Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 20.05.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-05-2011, 11:26 Навіны  ] • Гуляюць у фінале

21 мая — дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Гуляюць у фінале
13 і 14 мая на стадыёне ФСК "Атлант" праводзіліся адборачныя занальныя гульні па футболу, па выніку якіх у гэтыя выхадныя ў Оршы праходзіць фінал вобласці на прыз "Скураны мяч". У падгрупу ўваходзілі тры каманды хлопцаў 1999-2000 гадоў нараджэння з Браслава, Верхнядзвінска і Міёраў.
З надвор'ем яўна не пашанцавала: два дні якраз сыпаў дробны, надакучлівы дожджык. Як кажуць, дома і сцены дапамагаюць, але нашых юных футбалістаў гэтым не пацешыш. Яны ведаюць: каб выйсці пераможцамі, трэба выкладацца на поўную сілу. Так і стараліся весці гульню. У перапынках настаўленні выхаванцам даваў трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч: якія промахі дапускаюць і як іх выправіць, накіроўваў на арганізаванасць і адказнасць кожнага іграка за свой участак на полі падчас гульні.
20-05-2011, 11:22 Афіцыйна  ] • Партрэт на раённай дошцы гонару
Партрэт на раённай дошцы гонару
Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў з 2007 года працуе трэнерам у ДЮСШ. Спецыяліст вядомы не толькі ў вобласці, але і за яе межамі. Асноўнай задачай ставіць перад сабой і тым, каго трэніруе, — працаваць на вынік. І гэта ўдала атрымліваецца. Дзяўчаты розных узроставых груп прывозяць з абласных спаборніцтваў прызавыя месцы. Сярод іх былі і найбольш здольныя, якім пашчасціла трапіць у кандыдаты зборнай вобласці.
Уладзімір Віктаравіч лічыць, што валейбол — вялікае поле для творчасці, дзе перажываюцца розныя эмоцыі: радасць перамог і горыч паражэнняў як для трэнера так і для вучняў. Цудоўна, калі ствараецца калектыў аднадумцаў і ў іх усё атрымліваецца.
20-05-2011, 11:20 Спорт і турызм  ] • Накірунак на вынік
Накірунак на вынік
Штогод у трэцюю суботу мая ў рэспубліцы адзначаецца “Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту”.
Напярэдадні свята падводзяцца вынікі праведзенай работы, вызначаюцца асноўныя накірункі і перспектывы далейшага
развіцця. Добра вядома, што заняткі спортам і фізічнай культурай паляпшаюць якасць жыцця людзей, захоўваюць і
ўмацоўваюць здароўе, ствараюць падмурак паўнацэннага фізічнага і духоўнага развіцця кожнага чалавека.
20-05-2011, 11:18 Спорт і турызм  ] • Дзісенскія спартсмены
Дзісенскія спартсмены
Каманда Дзісенскай СШ пад кіраўніцтвам настаўнікаў
фізічнай культуры Святланы Іосіфаўны і Івана Іосіфавіча Гірждаў неаднаразова
перамагала на раённых спаборніцтвах. Вось і на вясенніх кросах на прызы раёнкі
і прысвечаным Дню Перамогі яна пацвердзіла сваё лідэрства. Іх узятыя вяршыні —
вынік рэгулярнай напружанай працы над сабой і пастаянных трэніровак.
20-05-2011, 11:15 Навіны  ] • Радыё ў эфіры
З 16 мая змяніўся рэжым выхаду ў эфір Міёрскага раённага радыё. Як і раней, яно гучыць у аўторак і чацвер. А вось з пятніцы вяшчанне перанесена на панядзелак. Час трансляцыі — з 6.25 да 6.40.
Звязана гэта з тым, што да Ушацкай РПС, якая працуе ў дыяпазоне 72,65 Мг, далучаецца Браслаўская РПС у дыяпазоне 69,08 Мг. Палепшыцца якасць вяшчання на ўльтракароткіх хвалях (УКХ), пашырыцца ахопліваемая тэрыторыя.
Раённае радыё можна слухаць і па правадной сетцы.
К. БЛАЖЭВІЧ.
20-05-2011, 11:13 Афіцыйна  ] • З узнагародай
Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага ка-мітэта ўзнагароджаны:
Пяткевіч Уладзімір Пятровіч — начальнік раённых электрычных сетак, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне электрычных сетак раёна.
Пабяржын Войцех Іванавіч — начальнік фінансавага аддзела райвыканкама, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржкіравання і самакіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
Гіржда Іван Іосіфавіч — трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду фізічнай культуры і спорту ў раёне.
20-05-2011, 11:11 Навіны  ] • Падзеі і факты
У РЭСПУБЛІЦЫ створана дзяржкамісія па кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
ххх
11 МАЯ Нацбанк адпусціў у «свабоднае плаванне» курсы валют для здзелак куплі-продажу насельніцтву.
ххх
З 1 МАЯ ўступіў у сілу указ, які стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця ў Беларусі трэйд-ін (пакупкі аўтадылерам старога аўтамабіля кліента ў залік новай іншамаркі). Акрамя таго, з 1 мая ўвезеныя з Расіі іншамаркі вызваляюцца ад акцызаў і ПДВ.
20-05-2011, 11:07 Навіны  ] • Рэгістрацыя на тэсціраванне
Камітэт дзяржкантролю вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання пры УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” паведамляюць, што з 4 мая пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, якая праводзіцца выключна да 1 чэрвеня, прыём дакументаў з 9 да 19, а па суботах — з 9 да 18 гадзін.
У вобласці рэгістрацыю ажыццяўляюць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацкі дзяржаўны політэх-нічны каледж і Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж.
20-05-2011, 11:05 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • “Здравствуй, отец!”
“Здравствуй, отец!”
Пра Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі ўспамінаюць на кожным кроку: шматлікія помнікі, фільмы, кнігі. Аднак жыццё прыўносіць новыя сюжэты, выпакутаваныя часам і людзьмі. Перакананы: вайну нам яшчэ вывучаць і вывучаць. Мы не дужа глыбока ўнікалі ў ваенны побыт, у паўсядзённасць: напрыклад, як выжывалі жанчыны і дзеці. Пра гэта гаварыла Аляксандра Сяргееўна Сінюкова, якая прыехала на Міёршчыну з Краснаярскага краю. У няблізкую дарогу жанчыну сталага ўзросту (нарадзілася яна ў 1936 годзе) паклікала памяць пра бацьку, які вызваляў тэрыторыю раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar