З добрым настроем сустракаюць прафесійнае свята ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. У тым, што па выніках мінулага года ёсць станоўчыя змяненні,—заслуга усяго калектыву. З нагоды падзеі пра службу падрабязней расказвае намеснік начальніка РАНС, падпалкоўнік унутранай службы М. Курашэвіч. — Наша служба заклікана аператыўна рэагаваць не толькі на пажары, але і на іншыя надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Пачала дзейнічаць яна ў студзені 1999 года.
У чацвер, 20 студзеня, ля тэлефона 4-15-45 дзяжурыць намеснік старшыні райвыканкама Леанід Іванавіч Лясовіч. Ён адкажа на ўсе пытанні дзейнасці будаўнічай сферы і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пачаўся прыём дакументаў у навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць выратавальнікаў. Гэта камандна-інжынерны інстытут і Гомельскі інжынерны інстытут МНС РБ. У іх прымаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў на дзённую форму навучання. Абітурыентам неабходна да 10 сакавіка падаць дакументы ў Міёрскі РАНС. Будучыя выратавальнікі абавязкова праходзяць ваенна-ўрачэбную камісію, а затым здаюць уступныя іспыты: беларускую або рускую мову, і матэматыку з фізікай у форме ЦТ.
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 22 лютага 2011 года ў 13.00 у зале пасяджэнняў адбудзецца конкурс на права заключэння дагавору арэнды азёр Запалосскага ў 36,4 га, Петкуны—у 10,1 га, Гарушка—у 16,5 га ляшчова-шчупакова-плоткавага класа для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі тэрмінам на 10 гадоў.
4 студзеня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя правілаў дарожнага руху ў адпаведнасці з указам №661 ад 25 лістапада 2010 г. Папраўкі былі патрэбныя ў прыватнасці, каб прывесці правілы ў адпаведнасць з шэрагам нарматыўных прававых актаў. У тым ліку гэта датычыцца магчымасці раз’езду пры ДТЗ, урон якога не перавышае 200 еўра.
Для нашага гуртка мінулы год быў насычаны. Гісторыка-этнаграфічны музей СШ №3 папоўнілі каменныя прылады працы: разец з V ст. да н. э., таўкачу каля 1500 гадоў. Прыкладна такі ж “узрост” жалезных іголак, шылаў і нажоў. Захаваліся з XI-XIII стагоддзяў наканечнікі стрэл лукаў і арбалетаў. Асабліва шматлікія рэшткі керамікі, пачынаючы з 1 ст. н. э. А яшчэ касцяныя праколкі, пранізкі, бронзавыя падвескі балтаў і славян-крывічоў, абярог з ікла медзвядзя, унікальная бронзавая спражка-фібула 17 ст.
У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “І аблічча святое душу сагравае”. Падрыхтавалі яе выхаванцы Дзісенскага дзіцячага дома для вучняў сярэдніх школ райцэнтра. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Калядаў, таму і тэма абрана невыпадкова: расказвалася пра цудоўную моц абразоў у жыцці не толькі адной асобы, але і цэлых нацый і, увогуле, усяго свету. Такім чынам, закраналіся самыя тонкія і важныя струны душы чалавечай.
У 2007 годзе ў перакладзе на беларускую мову ў Мінску выйшла кніга нашага земляка Рышарда Курыльчыка “Славянскі світанак”. А сёлета ў перакладзе вядомага журналіста-пісьменніка Анатоля Бутэвіча надрукаваны на беларускай мове яшчэ адзін яго твор “Нязломны з Назарэта”. На прэзентацыі кнігі прысутнічала захавальнік музейных фондаў СШ №3 Марыя Георгіеўна Ермалёнак. Аўтар падпісаў для нашага музея кнігі і друку два свае выданні.
Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: — Дашчынскі Георгій Аляксандравіч — галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу раёна; — Кашкур Антаніна Мацвееўна — галоўны эканаміст адкрытага акцыянернага таварыства “Мерыца”.