Ігнат змалку рос ганарыстым хлопцам. Усё імкнуўся вылучыцца сярод равеснікаў. Ён проста любіў, калі ў яго лепш, чым у іншых. Не страціў гэтую рысу, калі стаў дарослым. У чымсьці яно і нядрэнна, бо ўсё неабходнае мужчына для жыцця меў. Добрае жыллё, ля якога заўсёды панаваў парадак, машына-іншамарка, узорная сям’я. Аднак пахваліцца для Ігната было так жа неабходна, як паветра глынуць. Інакш ён не мог.
Заўтра ў дзіцячым санаторыі “Расінка” ААТ “Белаграздраўніца” пройдзе семінар-нарада па тэме “Шляхі зніжэння паліўна-энергетычных рэсурсаў у санаторна-курортных прадпрыемствах”. Тут шмат зроблена па энергазберажэнню, поўнасцю пераабсталявана кацельня, дзе з’явіліся новыя катлы і цыркуляцыйныя насосы, заменена цеплатраса. Санаторый першым на Міёршчыне эксплуатуе геліяўстаноўку. На ажыццяўленне праектаў выкарыстаны бюджэтныя сродкі і два гранты ПРАААН.
21 студзеня адбылася цырымонія ўступлення на пасаду ўноў абранага Прэзідэнта. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, парламентарыяў, прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, дыпламатычнага корпуса кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прынёс Прысягу на вернасць народу.
Год назад у Лявонпальскім лесе знойдзены сабака—чорна-белая лайка. На жаль, да гэтага часу яе гаспадар не выяўлены. Прытуліўшая сям’я вырашыла паспрабаваць адшукаць яго праз раённую газету. Калі ж гаспадар не адгукнецца, то ёсць прапанова забраць чатырохногага сябра каму-небудзь з паляўнічых. Звяртацца да Рогачаў з Узмён (89-77-237 (МТС), 3-33-74).
Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Радзіка Антон Уладзіміравіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Дрыгучы”, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Нягледзячы на тое, што да асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, прымяняюцца дастаткова жорсткія меры пакарання, непрыемныя выпадкі здараюцца. І колькасць такіх гора-вадзіцеляў год ад году не памяншаецца. Але п’яны за рулём—гэта такі ж злачынца, як і той, хто ўчыніў крадзёж ці нанёс іншай асобе цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Зацверджаны праграмы ўступных іспытаў у ВНУ і ССНУ на 2011 год.
ххх
У 2011 -2015 гадах будзе прадоўжана рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў адносінах да інвалідаў, прыярытэтным напрамкам якой стане ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы, прапрацоўка пытання аб увядзенні інстытута персанальных асістэнтаў (памочнікаў) для інвалідаў другой групы і дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў з вялікай стратай здароўя. У ліку іншых важных напрамкаў—развіццё айчыннай рэабілітацыйнай індустрыі.
На 1 студзеня мінулага 2010 года рэштак незакончаных спраў аб скасаванні шлюбаў раўняўся 15, з іх у 14 выпадках сем’і мелі непаўналетніх дзяцей. За 11 месяцаў дабавілася 71 справа, у тым ліку 51, дзе муж і жонка гадавалі непаўналетніх дзяцей.
Браслаўскі РАУС шукае Аляксандра Леанідавіча Сырыцу, які хаваецца ад следства. Ён нарадзіўся 27.01.1991 года ў вёсцы Маскавічы Браслаўскага раёна. А. Л. Сырыцу на выгляд каля 20 гадоў, спартыўнага целаскладу, рост 175 см, твар авальны, смуглы, бровы прамыя, вочы шэрыя, губы сярэдняй таўшчыні, валасы прамыя чорныя кароткія.