Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Сакавік 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-03-2011, 14:44 Навіны  ] • Уручаны падзякі
Уручаны падзякі
Дзве падзякі за добрасумленную працу ўручаны старшыні раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж”, інструктару-валеёлагу Ганне Віктараўне Лісковай. У Віцебску праходзіла выніковая справаздачна-выбарная канферэнцыя, на якой за шматгадовую добрасумленную работу, прасоўванне ідэй гуманнасці і каштоўнасцяў, быў адзначаны наш актыўны дзеяч Ганна Віктараўна. Крыху пазней удзячны ліст ёй уручыла выконваючая абавязкі першага сакратара ГА РК БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур за актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў абласной маладзёжнай арганізацыі ў рамках кампаніі па выбарах Прэзідэнта РБ.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
18-03-2011, 14:40 Спорт і турызм  ] • Лыжны фініш
У гэтым годзе лыжны сезон завяршылі спаборніцтвы школьнікаў, якія праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды на паўвостраве. Усяго ў гонках ўдзельнічала 12 каманд.
Прызавыя месцы сярод базавых школ размеркаваліся наступным чынам: 1. Слабадская, 2. Паташнянская, 3. Волкаўшчынская, а лепшыя вынікі сярод сярэдніх паказалі Павяцкая, Узмёнская, Перабродская.
18-03-2011, 14:36 Пошта  ] • Любоў і дабро ратуюць
Упэўнена, што дабрыня і любоў уратуюць свет. Лічу сябе веруючай, таму тое, што чалавек можа вылечыцца, калі штодзённа будзе чытаць малітвы ад душы, гэта не проста словы.
На жаль, наша імклівае жыццё часта прымушае людзей размаўляць паміж сабой у раздражнёным тоне. Не многія пры тым задумваюцца, што цяжкія словы вернуцца назад, яшчэ больш прыпраўленыя горыччу.
18-03-2011, 14:35 Пошта  ] • Яна — працавітая, уважлівая…
“Яна мудная, цудоўная, працавітая, уважлівая, чулая жанчына.” Так пяшчотна, з любоўю пачынае ліст падзякі сацыяльнаму работніку Святлане Іванаўне Цімафеевай ад сябе і ад тых, каго яна абслугоўвае ў в. Клётаў Двор, А. В. Навуменак.

Зіма выдалася снежнай, а таму цяжка ўявіць колькі сіл спатрэбілася Святлане, каб шасці чалавекам, якім аказвае дапамогу, раскапаць сцяжынкі да дарогі, да калодзежаў, да дрыварак. Робіць яна ўсё з добразычлівай усмешкай, напэўна, каб не паказаць пажылым людзям сваёй стомленасці.
18-03-2011, 14:33 Навіны  ] • Падвялі вынікі кааператары
14 сакавіка прайшоў сход упаўнаважаных раённага спажывецкага таварыства. Справаздачу аб рабоце райпа за 2010 год зрабіла і акрэсліла задачы на сёлета старшыня праўлення Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч.
Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі выступіла яе старшыня Зінаіда Дзмітрыеўна Шамінка.
18-03-2011, 14:32 Спорт і турызм  ] • Гулялі з запалам
Гулялі з запалам
Практычна два тыдні з перапынкамі праходзілі спаборніцтвы па валейболу сярод мужчынскіх каманд у Дзісне. Першае месца заслужана дасталася зборнай з Язна, другое заваявалі валейбалісты ЛПДС “Дзісна”, а трэцяе — лясгаса. Удзельнічала ў турніры і ДЮСШ. Лепшым іграком спаборніцтваў быў прызнаны Андрэй Баслак з Язненскай каманды. Пераможцам уручаны кубак і грамата.

Святлана ГІРЖДА.
18-03-2011, 14:30 Грамадства  ] • Афганец
Афганец
У маленстве Віця Швядко любіў сядзець на каленях у дзеда Мікалая Фёдаравіча Лавейкі, слухаць аповеды пра вайну. А ў далёкім ужо 1984 годзе наспеў час, як кажуць, самаму выканаць воінскі абавязак. Пасля праходжання паскоранага курса маладога байца Віктара накіроўваюць у Афганістан.

Што засталося ў памяці салдата? У першую чаргу — боль.
— Страціў там лепшага сябра, — адзначае Віктар. — Сына ў яго гонар Аляксеем назваў. А потым... ведаеце, мы не героямі туды прыйшлі, а 18-гадовымі хлопцамі. Было цяжка і страшна. Памятаю, прыбылі з Кабула ў часць. Шмат параненых, іх стогны, кроў. Вайна зусім іншая, не такая, пра якую расказваў дзед, а тым больш не кіношная.
15-03-2011, 09:34 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
Сёння ў рэспубліцы праводзіцца Дзень спажыўца пад дэвізам “Спажыўцы за сумленныя фінансавыя паслугі”. Яго мэта — павышэнне фінансавай і прававой граматнасці насельніцтва, якое карыстаецца фінансавымі паслугамі. У гэтай сувязі сёння “прамую лінію” праводзяць адказныя асобы райвыканкама і прадстаўнікі крэдытных арганізацый рэгіёна. Звяртайцеся па тэл. 4-28-41 з 13 да 15 гадзін па пытаннях спажывецкай тэматыкі.
ххх
16 сакавіка з 9 да 12 гадзін па тэл. 4-12-54 вас выслухае намеснік дырэктара — начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргей Аляксандравіч Ерафееў. Ён адкажа на пытанні па аказанню банкаўскіх паслуг насельніцтву.
15-03-2011, 09:32 Навіны  ] • Тыдзень моды на здароўе
У мэтах фарміравання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, павышэння прэстыжнасці і каштоўнасці здароўя, прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем захавання і ўмацавання ўласнага здароўя з 14 да 18 сакавіка праводзіцца абласная акцыя “Тыдзень моды на здароўе”. У час яе прадугледжваюцца інфармацыйная кампанія ў сродках масавай інфармацыі, прэс-канферэнцыі, “круглыя сталы”, тэматычныя вечары, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў і інш.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar