Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 15.03.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-03-2011, 09:34 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
Сёння ў рэспубліцы праводзіцца Дзень спажыўца пад дэвізам “Спажыўцы за сумленныя фінансавыя паслугі”. Яго мэта — павышэнне фінансавай і прававой граматнасці насельніцтва, якое карыстаецца фінансавымі паслугамі. У гэтай сувязі сёння “прамую лінію” праводзяць адказныя асобы райвыканкама і прадстаўнікі крэдытных арганізацый рэгіёна. Звяртайцеся па тэл. 4-28-41 з 13 да 15 гадзін па пытаннях спажывецкай тэматыкі.
ххх
16 сакавіка з 9 да 12 гадзін па тэл. 4-12-54 вас выслухае намеснік дырэктара — начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргей Аляксандравіч Ерафееў. Ён адкажа на пытанні па аказанню банкаўскіх паслуг насельніцтву.
15-03-2011, 09:32 Навіны  ] • Тыдзень моды на здароўе
У мэтах фарміравання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, павышэння прэстыжнасці і каштоўнасці здароўя, прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем захавання і ўмацавання ўласнага здароўя з 14 да 18 сакавіка праводзіцца абласная акцыя “Тыдзень моды на здароўе”. У час яе прадугледжваюцца інфармацыйная кампанія ў сродках масавай інфармацыі, прэс-канферэнцыі, “круглыя сталы”, тэматычныя вечары, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў і інш.
15-03-2011, 09:30 Навіны  ] • Траціць грошы разумна
15 сакавіка — Дзень спажыўца
Ва ўнівермагу райцэнтра ў дні жаночага свята (6, 7, 8 сакавіка) было ажыўлена. І гэта не выпадкова, бо прадстаўніцы цудоўнай паловы маглі набыць для сябе абноўкі з 20% скідкай кошту. Купіць можна было практычна ўсё з жаночага гардэроба плюс ювелірныя ўпрыгожванні. Вось таму і скарысталіся міярчанкі такой магчымасцю. Падобны шанц мелі і мужчыны, але толькі ў адзіны дзень — 23 лютага.
15-03-2011, 09:24 Афіцыйна  ] • Страхавыя ўзносы
У раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на ўліку 567 плацельшчыкаў страхавых узносаў, у тым ліку 121 прадпрыемства, арганізацыя, установа, 17 сельгаспрадпрыемстваў, 11 кааператываў і малых прадпрыемстваў, 418 іншых арганізацый, з іх 264 прадпрымальнікі і 10 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За 2010 год налічана 28670361,1 тыс. рублёў, а выдаткі склалі 4141747,1 тысячы ці 14,4%.
15-03-2011, 09:21 Здароўе  ] • Шкоднасць пылу
Дамашні пыл — нябачны вораг, які аказвае дрэнны ўплыў на здароўе чалавека. Ён наносіць лёгкім урон, раўназначны палове выкуранай цыгарэты, ускладняе цячэнне астмы і абвастрае алергіі.
Пыл не толькі будзіць захворванні, якія ўжо ёсць, але і прыводзіць да ўзнікнення новых, напрыклад, вірусных, бранхіяльнай астмы, парушэнняў слыху, праблем з ныркамі, інфаркту міякарда, артэрыясклерозу, хвароб скуры, кан’юктывітаў і інш.
15-03-2011, 09:19 Здарэнні  ] • Культура на дарозе
З пачатку года ў раёне адбылося 13 аварый з удзелам пешаходаў. У васьмі вінаватыя яны самі. Па многіх прычынах людзі не задумваюцца аб выніках, практычна штогод амаль 30% пешаходаў, якія пацярпелі ў аварыях, аказваюцца нецвярозымі. Многія ігнаруюць выкарыстанне святлоадбіваючых элементаў.
Аналіз наездаў транспарту на пешаходаў паказвае, што значная іх частка з зайздросным пастаянствам і незразумелай упартасцю супраціўляецца выкананню правілаў дарожнага руху.
15-03-2011, 09:17 Прырода і экалогія  ] • На паляванне — толькі з пуцёўкай
Міністэрства лясной гаспадаркі і Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ў студзені 2011 года падрыхтавала тлумачэнні па асобных пытаннях Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.
Пытанне 1. Ці мае права карыстальнік паляўнічых угоддзяў рэалізаваць паляўнічыя пуцёўкі на ненарміраваныя віды ў адну паляўнічую дачу (на выбар), а не па ўсёй паляўнічай гаспадарцы?
У адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў (частка 1 пункт 125) у пуцёўцы пры яе афармленні ўказваюцца (адпаведна дадатку 11) віды дазволеных да здабычы паляўнічых жывёлін, тэрміны і месца палявання, пры неабходнасці — колькасць дазволеных да здабычы жывёлін, спосабы і прылады палявання, від выкарыстання прадукцыі палявання, іншыя ўмовы.
15-03-2011, 09:13 Прырода і экалогія  ] • Збірайцеся за здабычай
З 12 сакавіка адкрылася паляванне на гуся белага і шэрага, канадскую казарку, гуся-гуменніка, якое будзе доўжыцца да 8 мая. Адпраўляцца за здабычай можна ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Паляваць можна ружэйным спосабам з засады з падманьваннем. Здабыча краквы (самцоў) дазволена з 2 красавіка да 8 мая ў светлы час ружэйным спосабам з засады з падманьваннем з дапамогай падсадной качкі ці чучалаў і манкоў, на вальдшнэпа (самца) — з 2 красавіка да 8 мая з 18 да 20 гадзін ружэйным спосабам з засады (на цязе).
15-03-2011, 09:10 Культура  ] • Падаравалі адпачынак
Падаравалі адпачынак
Канцэрт у РДК з’яляўся працягам свята праводзін зімы. Па-сутнасці, гэта быў заключны этап раённага агляду мастацкай самадзейнасці. І тыя, хто разлічваў на добры духоўны адпачынак, — яго атрымалі, бо калектывы выступалі моцныя, падрыхтаваныя. Адна “Расінка” чаго вартая! Складвалася ўражанне, што не інакш як пры прыёме на работу ў дзіцячы санаторый праводзяцца конкурсы на артыстычную прыгоднасць. У “Расінцы” літаральна ўсе музыкі, танцоры, спевакі. Што ні чалавек — то талент. Выступалі гучна, ярка, іскрамётна. Зразумела, што пашанцавала калектыву з музычным кіраўніком.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar