Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 13:37 Навіны  ] • Пад горна цудоўныя гукі
Пад горна цудоўныя гукі
У РДК ва ўрачыстай абстаноўцы прайшоў піянерскі злёт, на які былі запрошаны ветэран піянерскага руху З. І. Шчамялёва, старшыня раённага савета ветэранаў Ч. С. Кашкур, выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ М. П. Кашкур, намеснік начальніка аддзела адукацыі Г. Б. Гур’ева, дырэктар Дома дзіцячай творчасці В. А. Мітрафанава.
У прывітальным слове дэлегатам раённага піянерскага злёту Міёршчыны Галіна Барысаўна Гур’ева адзначыла, што на рахунку піянерскіх арганізацый шмат добрых спраў. Пажадала, каб іх станавілася яшчэ больш.
27-05-2011, 13:19 Афіцыйна  ] • Прыём
У аўторак, 31 мая, з 10 да 12 гадзін у будынку камбікормавага завода вядзе прыём грамадзян
па асабістых пытаннях намеснік пракурора вобласці Карэнька Георгій Аляксандравіч.
Папярэдні запіс па тэлефоне 4-32-99.
27-05-2011, 13:09 Навіны  ] • Не “сябруйце” з пустазеллем
Рэйды санітарнай службы сведчаць пра станоўчыя перамены ў добраўпарадкаванні жылых і вытворчых тэрыторый населеных пунктаў раёна. У многім паспрыяла гэтаму рашэнне райвыканкама аб правядзенні ў красавіку-маі месячніка чысціні і двух агульных суботнікаў.
У многіх вёсках (прычым не толькі цэнтральных) створана рукамі людзей шмат куточкаў, якія радуюць вока парадкам і прыгажосцю. Адметнасцю вызначаюцца прыватныя сядзібы, гаспадары якіх не толькі падтрымліваюць чысціню ля пабудоў, але і стварылі "зкзатычныя астраўкі", дзе знайшлося месца і для дэкаратыўных кустоў, кветнікаў, і для фантанчыкаў, міні-ставочкаў, невялікіх скульптур, дэкаратыўных вырабаў з дрэва і іншых прыродных матэрыялаў, "рарытэтных" рэчаў з сялянскага побыту, якія здзіўляюць моладзь незвычайнасцю і навяваюць прыемныя ўспаміны людзям сталага ўзросту. Хтосьці пры афармленні тэрыторый выкарыстаў паўднёвыя матывы, "пасадзіўшы" ўздоўж агародж вырабленыя з пластыкавых бутэлек пальмы і піхтачкі.
27-05-2011, 13:06 Вясковае жыццё  ] • Дзякуй брыгадзе, якая на складзе
Дзякуй брыгадзе, якая на складзе
Галоўны аграном КУП “Язна” Жанна Лабкова задаволена работай брыгады па пратручванню насення, якой кіруе загадчыца склада Таццяна Козел. Ніводнае зярнятка не лягло ў глебу без папярэдняй хімапрацоўкі. А гэта надзейны заслон ад захворванняў. Сёлета гаспадарка набыла новую пратручвальную машыну. Правільна адрэгулявалі яе, уважліва сачылі за захаваннем рэкамендуемых доз пры вырабе рабочага раствору. Першыя партыі насення накіравалі на праверку ў раённую інспекцыю, якая дала станоўчую ацэнку. Толькі пасля гэтага прыступілі да шырокамаштабнай работы. Штодзённа пратручвалі каля 15 тон зерня. Ля машыны працавалі рабочыя Віктар Квіт, Аляксандр Альхімовіч, Аляксей Вайцяховіч. Усе яны папярэдне прайшлі медагляд і атрымалі допуск да працы з хімікатамі. Агранамічная служба патурбавалася пра забеспячэнне рабочымі касцюмамі, спецабуткам, акулярамі і рэспіратарамі.
На здымку: рабочая брыгада ля ПС-20.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
27-05-2011, 13:03 Культура  ] • Цвецінскаму Дому культуры 50!
1 мая Цвецінскі сельскі Дом культуры адзначыў пачэсны юбілей
Цвецінскаму Дому культуры 50!
Прыгадаем 1961 год. У краіне інтэнсіўна вялося будаўніцтва, усе з энтузіязмам шпарка крочылі ў светлую будучыню. Адметны гэты год у жыцці цвецінцаў тым, што ў вёсцы адкрыўся новы клуб. Камсамольскія агітбрыгады былі ў авангардзе творчых спраў, дзе першым памагатым з’яўлялася песня.
І якраз агітбрыгада, якая выступала на сцэне, дазволіла ўдыхнуць у грудзі водар мінулых часоў. Гучала папуры, складзенае са знакамітых песень “Плакать, милая, не стану”, “Надежда”, ”Старый клён”, “Через годы, через расстоянья” і іншых.
З першых хвілін урачыстасці ўвагу прыцягнулі вядучыя свята — дыспетчар ААТ “Цітова” Валянціна Васільеўна Каласёнак і супрацоўнік Цвецінскага Дома культуры, індывідуальны прадпрымальнік Віктар Паўлавіч Філіповіч. Яны ўдала справілі-ся з ускладзенай на іх місіяй.
27-05-2011, 11:07 Здарэнні  ] • “Арсенал” — у дзеянні
У вобласці зарэгістравана больш 13000 уладальнікаў грамадзянскай зброі, якія маюць звыш 16000 яе адзінак.
З 12 красавіка праводзіцца асноўны этап спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал”.
Ужо паступіла ў органы ўнутраных спраў 12 інфармацый аб незаконным захоўванні. З пачатку правядзення аперацыі ў жыхароў забраны 12 адзінак зброі, 1003 боепрыпасы, 51 выбуховае ўстройства і каля 6 кг выбуховых рэчываў.
За разнастайныя парушэнні ў грамадзян адабрана 18 адзінак зброі, якая знаходзілася на ўліку ў органах унутраных спраў. Добраахвотна здадзены на знішчэнне 23 уліковыя адзінкі зброі.
27-05-2011, 11:05 Здароўе  ] • Першая дапамога? Лёгка!
Першая дапамога? Лёгка!
У рамках тыдня здароўя ў раёне праводзіўся шэраг мерапрыемстваў. Накіраваныя яны былі на выхаванне ў школьнікаў любові да здаровага ладу жыцця і адмоўнага стаўлення да шкодных звычак.
У спартшколе прайшоў матч па міні-футболу, а ў агульнаадукацыйных — урокі забаўляльна-пазнавальнага характару і сустрэчы-гутаркі са спецыялістамі: медыкамі, міліцыяй і святарамі. У прыватнасці, практычна кожны дзень СШ №2 быў адзнаменаваны нейкай невялікай падзеяй. Распачала тыдзень віктарына па здароваму ладу жыцця сярод усіх класаў, праводзіла яе псіхолаг Валянціна Францаўна Слізень. Асабліва спадабаліся вучням практычныя навыкі, якія засвойвалі з інструктарам-валеёлагам Ганнай Віктараўнай Лісковай.
27-05-2011, 11:00 Грамадства  ] • Дакрануцца да творчасці
Дакрануцца да творчасці
Сустрэча "Цуд сваімі рукамі" прайшла ў дзіцячай бібліятэцы. Шмат на Беларусі, і ў тым ліку на Міёршчыне, таленавітых людзей. Вось і вырашана было запрасіць маладое пакаленне пазнаёміцца з некаторымі з іх.
Прывітала гасцей і гледачоў Ірына Генадзьеўна Томка. Утульнасць сустрэчы надавалі розныя рэчы, зробленыя сваімі рукамі, якія размяшча-ліся на журнальных століках перад тымі, хто іх выканаў: вырабы з саломкі — дырэктара школы мастацтваў і члена саюза майстроў Беларусі Баляслава Часлававіча Чарняўскага, з гліны — кіраўніка клуба народных майстроў "Святліца" Алены Эдвардаўны Батарчук, вышыўка, дэкаратыўнае афармленне і роспіс па дрэве — мастака-афарміцеля райпа Міраславы Альбертаўны Томка.
27-05-2011, 10:58 Моладзь / Год моладзі  ] • Брэйн-рынг
У РДК прайшоў міжраённы турнір па інтэлектуальнай гульні "Брэйн-рынг" у дзвюх падгрупах: працоўная моладзь сельгаспрадпрыемстваў і асобна іншых аргані-зацый. Удзельнічалі ў ім чатыры раёны: Верхнядзвінскі, Браслаўскі, Міёрскі і Шаркаўшчынскі.
Гульня праходзіла па кругавой сістэме. Адначасова змаганне ішло паміж дзвюма камандамі. Пытанні задаваліся на розныя тэмы, даволі няпроста было вызначыць гісторыю паходжання ўстойлівых выразаў, а таксама адгадаць выказванні, хто з вядомых людзей іх выкарыстоўваў. Сачыла за правільнасцю адказаў кампетэнтнае журы ў складзе выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марыны Паўлаўны Кашкур, начальнікаў аддзелаў па справах моладзі Верхнядзвінскага раёна Ірыны Генадзьеўны Ушаковай і з Шаркаўшчынскага — Ігара Апанасавіча Іванова.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar