Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 28.01.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-01-2011, 15:30 Моладзь / Год моладзі  ] • Зімовыя забавы
Зімовыя забавы
Зіма, як і кожная пара года, мае сваю непаўторную адметнасць і прыгажосць. Лясы і палі прыбраліся ў белыя ўборы, ля дамоў выраслі вялізныя гурбы, а на вокнах з’явіліся цудоўныя ўзоры. Ствараецца ўражанне, быццам сама чараўніца-зіма адправіла нас у казку.
Адчуць і ўбачыць гэту казачную атмасферу імкнуцца выхаванцы нашай дашкольнай групы падчас заняткаў і адпачынку на свежым паветры.
Гульнёвая пляцоўка ля садка на нейкі час ператварылася ў сапраўдны горад майстроў. Дзеткі старанна ўзводзяць снежныя крэпасці і замкі, лепяць снегавікоў.
28-01-2011, 15:22 Афіцыйна  ] • Звяртайцеся
31 студзеня начальнік аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Мікалаевіч Барадулін будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях у памяшканні Узмёнскага селськага Савета. Звяртайцеся з 13 да 15 гадзін.
28-01-2011, 15:17 Навіны  ] • Семінар у “Расінцы”
Семінар у “Расінцы”
Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты санаторыяў “Рассвет-Любань”, “Сасновы бор”, “Радон”, “Парэчча”, “Случ”, “Сонейка” і “Налібоцкая пушча” сабраліся 25 студзеня ў нашай “Расінцы”, каб вызначыцца са шляхамі зніжэння спажывання паліва-энергетычных рэсурсаў.
Напачатку адбылася экскурсія, якую правёў генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” І. Ф. Аверчанка. Першым аб’ектам наведвання стала станцыя абезжалезвання вады. Яна дзейнічае ў аўтаматычным рэжыме і дазваляе ў дзесяткі разоў зменшыць утрыманне не толькі жалеза, але і кальцыю, іншых элементаў, якія потым асаджаюцца ў катлах і трубах, пагаршаючы цеплааддачу.
28-01-2011, 15:12 Навіны  ] • Вечер встречи
Точно нельзя назвать дату возникновения доброй традиции — вечера встречи с выпускниками. Каждый год вот уже десятилетия спешат на закате дня в первую субботу февраля в ставшие родными за время учёбы кабинеты и актовые залы бывшие ученики, а теперь студенты и взрослые, состоявшиеся мужчины и женщины. В воспоминаниях накатывает ностальгия шумных переменок, весёлых походов, школьной дружбы, первой симпатии или даже любви.
28-01-2011, 15:04 Навіны » У рэспубліцы  ] • Падзеі і факты
ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу павялічыць вытворчасць і долю экспарту прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і знізіць продажы паўфабрыкатаў і сыравіны.
ххх

САВЕТ Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па правядзенню ў краіне Міжнароднага года лясоў.
28-01-2011, 15:01 Навіны  ] • Дзяржкантроль у Дзісне
Дзяржкантроль у Дзісне
У чацвер, 20 студзеня, прайшоў дзень інфармавання ў Дзісне. Прынялі ўдзел у ім намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Раіса Пятроўна Саўрыцкая, кіраўнік дзяржкантролю вобласці Васіль Міхайлавіч Максімаў, намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава і старшыня гарсавета Вольга Аляксандраўна Мароз. Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася азнаямленне насельніцтва з планамі першага года новай пяцігодкі, з задачамі, якія былі вызначаны на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе.
28-01-2011, 14:57 Эканоміка і права  ] • Пералік рамёстваў дапоўнены
Прадпрымальніцтва

У раённай газеце за 11 студзеня 2011 года ў артыкуле “Хочаце займацца рамяством?” названы віды работ, якія адносяцца да рамесніцкай дзейнасці.У адпаведнасці з указам №570 пералік відаў рамесніцкай дзейнасці пашырыўся. У яго дадаткова ўключаны выраб прадметаў (рэчаў) для асабістых (бытавых) патрэб.
28-01-2011, 14:52 Грамадства  ] • У прызванні сябе знайшоў
У прызванні сябе знайшоў
У тым, што натрапіў на жыццёвы шлях правільна—Сяргей Сяргеевіч перакананы адназначна. З першых дзён работы ў міліцыі ён падсвядома адчуў, што гэта яго, што гэта якраз тое, да чаго душа ляжыць.

Чаму адразу пасля школы не вызначыўся з такім выбарам? Не сутыкаўся з міліцэйскай прафесіяй, а таму і ведаў пра яе няшмат. Аднак не шкадуе, што набыў спецыяльнасць тэхніка-механіка ў Маладзечанскім політэхнікуме, што папрацаваў спачатку на камбікормавым заводзе, а потым у «Сельгасхіміі».
28-01-2011, 14:49 Спорт і турызм  ] • Турнір у Шуміліне
22 студзеня ў Шуміліне традыцыйна праводзіўся турнір па валейболу, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка. Удзельнічалі ў ім каманды дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння, у тым ліку і з нашага раёна. Гонар Міёршчыны абаранялі вучаніцы сярэдніх школ райцэнтра Таня Арсоба (капітан), Іра Грыгор’ева, Дзіяна Дудалева, Паліна Паршута, Віка Конах, Вера Заяц, Юля Пахірка, і Дзісенскай СШ, якія займаюцца валейболам У Вячаслава Казіміравіча Булаўскага—Вераніка Капцюг, Аня Сіцько і Насця Шастакова.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar