Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
15 сакавіка — Дзень спажыўца Ва ўнівермагу райцэнтра ў дні жаночага свята (6, 7, 8 сакавіка) было ажыўлена. І гэта не выпадкова, бо прадстаўніцы цудоўнай паловы маглі набыць для сябе абноўкі з 20% скідкай кошту. Купіць можна было практычна ўсё з жаночага гардэроба плюс ювелірныя ўпрыгожванні. Вось таму і скарысталіся міярчанкі такой магчымасцю. Падобны шанц мелі і мужчыны, але толькі ў адзіны дзень — 23 лютага.
У раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на ўліку 567 плацельшчыкаў страхавых узносаў, у тым ліку 121 прадпрыемства, арганізацыя, установа, 17 сельгаспрадпрыемстваў, 11 кааператываў і малых прадпрыемстваў, 418 іншых арганізацый, з іх 264 прадпрымальнікі і 10 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За 2010 год налічана 28670361,1 тыс. рублёў, а выдаткі склалі 4141747,1 тысячы ці 14,4%.
Дамашні пыл — нябачны вораг, які аказвае дрэнны ўплыў на здароўе чалавека. Ён наносіць лёгкім урон, раўназначны палове выкуранай цыгарэты, ускладняе цячэнне астмы і абвастрае алергіі. Пыл не толькі будзіць захворванні, якія ўжо ёсць, але і прыводзіць да ўзнікнення новых, напрыклад, вірусных, бранхіяльнай астмы, парушэнняў слыху, праблем з ныркамі, інфаркту міякарда, артэрыясклерозу, хвароб скуры, кан’юктывітаў і інш.
З пачатку года ў раёне адбылося 13 аварый з удзелам пешаходаў. У васьмі вінаватыя яны самі. Па многіх прычынах людзі не задумваюцца аб выніках, практычна штогод амаль 30% пешаходаў, якія пацярпелі ў аварыях, аказваюцца нецвярозымі. Многія ігнаруюць выкарыстанне святлоадбіваючых элементаў. Аналіз наездаў транспарту на пешаходаў паказвае, што значная іх частка з зайздросным пастаянствам і незразумелай упартасцю супраціўляецца выкананню правілаў дарожнага руху.
Міністэрства лясной гаспадаркі і Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ў студзені 2011 года падрыхтавала тлумачэнні па асобных пытаннях Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Пытанне 1.Ці мае права карыстальнік паляўнічых угоддзяў рэалізаваць паляўнічыя пуцёўкі на ненарміраваныя віды ў адну паляўнічую дачу (на выбар), а не па ўсёй паляўнічай гаспадарцы? У адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў (частка 1 пункт 125) у пуцёўцы пры яе афармленні ўказваюцца (адпаведна дадатку 11) віды дазволеных да здабычы паляўнічых жывёлін, тэрміны і месца палявання, пры неабходнасці — колькасць дазволеных да здабычы жывёлін, спосабы і прылады палявання, від выкарыстання прадукцыі палявання, іншыя ўмовы.
З 12 сакавіка адкрылася паляванне на гуся белага і шэрага, канадскую казарку, гуся-гуменніка, якое будзе доўжыцца да 8 мая. Адпраўляцца за здабычай можна ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Паляваць можна ружэйным спосабам з засады з падманьваннем. Здабыча краквы (самцоў) дазволена з 2 красавіка да 8 мая ў светлы час ружэйным спосабам з засады з падманьваннем з дапамогай падсадной качкі ці чучалаў і манкоў, на вальдшнэпа (самца) — з 2 красавіка да 8 мая з 18 да 20 гадзін ружэйным спосабам з засады (на цязе).
Канцэрт у РДК з’яляўся працягам свята праводзін зімы. Па-сутнасці, гэта быў заключны этап раённага агляду мастацкай самадзейнасці. І тыя, хто разлічваў на добры духоўны адпачынак, — яго атрымалі, бо калектывы выступалі моцныя, падрыхтаваныя. Адна “Расінка” чаго вартая! Складвалася ўражанне, што не інакш як пры прыёме на работу ў дзіцячы санаторый праводзяцца конкурсы на артыстычную прыгоднасць. У “Расінцы” літаральна ўсе музыкі, танцоры, спевакі. Што ні чалавек — то талент. Выступалі гучна, ярка, іскрамётна. Зразумела, што пашанцавала калектыву з музычным кіраўніком.
У нас здарылася бяда — адбыўся пажар. І калі б не дапамога суседзяў, аднавяскоўцаў, работнікаў пажарнай службы з Дзісны, ЛПДС “Дзісна”, Язна, то жыццё нам давялося б пачынаць з нуля. Дзякуючы хуткім і ўмелым дзеянням людзей, полымя было патушана. Згарэла толькі страха хлява. Але ж пабудовы стаяць блізка. Прамаруджванне магло каштаваць вялізнага ўрону. Бяда здарылася днём, таму збегліся ўсе жыхары вёскі Сіцькова, гасілі полымя чым хто мог.
Цяпер дазволена паляванне на дзіка ружэйным спосабам. Сезон будзе доўжыцца да 30 красавіка. Адначасова можна весці здабычу дзікіх жывёл непажаданых відаў: ваўка, лісіцу звычайную, сабаку янотападобнага, варону шэрую, сароку, баклана вялікага і чаплю шэрую.
Ю. РАКЕЛЬ, дзяржінспектар Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.