Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Студзень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-01-2011, 14:44 Спорт і турызм  ] • На ўзроўні
На ўзроўні
15 студзеня ў аграгарадку Ноўка, што пад Віцебскам, прайшоў трэці абласны турнір па валейболу сярод жаночых каманд на прыз абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На яго запрашаліся зборныя з сельскіх раёнаў, якія мелі пэўныя поспехі на спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Удзельнічала ў турніры чатыры жаночыя і пяць мужчынскіх каманд. Гульні праходзілі адначасова ў двух спартзалах.
28-01-2011, 14:39 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Дзяржкантроль
Спажывецкі рынак


Ажыццяўляецца пастаянны кантроль за станам спажывецкага рынку, захаваннем правілаў гандлю, бытавога абслугоўвання, парадку фарміравання і прымянення цэн, абслугоўваннем сельскага насельніцтва. З правераных летась 250 гандлёвых аб’ектаў парушэнні выяўлены ва ўсіх. 80,4% устаноў не захоўвалі патрабаванні да якасці тавараў, 63,6% не прадастаўлялі неабходную інфармацыю аб таварах, 46,8% парушалі санітарныя нормы і правілы.
28-01-2011, 14:35 Грамадства  ] • “Мы, смелыя , Панізьнікі…”
“Мы, смелыя , Панізьнікі…”
“Мы смелыя Панізьнікі, яднаем кантыненты!” Такімі радкамі заканчваецца мой верш “Радаслоўная радасць”. Ён прысвечаны аднафамільцам. Панізьнікі жывуць у ЗША, Канадзе, Латвіі, Расіі. Былі і аўстралійскія. Многа іх у Польшчы. Там жывуць, як перадала Эва, Панізьнікі, Панізнікі, Паніжнікі. Яе прозвішча значыцца так: Poniznik. Бацькі Эвы выехалі ў Польшчу з майго роднага Міёрскага раёна ў 1957 годзе. Жылі пад Ідолтам.
28-01-2011, 14:29 Прырода і экалогія  ] • Дапаможам азёрам
Вялікія снегапады, якія чаргуюцца са значнымі пахаладаннямі, стварылі мнагаслойны лёдава-снежны покрыў на вадаёмах. Ён пагражае з’яўленнем замораў. Лабараторныя аналізы сведчаць, што найбольш небяспечная сітуацыя склалася на азёрах Кацілава, якое арандуе райаграсервіс, і Грэцкае, дзе гаспадарыць Міёрскае ПМС. Але бяда можа напаткаць і іншыя вадаёмы.
28-01-2011, 14:27 Здароўе  ] • Загрыпавалі?!
Загрыпавалі?!
ДУ “Міёрскі РЦГЭ” праводзіць штодзённы маніторынг захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпам, якая па стану на 17 студзеня была нізкай інтэнсіўнасці і не дасягала эпідэмічнага ўзроўню, выпадкаў грыпу не зарэгістравана. ВРВІ цяпер у большасці “атакуюць” дарослых, якіх сярод захварэўшых каля 75%.
Для прафілактыкі грыпу ў кастрычніку-лістападзе мінулага года зроблены прышчэпкі 5805 чалавекам, што складае 22,7% насельніцтва.
28-01-2011, 14:23 Эканоміка і права  ] • Статыстыка: прамысловасць у 2010 годзе
Аб’ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, за студзень-снежань 2010 года ў раёне склаў 78246 млн. рублёў ці 112,9% да папярэдняга года. Пры гэтым рост у снежні да адпаведнага перыяду папярэдняга года склаў 17,6%.
28-01-2011, 14:21 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Сцяганосец
Радавод

26 студзеня 1904 года два рускія караблі—крэйсер “Вараг” і кананерка “Карэец” былі атакаваны японскай эскадрай у карэйскім порце Чамульпо. Ноччу 27 студзеня японскі флот нечакана напаў на рускую эскадру ў Порт-Артуры і пашкодзіў тры караблі. Гэта паклала пачатак руска-японскай вайне, якая доўжылася да жніўня 1905 года.
28-01-2011, 14:17 Навіны » У рэспубліцы  ] • Акцыя доўжыцца
У адпаведнасці з патрабаваннямі дэкрэта №18 у раёне працягваецца работа па абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях. І сёлета ў гэтай сувязі будзе доўжыцца акцыя “Сям’я без насілля”. Утвораны рабочыя групы з прадстаўнікоў органаў мясцовай улады, працоўных калектываў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і міліцыі. Яны па чацвяргах будуць наведваць нядобранадзейныя сем’і. Пра рэйды даручана інфармаваць грамадскасць раённай
газеце.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.
28-01-2011, 13:00 Здарэнні  ] • Загінуў чалавек
22 студзеня ў 2 гадзіны паступіла паведамленне аб пажары на вуліцы Каперніка ў Дзісне. Полымя пашкодзіла дах, сцены, перакрыцце, часткова маёмасць. Аднак самая вялікая бяда, што ў агні загінуў 66-гадовы мужчына. Побач з трупам выяўлены бутэлька з недапітай гарэлкай, цыгарэты.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar