Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 22.03.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-03-2011, 11:56 Навіны  ] • Настаўнік года
Настаўнік года
На абласным этапе конкурсу “Настаўнік года” Міёршчыну будзе прадстаўляць настаўнік біялогіі і геаграфіі Міёрскай СШ №3 Уладзіслаў Часлававіч Кашкур. Менавіта ён набраў большую колькасць балаў у творчым паядынку лепшых педагогаў раёна.

У фінал раённага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” выйшлі 5 педагогаў, кожны з якіх прадэманстраваў любоў да прадмета, яго адметнасць і важнасць. У кроку ад фіналу спыніліся настаўнікі Пётр Іванавіч Панкрат, Алена Сяргееўна Стаўская, Анжэліка Іосіфаўна Банькоўская, Ала Францаўна Сухоўская з Сіцькоўскай, Завуццеўскай, Дварнасельскай і Слабадской школ.
22-03-2011, 11:53 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У чацвер, 24 сакавіка, ля тэлефона 4-12-50 з 9 да 11 гадзін дзяжурыць начальнік раённага вузла электрасувязі Раман Феліксавіч Пухальскі. Звяртайцеся да яго па пытаннях якасці паслуг сувязі.
22-03-2011, 11:52 Навіны  ] • Не плюй у калодзеж
Да Сусветнага дня вады
Не плюй у калодзеж
Вада — самае вялікае багацце ў свеце. Без яе не было б жыцця. У большасці сельскагаспадарчых культур водны дэфіцыт звыш 20% прыводзіць да памяншэння інтэнсіўнасці фотасінтэзу. У выніку запавольваецца рост раслін, зніжаецца ўраджайнасць. Дарэчы, агародніна на 80-95% утрымлівае ваду, а ў агурках і таго больш.
22-03-2011, 11:50 Навіны  ] • Павянчаныя музыкай
31 сакавіка ў 18 гадзін на сцэне раённага Дома культуры адбудзецца канцэрт Лесі Кодуш і Славы Нагорнага — сямейнага дуэта, які даўно палюбіўся публіцы. Дарэчы, Леся Кодуш — наша зямлячка. Артысты запатрабаваныя на беларускай сцэне, займаюць лідзіруючыя пазіцыі на эстрадзе. Пастаянныя ўдзельнікі праектаў “Славянскі базар у Віцебску”, “Сярэбраны грамафон”, “Жывы гук”, “Музычны рынг”, “Эстрадны кактэйль” і інш.
22-03-2011, 11:48 Грамадства  ] • Ён бярэ твой боль
Ён бярэ твой боль
Іосіф Казіміравіч Каплун родам з Гродзеншчыны. У гэтым годзе 2 лютага лёс адмерыў яму юбілейную дату — 70 год. Вядомы ў раёне хірург за гады працоўнай дзейнасці пазбавіў болю незлічоную колькасць людзей, дапамагаў перажываць нялёгкія хвіліны хваробы. Ёсць у яго і асабістыя захапленні. Раней займаўся фатаграфаваннем, і сёння памяць — стос здымкаў — захоўваецца ў сямейных альбомах. Любіць чытаць добрую літаратуру, працаваць улетку на дачы.
22-03-2011, 11:46 Моладзь / Год моладзі  ] • Паўнапраўныя грамадзяне
Паўнапраўныя грамадзяне
Штогод на Дзень Канстытуцыі стала добрай традыцыяй у рамках спецыяльнай акцыі ГА РК БРСМ уручаць маладым людзям галоўны дакумент кожнага грамадзяніна краіны — пашпарт Рэспублікі Беларусь. Адбылося раённае ўрачыстае мерапрыемства ў Чапукоўскім СДК.

Напачатку канцэртную праграму прапанавалі ўвазе гледачоў мясцовыя юныя артысты. Сумеснымі сіламі яе рыхтавалі работнікі СДК і школы. Сольныя выступленні Яўгеніі Маслоўскай, Дзіяны Маляўка, Сяргея Купчы, Дзіяны Мароз, музычны дуэт цымбалістаў Анастасіі і Арцёма Шышла, “Лебедзі паляцелі” — у выкананні вакальнай групы, паказ моды — калекцыі з ільняной тканіны, якія ўражвалі арыгінальнасцю і творчым падыходам,—аматарскага аб’яднання “Авангарці+”, харэаграфічныя нумары дзяўчат — усё стварала шчырую атмасферу сапраўднага свята. Вялі канцэртную праграму Юля Рудзь і Дзіяна Маляўка.
22-03-2011, 11:41 Літаратурная старонка  ] • Сустрэча з аўтарам
У Чэраскай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам і пісьменнікам Міледзіем Мікалаевічам Кукуцём. А пачалося ўсё з таго, што на нашай кніжнай паліцы з’явіўся невялікі зборнік твораў аўтара “Растаптаная ружа”. У гэтым выпадку назва і афармленне выдання ўдала адпавядаюць зместу. На вокладцы — блакіт нябёс і верхавіна квітнеючай яблыні.
22-03-2011, 11:39 Пытайцеся—адказваем  ] • Аказваюць садзеянне
На рынку працы раёна не хапае трактарыстаў, даярак, іншых работнікаў. Аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін можа паспрыяць у набыцці прафесій.

— Сёння мы можам аказаць садзеянне ў падрыхтоўцы трактарыстаў, вадзіцеляў, зваршчыкаў,—адзначае яго кіраўнік Ігар Міхайлавіч Швец. — Дапаможам атрымаць спецыяльнасць муляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка, плітачніка. Ёсць магчымасць навучыць чалавека гандляваць, працаваць на камп’ютары, у цырульні. Калі хто захоча займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, калі ласка, дапаможам, пашлём на курсы, дзе навучаць індывідуальнаму вядзенню бізнесу.
22-03-2011, 11:37 Навіны » У рэспубліцы  ] • Растаможванне іншамарак
Стаўкі на растаможванне іншамарак з 1 ліпеня 2011 года
Мытныя стаўкі на аўтамабілі, увозімыя самімі ўласнікамі або іншымі фізічнымі асобамі па даручэнню ўласніка, які не выязджаў для набыцця аўтамабіля за межы мытнай тэрыторыі мытнага саюза, незалежна ад месца заключэння здзелкі па набыццю.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar