Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Сакавік 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-03-2011, 11:41 Літаратурная старонка  ] • Сустрэча з аўтарам
У Чэраскай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам і пісьменнікам Міледзіем Мікалаевічам Кукуцём. А пачалося ўсё з таго, што на нашай кніжнай паліцы з’явіўся невялікі зборнік твораў аўтара “Растаптаная ружа”. У гэтым выпадку назва і афармленне выдання ўдала адпавядаюць зместу. На вокладцы — блакіт нябёс і верхавіна квітнеючай яблыні.
22-03-2011, 11:39 Пытайцеся—адказваем  ] • Аказваюць садзеянне
На рынку працы раёна не хапае трактарыстаў, даярак, іншых работнікаў. Аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін можа паспрыяць у набыцці прафесій.

— Сёння мы можам аказаць садзеянне ў падрыхтоўцы трактарыстаў, вадзіцеляў, зваршчыкаў,—адзначае яго кіраўнік Ігар Міхайлавіч Швец. — Дапаможам атрымаць спецыяльнасць муляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка, плітачніка. Ёсць магчымасць навучыць чалавека гандляваць, працаваць на камп’ютары, у цырульні. Калі хто захоча займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, калі ласка, дапаможам, пашлём на курсы, дзе навучаць індывідуальнаму вядзенню бізнесу.
22-03-2011, 11:37 Навіны » У рэспубліцы  ] • Растаможванне іншамарак
Стаўкі на растаможванне іншамарак з 1 ліпеня 2011 года
Мытныя стаўкі на аўтамабілі, увозімыя самімі ўласнікамі або іншымі фізічнымі асобамі па даручэнню ўласніка, які не выязджаў для набыцця аўтамабіля за межы мытнай тэрыторыі мытнага саюза, незалежна ад месца заключэння здзелкі па набыццю.
22-03-2011, 11:36 Навіны » У рэспубліцы  ] • Запрашаем у акадэмію
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь рыхтуе афіцэраў на шасці факультэтах: агульнавайсковым, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйным і ўнутраных спраў. Тэрмін навучання ад 4 да 5 гадоў. Для паступлення вам неабходна звярнуцца ў раённы ваенкамат да 1 красавіка. Аб умовах паступлення і асаблівасцях навучання, праходжання ваеннай службы даведаецеся па тэл. 8-017-287-49-22 і на сайце www.mob.mil.by.

І. КАЗУБАЎ,
старшы выкладчык акадэміі
.
22-03-2011, 11:35 Здарэнні  ] • Не напаткайце бяду
У Магілёве маладая дзяўчына ў чаканні тэлефоннай размовы вырашыла прыняць ванну, а мабільнік, падключаны да зараднага прыстасавання, паклала побач. Калі апарат зазваніў, яна ўзяла яго мокрымі рукамі і была смяртэльна траўміравана электратокам. Званок аказаўся апошнім у яе жыцці з-за дрэннай ізаляцыі і вільгаці.
22-03-2011, 11:33 Здарэнні  ] • Пагражае небяспекай чад
Пры карыстанні газам у быце летась у рэспубліцы адбылося 26 здарэнняў, у выніку якіх пацярпела 38 чалавек, у тым ліку 3 загінулі. У 10 выпадках атруціліся чадам з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі воданагравальнікаў і ацяпляльных прыбораў. Так, па прычыне адсутнасці цягі ў коміне, дзе накапіўся лёд, жыхар горада Стаўбцы на Міншчыне адключыў аўтаматыку бяспекі, і ахвярамі чаду сталі два чалавекі.
18-03-2011, 15:20 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У панядзелак, 21 сакавіка, па тэл. 4-21-31 вас выслухае начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Анатольевіч Бялько. Звяртайцеся да яго з 9 да 11 гадзін па пытаннях арганізацыі і правядзення веснавых палявых работ.
18-03-2011, 15:20 Навіны  ] • Адзіны Дзень бяспекі
З мэтай прафілактыкі п’янства сярод удзельнікаў дарожнага руху 25 сакавіка дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі пад дэвізам “Цвярозасць — норма жыцця”.

А. КАПУСЦІН.
18-03-2011, 15:18 Навіны  ] • Змяніўся рэжым работы
Зменены рэжым работы рэгістрацыйна-экзаменацыйных аддзелаў ДАІ. З аўторка да суботы з 8 раніцы да 16.00 прымаюцца дакументы для атрымання вадзіцельскага пасведчання і да 17.00—на рэгістрацыю транспарту.
Па нядзелях падаць дакументы на атрыманне вадзіцельскага пасведчання можна будзе толькі да 13.00, на рэгістрацыю транспарту—да 16.00.
У панядзелак аддзелы ДАІ прымаюць дакументы да 13.00.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar