Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Сакавік 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-03-2011, 15:35 Грамадства  ] • Увага і клопат
Увага і клопат
У райвыканкаме адбылася 6-я раённая канферэнцыя савета ветэранаў. З 39 дэлегатаў прысутнічаў 31. У яе рабоце прынялі ўдзел Раіса Васільеўна Парфёненка — старшыня раённага Савета дэпутатаў, Алена Венедзіктаўна Шамёнак — старшыня каардынацыйнага Савета грамадскага аб’яднання палітычных партый, Ліліяна Аркадзьеўна Батарчук — старшыня грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку і першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур. Вяла канферэнцыю начальнік аддзела ідэалагічнай работы Таццяна Алегаўна Стальмачонак.
14-03-2011, 15:33 Спорт і турызм  ] • Турнір памяці афганцаў
З 11 па 13 лютага ў Наваполацку праходзіў міжнародны турнір па валейболу сярод дзяўчат 1997-1998 гадоў нараджэння. Прысвячаўся ён памяці воінаў-афганцаў вобласці.
У параўнанні з мінулым годам гульневы азарт прывабіў значна больш удзельнікаў: СДЮСШ “Экран” з Санкт-Пецярбурга, СДЮСШ з Даўгаўпілса, дзве Мінскія СДЮСШ, ДЮКФП і ДЮСШ з Наваполацка і наша спартшкола.
14-03-2011, 15:31 Вясковае жыццё  ] • Звёны аднаго ланцуга
Звёны аднаго ланцуга
Працаўнікі ААТ “Цітова” першымі сярод гаспадарак раёна падвялі вынікі сваёй працы за 2010 год. У справаздачным дакладзе дырэктар ААТ В. М. Сцяпанава адзначыла, што вытворчы патэнцыял сельгаспрадпрыемства ўмацаваўся, фондазабяспечанасць за год павялічылася на 63%: здадзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма на 762 галавы, папоўніўся машына-трактарны парк. Дарэчы, цяпер у гаспадарцы ёсць 32 трактары, 15 грузавых аўтамашын, 7 зернеўборачных і 4 кормаўборачныя камбайны, неабходныя сельгасмашыны. Але патрэбна яшчэ тэхніка для дастаўкі камбікармоў.
14-03-2011, 15:28 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Успамін: магло быць 55...
Успамін: магло быць 55...
Той школе, якую закончыла, у гэтым годзе магло б споўніцца 55. Першы паўнацэнны цагляны двухпавярховы школьны будынак. З-за чалавечага нядбайства і безгаспадарчасці яго цяпер няма. Школа праіснавала толькі 34 гады. Яшчэ больш недарэчна, што перад разбурэннем паставілі новыя вокны, правялі паравое ацяпленне, узвялі кацельню і спартыўную залу. Яе аднагодка ў Полацку ў гэтым навучальным годзе атрымала новы статус кадэцкага вучылішча. Але ўсё гэта ўжо ў мінулым і нічога нельга змяніць.
14-03-2011, 15:25 Моладзь / Год моладзі  ] • Знаёмства з прафесіяй
Знаёмства з прафесіяй
22 лютага актавую залу ў будынку РАУС запоўнілі старшакласнікі з трох гарадскіх школ райцэнтра — члены маладзёжнай арганізацыі сабраліся, каб бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй міліцыянера, больш падрабязна даведацца, як нясуць адказную службу людзі ў пагонах. Зразумела, што юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць вызначыцца з уласным выбарам, атрымаць адказы на пытанні наконт паступлення ў навучальныя ўстановы. Праводзілася гэтае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “Да абароны Айчыны гатоў”. Таму ініцыятыва зыходзіла ад Дзмітрыя Радзіхоўскага—начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама і Марыны Кашкур — першага сакратара РК ГА БРСМ і іншых зацікаўленых асоб.
14-03-2011, 15:23 Моладзь / Год моладзі  ] • Сустрэча з дэсантнікам
Сустрэча з дэсантнікам
Для нас, акцябрат Язненскай школы, было цікава даведацца пра армейскае жыццё. І хаця хлопчыкам яшчэ трэба шмат вучыцца, але многія з іх таксама некалі стануць салдатамі. Ці варта баяцца прызыву на службу? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, запрасілі на сустрэчу выпускніка школы Яўгена Маркевіча, які сёлета ў студзені вярнуўся дадому пасля службы. Прыйшоў ён у салдацкай форме, што выклікала ў нас асаблівае захапленне.
14-03-2011, 15:20 Навіны  ] • Падзеі і факты
Мінфін ініцыіруе скарачэнне залішняй колькасці занятых у бюджэтнай сферы на 10-15%. Гэта закране адукацыю, ахову здароўя, сацыяльнае абслугоўванне.
ххх
Дзяржпадтрымка сельскай гаспадаркі ў рэспубліцы да 2016 года знізіцца да 10%.
Беларуская чыгунка пачала продаж білетаў праз інтэрнэт.
14-03-2011, 15:17 Здарэнні  ] • “Лыжка дзёгцю” ці злачыннасць сярод падлеткаў
Знаёмы выраз будзе якраз да месца, калі аналізаваць стан і прафілактыку падлеткавай злачыннасці ў нашым раёне.
На шчасце, сёлета ніводнага небяспечнага выпадку не зарэгістравана. Злачынстваў нашы падлеткі не ўчынялі. Былі правапарушэнні, выяўлены юныя танцоры ў нецвярозым стане на дыскатэках, аднак да горшага не даходзіла — нічога не ўкралі, нікога не пакалечылі...

— Не сурочыць бы! — выгукне прымхлівы. Аднак, зразумела, што справа не ў забабонах, а ў тым, што пэўны плён дае напружаная сумесная дзейнасць камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх, педкалектываў, бацькоўскіх камітэтаў і г. д.
14-03-2011, 15:15 Навіны  ] • Абслугоўванне для людзей
Абслугоўванне для людзей
23 лютага гасцінна адчыніў дзверы новы “Міні-маркет” па вуліцы Верхнядзвінскай. Гандлёвая ўстанова размясцілася на ўскрайку Міёр, паблізу аб’язной дарогі.
Будынак прывабны не толькі знешне. У ім — цёпла, светла, а галоўнае — шмат тавараў.

— У нас ёсць усё, — зазначае загадчыца Людміла Машара. — Розныя харчовыя прадукты, напіткі на любы густ. Вялікі выбар хлебабулачных вырабаў, кандытарскіх, каўбасных, рыбы, мяса, багата разнастайных кансерваў, садавіны, цытрусавых, агародніны.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar