З рабочай паездкай наведалі раён спецыялісты па рабоце з моладдзю рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Чырвоны Крыж” Дзмітрый Русакоў і Кацярына Лялека. Спачатку яны завіталі ў СШ №2, дзе вучні 4 “Б” класа Алены Аляксандраўны Пляшковай прадэманстравалі гасцям фізкультхвілінку. Такія невялікія размінкі падчас заняткаў дазваляюць дзецям размяцца і больш свядома ўспрымаць новую інфармацыю, а таксама ўмацоўваюць іх фізічна.
Даўгадзюбы вялікі краншнэп Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), якая з’яўляецца нацыянальным партнёрам сусветнай прыродаахоўнай ассацыяцыі BirdLife International у Беларусі, з 2000 года праводзіць нацыянальную кампанію “Птушка года” з мэтай фарміравання грамадскага меркавання аб каштоўнасці і неабходнасці захавання пэўных відаў “крылатых”, якія патрабуюць асаблівай апекі і аховы. Белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэры гусак, сокал-пустальга на працягу апошніх гадоў былі пад увагай арнітолагаў і сяброў АПБ. А ў 2011-ым “птушкай года” стаў даўгадзюбы кулік—вялікі краншнэп, які занесены ў Чырвоную кнігу.
Баршчэўніка налічваецца каля 60 відаў, цвіце ў чэрвені-ліпені. Сцяблы некаторых раслін дасягаюць вышыні чатырох метраў. У нашым раёне ў некаторых месцах баршчэўнік размножыўся. Яго шмат па дарозе Міёры-Орцы. Расце ў Пад’ельцах, ля закінутых пабудоў. Баршчэўнік можна ўбачыць здалёк, яго парасонікі не зблытаеш. Дарэчы, расліна гэта даволі небяспечная для здароўя чалавека. Калі сок баршчэўніка трапіць на скуру чалавека, то будзе апёк. Пры кашэнні варта гэту аперацыю рабіць асцярожна.
Па прафесіі Эдмунд Іосіфавіч Вайдашэвіч — вадзіцель. Калі працаваў у сельгаспрадпрыемстве на машыне, не меркаваў, што некалі будзе даглядаць “жывую цяглавую сілу” — стане конюхам. Жонка яго, — Вацлава Антонаўна, загадвала фермай, дзе не хапала работнікаў. Заробак у жывёлаводаў нядрэнны, а галоўнае — пастаянны. А вось вадзіцелі зімой былі незагружаныя, а таму і зарплату мелі ніжэйшую. А ў сям’і — двое малых дзетак. Паўплывала на змену рабочага месца і тое, што ферма размяшчалася блізка ад дома, а жылі Вайдашэвічы тады ў Бабарыках. Прапанавала жонка мужу (загадчыца фермы —вадзіцелю) работу падвозчыка кармоў.
Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае рыбаловам-аматарам, што з 1 сакавіка наступае забарона на лоўлю шчупакоў усімі прыладамі прамысловага і аматарскага рыбалоўства, якая будзе доўжыцца да канца месяца. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць, а яшчэ з вінаватых спаганяецца нанесеная прыродзе шкода ў памеры трох базавых велічыць за кожнага шчупака.
Фитоэкспертиза семенного материала яровых зерновых культур выявила инфицирование возбудителями гельминтоспориоза до 13%, фузариоза — до 8%, септориоза — до 16%, альтернариоза — до 21%. Поэтому протравливание семян является обязательным. Очистка от пыли, фрагментов колосовых чешуек, остей, стеблей, щуплых и битых семян очень важна, т. к. эти фракции из-за своей большой относительной поверхности связывают значительно больше препарата, чем высококачественные семена.
Няўдалую рыбалку жыхары вёскі Язна, здавалася б, павінны былі запомніць надоўга, ды не толькі яны самі, а і іх родныя, бо грошы выкладваліся з не надта шыкоўных сямейных бюджэтаў. Аднак, як ні дзіўна, павучальны ўрок не пайшоў на карысць. Праз пэўны час, а дакладней — праз паўгода, адбылося аналагічнае паўтарэнне. Тое, што лавіць рыбу ў забаронены тэрмін ды яшчэ недазволенымі прыладамі рызыкоўна — ведае кожны. Аднак…
Аб рабоце абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 2010 годзе і задачах на сёлета далажыў на выніковай калегіі старшыня аблкамітэта Руслан Вінакураў. У абмеркаванні асноўных прыярытэтаў у ахове навакольнага асяроддзя ўдзельнічаў міністр прыродных рэсурсаў Уладзімір Цалко. У прыватнасці, ён папярэдзіў, што сёлетні год будзе яшчэ больш напружаным для прыродаахоўнага ведамстваў, бо прырост вытворчасці прамысловай прадукцыі за кошт здабычы карысных выкапняў павінен павялічыцца за пяцігодку на 30-40%.
Для спажыўцоў малако — незаменны прадукт харчавання, а для сельгасвытворцаў — прадукцыя, якая пры ўмелым гаспадаранні дае прыбытак і з’яўляецца галоўным фактарам умацавання эканомікі. Гэта разумее кіраўніцтва ААТ “Пад’ельцы”, а таму і адважылася на сур’ёзны крок — узяць дзяржаўны крэдыт у 26 мільярдаў рублёў, каб пабудаваць буйную малочнатаварную ферму, дзе будуць прымяняцца новыя тэхналогіі ўтрымання статка і даення.