Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Сакавік 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-03-2011, 09:52 Навіны  ] • У райвыканкаме
Асноўнае пытанне парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое адбылося 25 сакавіка,—аб выкананні Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. Галоўны спецыяліст аддзела культуры І. П. Кубарка адзначыла станоўчае ў гэтым напрамку. Разам з тым на такіх аб’ектах не праведзена пашпартызацыя, не вызначаны ахоўныя зоны. У нездавальняючым стане знаходзяцца сядзібы ў в. Дзедзіна і Каменполле.
29-03-2011, 09:49 Прырода і экалогія  ] • Канферэнцыя работнікаў лесу
Праведзена справаздачная прафсаюзная канферэнцыя работнікаў Дзісенскага лясгаса. Асноўнае пытанне — “Выкананне калектыўнага дагавору за 2010 год”. З дакладам выступіў дырэктар Яўген Іванавіч Баран. Ён адзначыў, што за мінулы год работнікі лясной гаспадаркі забяспечылі выкананне ўсіх галіновых паказчыкаў. Вялікая ўвага звярталася лесаўзнаўленню. Пасадкі маладняку зроблены на 375 гектарах. У поўным аб’ёме забяспечаны даходы ад палявання, атрымана 66 мільёнаў рублёў.
29-03-2011, 09:47 Здарэнні  ] • Ад бяды не ўцёк
15 сакавіка ў вёсцы Іст у нежылым доме быў знойдзены труп чалавека. Абвугленае паглыбленне ў падлозе дае магчымасць меркаваць, што загаранне адбылося ад неахайна кінутага акурка. Працярпелы задыхнуўся ад дыму ў час сну. Вядома, што ён злоўжываў алкаголем.
Дзяржпажнагляд.
29-03-2011, 09:46 Здарэнні  ] • Агонь не даруе абыякавасці
12 сакавіка, у суботу, у 12.50 загарэлася лазня ў Пестунах. Полымя знішчыла частку даху, пашкодзіла сцены, перакрыцце. Прычынай бяды стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печы.
А вечарам у 22.45 запалала лазня ва Узмёнах, і зноў—па прычыне перагрэву. Згарэла страха, пашкоджаны сцены.
13 сакавіка ў 19.20 загарэўся хлеў у вёсцы Цвеціна. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць ля пабудовы. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца. А праз гадзіну пачалося загаранне ў дачным будынку ў Пераброддзі. Пашкоджаны сцены і маёмасць аднаго з пакояў.
Я. ПЯТКЕВІЧ,
інспектар дзяржпажнагляду.
25-03-2011, 11:00 Навіны  ] • Іх прафесійнае свята
Іх прафесійнае свята
27 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога
абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі


Валянціна Леанідаўна Паўлава працуе майстрам па рамонту абутку ў Доме быту.
Пасля заканчэння Полацкага вучылішча прыйшла на вытворчасць.
Хутка споўніцца 30 гадоў яе працоўнаму стажу.

Іх прафесійнае свята
Аляксандр Антонавіч Кукуць
— інжынер па ахове працы і
тэхніцы бяспекі УП ЖКГ. Да гэтага ён 20 гадоў працаваў на аўтабазе №15,
цяпер вось ужо амаль 12 у сістэме камунальнай службы.
25-03-2011, 10:48 Афіцыйна  ] • Звяртайцеся
У панядзелак, 28 сакавіка, з 8 да 12 гадзін па тэлефоне 4-10-15 на пытанні прафілактыкі і лячэння туберкулёзу адкажа урач райпаліклінікі Мікалай Яўстаф’евіч Голуб.

ххх
29 сакавіка часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Панцялеевіч Кісляк будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях у памяшканні Перабродскага сельскага Савета. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін.
25-03-2011, 10:41 Навіны  ] • Канікулы
З 26 сакавіка па 3 красавіка ўключна доўжацца школьныя канікулы. На базе шасці навучальных устаноў Міёршчыны адкрыюць дзверы прышкольныя аздараўленчыя лагеры, якія наведаюць 150 дзяцей. Акрамя гэтага хлопчыкі і дзяўчынкі прымуць удзел у розных фізкультурна-спартыўных мерапрыемствах, будуць працаваць гурткі і секцыі па інтарэсах. Некаторыя школьнікі зробяць экскурсіі ў буйныя гарады, запаведныя месцы.

Г. БАРЫСАВА.
25-03-2011, 10:39 Здароўе  ] • Выпадковых кантактаў — пазбягайце
Выпадковых кантактаў — пазбягайце
Гутарка з урачом-дэрматавенеролагам В. А. Гайбовіч дазволіла праліць дадатковае святло на далікатную тэму — прафілактыку інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

— Валянціна Адамаўна, зыходзячы з уласнай практычнай дзейнасці, які ўзрост пацыентаў лічыце найбольш небяспечным?
— Найбольшая доля інфекцыйных захворванняў, перадаваемых палавым шляхам, выпадае на моладзь — ад 15 да 29 гадоў. Аднак у раёне быў выпадак, калі пацярпеў і... 82-гадовы дзядуля (вынік сумеснага распіцця алкагольных напояў з сумніўнай асобай).
25-03-2011, 10:35 Афіцыйна  ] • Дзяржкантроль
Ці эканомяць будаўнікі?

Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў дзейнасць структурнага падраздзялення СУ-39 ААТ “Будаўнічы трэст №9 г. Віцебск”. Выяўлены фармальны падыход да энергазберажэння. Няма аператыўнага ўліку і кантролю за выпрацоўкай рабочых і налічэннем заробку. У заданнях не ўказаны назвы работ, іх віды і аб’ёмы, тэрміны выканання, склад брыгад. Дакументы на зарплату канкрэтнаму работніку ў асноўным фарміраваліся са слоў адказных асоб, пераважна прарабаў і майстроў.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar