У Віцебску праходзіў рэспубліканскі атэстацыйны семінар па баявому каратэ. У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі з Гомеля, Брэста, Мінска, а таксама міярчане Дзмітрый Радзіхоўскі, Віктар Трызна, Іван Астапковіч, Антон Ермалёнак і непасрэдна сам памочнік інструктара (сампай) Віктар Васільевіч Іваноў. Працягваўся семінар тры дні: два адводзіліся для трэніровак, а апошні—на атэстацыю. Нашы стартсмены здавалі экзамен па тэхніцы каратэ, фізічнай падрыхтоўцы і кумітэ (бой). Абавязковай умовай на атэстацыі з’яўляецца бой са спартсменамі на ранг вышэйшымі, якія маюць ужо зялёны, карычневы або чорны паясы.
Міёрскі РДК запрашае моладзь з 16 да 20 гадоў прыняць удзел у конкурснай праграме “Лепшы вядучы дыскатэкі”. Неабходна прадаставіць сваю музычна-забаўляльную праграму на 20 хвілін. Мерапрыемства адбудзецца 9 красавіка з 22 да 3 гадзін ночы. Пераможцу чакае прыз. Даведкі па тэлефоне 8 (029) 895-20-24 і 4-02-81.
30 сакавіка, у сераду, на вашы пытанні адкажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Раіса Васільеўна Парфёненка. Ля тэл. 4-14-45 яна дзяжурыць з 10 да 12 гадзін. ххх Галоўны ўрач установы аховы здароўя “Міёрская ЦРБ” Алена Фёдараўна Сівая выслухае вас па тэл. 4-12-34 у сераду, 30 сакавіка, з 8 да 11 гадзін. ххх 31 сакавіка з 11.00 да 12.00 дзейнічае “прамая лінія” з начальнікам Наваполацкага міжраённага аддзела кіравання дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, падпалкоўнікам фінансавай міліцыі Алегам Альбертавічам Малышавым. Тэлефануйце на 4-28-41. Асабісты прыём грамадзян у гэты дзень з 12 да 13 гадзін. Папярэдні запіс па тэлефоне 4-97-72.
БО «Красный Крест» объявляет о сборе денежных пожертвований от населения, организаций и предприятий разных форм собственности. Средства можно перечислить на р/с 3015740099012, отделения №539 в ОАО «Белинвестбанк» г. Минск, код 739, УНП 100265026, БИК (МФО) 15001739 с пометкой «помощь Японии». Анна ЛИСКОВА, председатель районной организации БО «Красный Крест».
2 красавіка ў спартзале ФСК “Атлант” пройдзе міжраённы турнір па валейболу сярод жаночых каманд. На спаборніцтве сустрэнуцца каманды “Ураджай” з Віцебска, зборныя Бешанковіч “Надзея” і студэнтаў з Шуміліна, нашага горада і ДЮСШ. Пачатак гульняў у 10 гадзін. Запрашаем падтрымаць міярчанак. Акрамя таго, балельшчыкам прадастаўляецца магчымасць паўдзельнічаць у прагноз-латарэі з уручэннем каштоўных падарункаў ад спонсараў.
Паважаныя чытачы! Па дамоўленасці з кіраўніцтвам УП ЖКГ рэдакцыя ўводзіць новую рубрыку “Камунальная служба”. Пад ёй будуць друкавацца матэрыялы, якія тычацца домаўладальнікаў і не толькі. Уважліва сачыце за публікацыямі, каб быць у курсе апошніх навін, змен, новых патрабаванняў як да камунальнікаў, так і да кожнага з нас.
Па тэл. 8-0212-47-78-16 ці па электроннаму адрасу doverie@rescue01.vitebsk.by можаце праінфармаваць кіраўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб станоўчых і адмоўных прыкладах дзеянняў работнікаў МНС. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю.
Часта хлопчыкі і дзяўчынкі грэбуюць папярэджаннямі, адважваюцца гуляць на вясновым лёдзе, які тоіць у сабе вялікую небяспеку. Таму педагогі і бацькі павінны паклапаціцца, каб малыя памяталі пра тое, што вясной іх на вадаёмах падсцерагае бяда літаральна на кожным кроку. Лёд нетрывалы, ламаецца, месцамі можа аказацца тонкім. Інакш кажучы, лепш на яго не ступаць. У мэтах бяспекі выратавальнікі АСВОДа праводзілі гутаркі з вучнямі школ наконт паводзін на вясновым лёдзе. На здымках вучні 3 “А” класа СШ №3 ля палонкі ў час практычных заняткаў.
Размова пойдзе пра эксплуатацыю паравых з ціскам не больш 0,7 бар і вадагрэйных з тэмпературай нагрэву не вышэй 115 градусаў і магутнасцю менш 100 кВт катлоў, якія не належаць рэгістрацыі ў органах Дзяржпрамнагляду. На жаль, з наступленнем ацяпляльнага сезона яны з’яўляюцца прычынамі няшчасных выпадкаў з цяжкімі вынікамі.