Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 25.03.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-03-2011, 11:00 Навіны  ] • Іх прафесійнае свята
Іх прафесійнае свята
27 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога
абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі


Валянціна Леанідаўна Паўлава працуе майстрам па рамонту абутку ў Доме быту.
Пасля заканчэння Полацкага вучылішча прыйшла на вытворчасць.
Хутка споўніцца 30 гадоў яе працоўнаму стажу.

Іх прафесійнае свята
Аляксандр Антонавіч Кукуць
— інжынер па ахове працы і
тэхніцы бяспекі УП ЖКГ. Да гэтага ён 20 гадоў працаваў на аўтабазе №15,
цяпер вось ужо амаль 12 у сістэме камунальнай службы.
25-03-2011, 10:48 Афіцыйна  ] • Звяртайцеся
У панядзелак, 28 сакавіка, з 8 да 12 гадзін па тэлефоне 4-10-15 на пытанні прафілактыкі і лячэння туберкулёзу адкажа урач райпаліклінікі Мікалай Яўстаф’евіч Голуб.

ххх
29 сакавіка часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Панцялеевіч Кісляк будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях у памяшканні Перабродскага сельскага Савета. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін.
25-03-2011, 10:41 Навіны  ] • Канікулы
З 26 сакавіка па 3 красавіка ўключна доўжацца школьныя канікулы. На базе шасці навучальных устаноў Міёршчыны адкрыюць дзверы прышкольныя аздараўленчыя лагеры, якія наведаюць 150 дзяцей. Акрамя гэтага хлопчыкі і дзяўчынкі прымуць удзел у розных фізкультурна-спартыўных мерапрыемствах, будуць працаваць гурткі і секцыі па інтарэсах. Некаторыя школьнікі зробяць экскурсіі ў буйныя гарады, запаведныя месцы.

Г. БАРЫСАВА.
25-03-2011, 10:39 Здароўе  ] • Выпадковых кантактаў — пазбягайце
Выпадковых кантактаў — пазбягайце
Гутарка з урачом-дэрматавенеролагам В. А. Гайбовіч дазволіла праліць дадатковае святло на далікатную тэму — прафілактыку інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

— Валянціна Адамаўна, зыходзячы з уласнай практычнай дзейнасці, які ўзрост пацыентаў лічыце найбольш небяспечным?
— Найбольшая доля інфекцыйных захворванняў, перадаваемых палавым шляхам, выпадае на моладзь — ад 15 да 29 гадоў. Аднак у раёне быў выпадак, калі пацярпеў і... 82-гадовы дзядуля (вынік сумеснага распіцця алкагольных напояў з сумніўнай асобай).
25-03-2011, 10:35 Афіцыйна  ] • Дзяржкантроль
Ці эканомяць будаўнікі?

Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў дзейнасць структурнага падраздзялення СУ-39 ААТ “Будаўнічы трэст №9 г. Віцебск”. Выяўлены фармальны падыход да энергазберажэння. Няма аператыўнага ўліку і кантролю за выпрацоўкай рабочых і налічэннем заробку. У заданнях не ўказаны назвы работ, іх віды і аб’ёмы, тэрміны выканання, склад брыгад. Дакументы на зарплату канкрэтнаму работніку ў асноўным фарміраваліся са слоў адказных асоб, пераважна прарабаў і майстроў.
25-03-2011, 10:33 Спорт і турызм  ] • Прыязджайце ў госці!
18 сакавіка ў аблвыканкаме адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу “Лепшая аграэкасядзіба 2010 года Віцебскай вобласці”, які праводзіла ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з абласным філіялам ААТ “Белаграпрамбанк”. Старшыня аргкамітэта, начальнік філіяла ААТ “Беалаграпрамбанк” Алег Жынгель адзначыў, што банк распрацаваў палажэнне аб падтрымцы аграэкатурызму, якое прадугледжвае крэдытаванне суб’ектаў да 7 гадоў пад 5% гадавых. Каля 20% крэдытаў, выдадзеных у цэлым па рэспубліцы на развіццё гэтага напрамку, прыходзіцца на Віцебшчыну.
25-03-2011, 10:31 Спорт і турызм  ] • Агляд спаборніцтваў
Агляд спаборніцтваў
Ужо трэці месяц асобна для арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна і сельскагаспадарчых таварыстваў у рамках круглагадовай спартакіяды праходзяць спаборніцтвы па розных відах. Пакуль завяршыліся па валейболу і міні-футболу.

Валейбол
Сярод сельскіх жаночых каманд першае месца заваявалі валейбалісткі з “Узмёнскага краю”, другое з “Пад’ельцаў”, а на трэцім апынулася “Любінова”. Сярод гарадскіх — 1. Аддзел адукацыі, 2. Цэнтральная раённая бальніца, 3. ПМС. Удзельнічала і каманда ад ДЮСШ, але ж іх вынік ў залік не ўваходзіў.
25-03-2011, 10:26 Грамадства  ] • Дзень інфармавання
17 сакавіка 10 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама выступіла ў працоўных калектывах райцэнтра. У іх складзе былі адказныя работнікі раённага звяна, прадстаўнікі праваахоўчых служб, медыцыны і інш. Размова ішла пра год прадпрымальнасці, барацьбу з карупцыяй і моду на здароўе. Зразумела, паўсямесна выступаючыя краналі праблемы мясцовага жыцця. Вось і атрымалася, што багацце інфармацыі папярэдзіла многія пытанні ў будаўнікоў “Рамонтніка” і “ПМК-55”, работнікаў банкаў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у некаторых іншых калектывах. Але не ўсюды.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar