Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 01.03.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-03-2011, 09:12 Навіны  ] • Бывай, зіма!
Бывай, зіма!
Зіма яшчэ супраціўляецца, наслала маразы. Але гэта мала перашкодзіла першаму веснавому святу ў райцэнтры, якое адбылося ў нядзелю, 27 лютага. На ім кожны знайшоў для сябе занятак. Багатымі былі гандлёвыя рады. Грамадскае харчаванне прапанавала гарачы шашлык, бліны і іншыя прысмакі. Не міналі пакупнікі прылаўкі хлебазавода і мясакамбіната. Святочную праграму прапанавалі культработнікі. Дзеці і падлеткі прынялі ўдзел у розных спартыўных спаборніцтвах і забавах. Найбольш значным акордам развітання з зімой стаў заключны канцэрт мастацкай самадзейнасці калектываў райцэнтра на сцэне РДК.
1-03-2011, 09:02 Навіны » У рэспубліцы  ] • Выхадныя перанесены
Пастановай урада рабочы дзень з панядзелка 7 сакавіка перанесены на суботу 12 сакавіка, а з панядзелка 2 мая — на суботу 14 мая. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці зрабіць перанос у іншым парадку.
1-03-2011, 09:00 Здарэнні  ] • Трагічны люты
Трагічны люты
У лютым на дарогах Міёршчыны адбыліся тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх загінула 6 чалавек, пяцёра з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы.

Трагедыя адбылася 24 лютага на дарозе Полацк-Міёры непадалёку ад павароту на заправачную. Сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі “Форд” (вадзіцель Ярмош) і “Фольксваген” (вадзіцель Бунта). Абодва жыхары нашага раёна. Аўтамабіль “Форд” рухаўся з Полацка, пры павароце на Міёры не прапусціў сустрэчны “Фольксваген”. Адбылося сутыкненне.
1-03-2011, 08:38 Здарэнні  ] • Дапамажыце ў пошуку
Міёрскі РАУС шукае без вестак прапаўшага Мікалая Мікалаевіча Гайдара. Ён нарадзіўся 19.12.1955 года ў Міёрах і жыў у райцэнтры па вул. Горкага, 22. 16 лютага каля 20.30 пасля правядзення секцыі ў спартзале СШ №3 М. М. Гайдар накіраваўся дадому, аднак да яго не дайшоў, і месца яго знаходжання невядома.
М. М. Гайдару на выгляд 55-60 гадоў, рост 175-180 см, мажнага целаскладу, мае залысіны. Быў апрануты ў чорную зімовую куртку, чорныя спартыўныя штаны і чорную вязаную шапку.
1-03-2011, 08:36 Навіны  ] • “Расінка” зноў першая
Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва падвёў вынікі 2010 года. За забеспячэнне эфектыўнага лячэння, арганізацыю належнага адпачынку і вучэбнага працэсу, захаванне санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных правілаў, рэжыму харчавання, выкананне ў поўным комплексе лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў, экспарту паслуг, выручкі ад іх рэалізацыі прызнаны лепшай санаторна-курортнай арганізацыяй і прысуджэннем першага месца сярод дзіцячых санаторыяў—філіял “Дзіцячы санаторый “Расінка”, які ўзнагароджваецца Ганаровай граматай.
Дарэчы, “Расінка” займае ганаровае першае месца ў рэспубліцы другі год запар.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar