Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 17.05.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-05-2011, 16:33 Навіны  ] • Сама гасціннасць
Сама гасціннасць
Два дыпломы ў гэтым годзе атрымала аграэкатурыстычная сядзіба ў Язне Тамары Аляксандраўны Касатай. На заключнай абласной канферэнцыі ў Віцебску ўзнагароджана ў намінацыі “Гасціннасць”, а ў мінулым месяцы трапіла на другую міжнародную канферэнцыю ў Мінску “Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця”. Праводзілася яна пры падтрымцы “Белаграпрамбанка”. Цікавая праграма, па словах удзельніцы, была пазнавальнай і насычанай. Галоўнае ва ўсім гэтым — высокая ўзнагарода на рэспубліканскім узроўні.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
17-05-2011, 16:31 Навіны  ] • Вышыўка стужкамі
Вышыўка стужкамі
У раённым гісторыка-этнаграфічным музеі чакае наведвальнікаў чароўная выстава палачанкі Вольгі Віктараўны Задарэнка. Яе шматлікія работы здольны выклікаць замілаванне, бо выкананы з высокім мастацкім густам.
Маладая жанчына, якая займаецца вышываннем стужкамі ў асноўным на льняным палатне, безумоўна, таленавітая. Таму яе творы падораць вам сапраўдную асалоду.
Скарыстайце момант сустрэчы з цудоўным.
Доўжыцца выстава будзе да 25 мая. Дарэчы, усе работы ў прыгожых рамках. Іх можна купіць, што надасць непаўторны каларыт пакоям вашага жылля.
Эвеліна БАГДАНОВІЧ.
17-05-2011, 16:29 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У чацвер, 19 мая, з 14.00 да 15.00 прамую лінію з жыхарамі раёна правядзе начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Белкаапсаюза Аляксандр Мікалаевіч Скрундзеўскі па пытаннях гандлёвага абслугоўвання насельніцтва па тэл. 4-19-24. У гэты ж час ён вядзе прыём па адрасу: вул. Камсамольская, 63.
17-05-2011, 16:27 Моладзь / Год моладзі  ] • Палёт душы і думак чысціня
Палёт душы і думак чысціня
Ты яшчэ асвеціш родный край...” — прыгадваюцца прыгожыя радкі Максіма Багдановіча. Менавіта такі сэнс утрымліваецца ў назве творчага журналісцка-паэтычнага гуртка “Зараначка”, створанага ў Новапагосцкай школе. Уваходзяць у яго хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прагнуць глыбей спазнаць літаратурныя творы, якія самі спрабуюць пяро і атрымліваюць асалоду ад нараджэння радкоў, што расквечваюцца фарбамі сакавітай беларускай мовы. Маленькія апавяданні, вершы, больш сур’ёзныя замалёўкі і нарысы — усё гэта падуладна юным творцам.
17-05-2011, 16:25 Здарэнні  ] • Сярод пацярпелых — двое з Міёраў
З надыходам вясны з’яўляецца нейкі асаблівы настрой. Хочацца жыць, працаваць, радавацца цёплым сонечным промням і траве , якая зелянее, кожнай першай кветачцы. Менавіта з такім вясеннім настроем 11 красавіка вярнуліся мы з мужам, слаўна папрацаваўшы, з дачы. Селі вячэраць, уключылі тэлевізар і... былі шакіраваны пачутым, але не хацелі ў гэта верыць. Узрыў у сталічным метро?! Не можа быць! Тэракты — гэта недзе там, за межамі нашай Беларусі, але не ў нашай міралюбівый краіне, дзе жывуць працавітыя, памяркоўныя, добразычлівыя, ветлівыя людзі, якія ў спадчыну ад бацькоў, дзядоў і прадзедаў атрымліваюць самыя лепшыя маральныя якасці. Аднак на экране жахлівыя відэаздымкі з месца здарэння — станцыі метро “Кастрычніцкая”, дзе ёсць шматлікія ахвяры…
17-05-2011, 16:23 Здарэнні  ] • Крымінал
12 красавіка ў рэчцы Авута ў накірунку вёскі Клімяты быў выяўлены труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Не менш 32 колата-рэзаных ран мелася на гру-дзях чалавека. 69-гадовы пенсіянер жыў у вёсцы Завуцце.
Пры расследаванні ўстаноўлена, што ўраджэнец Расіі А. 10 красавіка знаходзіўся п’яным у доме свайго бацькі. Прысутнічаў там і К. Паміж мужчынамі ўзнікла сварка, у выніку якой пенсіянер атрымаў шматлікія ўдары нажом. Ад вялізнай страты крыві К. памёр на месцы здарэння.
17-05-2011, 16:21 Здарэнні  ] • Разлік быў — прэтэнзій няма
У рэдакцыю звярнулася жыхарка в. Румполле Г. П. Стома з просьбай дапамагчы выявіць
людзей, якія забралі металалом, што быў сабраны ля іх дома, а заплаціць толькі паабяцалі.
Практычна месяц чакала жанчына грошай, але — беспаспяхова.
17-05-2011, 16:20 Навіны » У рэспубліцы  ] • Прыгранічны рух
Летась урад Беларусі падпісаў пагадненні з Латвійскай і Літоўскай рэспублікамі і дагавор з урадам Польшчы аб правілах прыгранічнага руху. Уступленне іх у сілу магчыма з Латвіяй у канцы гэтага-пачатку наступнага года, з Літвой — сёлета ў ліпені, а з Польшчай — у 2012 г.
Пад дзеянне пагаднення з Латвіяй аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый падпадаюць Павяцкі, Перабродскі, Даўгінаўскі, Міёрскі, Новапагосцкі і Туркоўскі сельсаветы, горад Міёры.
17-05-2011, 16:18 Моладзь / Год моладзі  ] • Летні адпачынак
У раёне пражывае 2890 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Сёлета плануецца, што аздараўленне пройдуць 1020 школьнікаў. 700 вучняў школ будуць знаходзіцца ў летні перыяд у прышкольных аздараўленчых лагерах. 100 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачнуць у турыстычных лагерах палаткавага тыпу. Тых, хто захапляецца спортам, чакаюць аздараўленчыя лагеры пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Яны разлічаны на 120 школьнікаў.
Каля 100 дзяцей змогуць адпачыць за горадам у лагерах з кругласутачным знаходжаннем.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar