З 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ №552 ад 27.10.2010 г., у адпаведнасці з якім памяняліся некаторыя ўмовы пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, цяпер для гэтага ўлічваецца агульная плошча, што знаходзіцца ва ўласнасці ці карыстанні не толькі канкрэтнага чалавека, які хоча стаць на ўлік, але і сумесна пражываючых з ім членаў яго сям’і ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік.
Жанчына ў каторы раз падыходзіла да акна, ледзь кранаючы пальцамі фіранку, адгортвала яе, каб паглядзець, ці ідзе яна—Лена. Не! Леначка! Самая цудоўная на свеце. Яна амаль як дачка. Ды і не кожная дачка будзе так завіхацца. Зірнуўшы на гадзіннік, Людміла Іванаўна ў думках папракнула сябе за залішнюю турботнасць. Не час яшчэ, таму не ідзе. А я тут хаджу і хаджу раз за разам. Леначка ж ніколі не спазнялася. Не спазніцца і на гэты раз. Жанчына прысела на крэсла... І нагадала, як да гэтага ж акна не раз падыходзіў ён... яе муж. Ён таксама чакаў Лену як самага роднага чалавека. І калі быў зусім хворы, толькі і пытаўся пра яе. Як дачушку любіў.
У раённым аддзяленні аховы штогод напярэдадні Новага года праводзяцца ранішнікі, на якіх гаспадараць казачныя персанажы. Яны радуюць вясёлым смехам і забавамі, ствараюць добры настрой. Адметнасць гэтых мерапрыемстваў у тым, што сцэнарый свята, сюжэты інсцэніровак распрацоўваюць самі супрацоўнікі аддзялення, якія да таго ж з’яўляюцца і выканаўцамі роляў.
У адпаведнасці з дзіцячай зберагальнай праграмай “Расці вялікі” Белаграпрамбанк прадастаўляе грамадзянам магчымасць адкрыць накапляльныя ўклады на дзяцей. Дарослыя такім чынам могуць падрыхтаваць добры падарунак малым на будучае: калі яны закончаць школу, стануць студэнтамі, вось тады і спатрэбяцца зберажэнні на ўкладах.
Вечерняя мгла нависла над городом, фонари зажигали свои разноцветные огоньки, тихо падал снег. Покидая стены родного университета, я пошла домой в плену своих мыслей. Вдруг мои глаза остановились на маленькой девочке, которая игриво кружилась в белоснежном танце снежинок-красавиц. Её звонкий, заразительный смех безропотно звучал на все лады, отражая безграничность детского счастья. Эта беспечность, непринужденность влекла за собой прохожих, заставляла посмотреть на мир иными глазами.
З творчасцю Браніслава Юльянавіча Мараза мы знаёмы па яго вершах і апавяданнях. Чытачы раёнкі ведаюць творчы почырк земляка і вельмі таленавітага чалавека. А яго жыццёвы шлях пачынаўся так: нарадзіўся 4 мая 1938 года ў вёсцы Міёркі-2. Пасля дзесяцігодкі на выдатна закончыў мінскую школу кінамеханікаў. З 1960-га па 2002 год працаваў у раённай кінасетцы старшым кінамеханікам, кінаінжынерам, мастаком па рэкламе. Яго працоўны стаж складае 52 гады.
Прэзідэнт прыняў шэраг важных кадравых рашэнняў. Прызначаны: Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч — Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, Сямашка Уладзімір Ільіч — першым намеснікам Прэм’ер-міністрам, Іваноў Валерый Мікалаевіч — намеснікам Прэм’ер-міністра...
Продолжается упрощение налоговой системы. С 1 января 2011 года предусматривается отмена налога на услуги и сбора на развитие территорий. Внесены изменения в структуру исчисления экологического налога.
Год назад майму адзінаму сыну паставілі страшны дыягназ—мукапалісахарыдоз. Гэта быў шок! Не ведала куды бегчы і ў каго прасіць дапамогі, каб не бачыць, як цяжкая генетычная хвароба марудна забівае маё дзіця. Праз інтэрнэт знайшла некалькіх бацькоў, дзеці якіх мелі такі ж дыягназ. Нам усім вельмі цяжка, але мы імкнёмся трымацца разам.