці; жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; па догляду за дзіцяці ва ўзросце да і звыш 3-гадовага ўзросту) будуць здзяйсняць у органах па працы, занятасці і сацыяльнай ахове па месцы жыхарства. А назначаныя па месцы працы — за снежань 2010 года ўключна — павінны выплочвацца работадаўцамі.
30 снежня падпісана Генеральнае пагадненне паміж урадам, рэспубліканскімі аб`яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзамі на 2011-2013 гады. Што гэты дакумент прадугледжвае для працоўных? - Што заработная плата ў намінальным і рэальным вылічэнні будзе павышацца ў адпаведнасці з паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У 2011 годзе рост сярэдняй намінальнай зарплаты вызначаны ў 16-21%, а рэальнай (з улікам інфляцыі) — у 8-10%. - Што ў бліжэйшыя 3 гады сярэдні заробак работнікаў бюджэтнай сферы наблізіцца да сярэдняй заработнай платы работнікаў прамысловасці.
Паведамленне аб пажары паступіла ў першы дзень новага года з Дзісны. Гарэў дом. Утаймаваць агонь удалося хутка. Аднак жыллю нанесены немалы ўрон, істотна пашкоджана столь. Загаранне ўзнікла ад парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.