Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-05-2011, 18:26 Навіны  ] • Каардынацыйны савет
29 красавіка ў райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па кантролю за выкананнем Дэкрэта № 18. На ім абмеркаваны вынікі абследаванняў умоў жыцця дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і на ўнутрышкольным кантролі.
Сітуацыя ў нядобранадзейных сем’ях па-ранейшаму застаецца на кантролі. Бацькі ў іх абавязаны ва ўказаныя тэрміны выправіць становішча па стварэнню належных умоў для выхавання сваіх дзяцей.
В.ЧАПУЛЁНАК.

7-05-2011, 18:21 Прырода і экалогія  ] • Лавіць рыбу забаронена
Цяпер працягваецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, дазволена толькі аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком ці спінінгам у светлы час сутак з берага. Забарона будзе доўжыцца да 30 мая. Тых, хто не захоўвае дзеючае заканадаўства, чакае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.
Ля вадаёма ў перыяд вясенняй забароны можна знаходзіцца і ў цёмны час сутак, аднак толькі з дазволенымі прыладамі рыбалоўства.
Дзяржінспекцыя звяртае ўвагу на магчымасць ажыццяўлення дзяржінспектарамі фотавідэаздымкаў з выкарыстаннем спецыяльнай апаратуры на значнай адлегласці і ў цёмны час сутак.
Ю. ТРАПЕЗНІКАЎ,
начальнік Полацкай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.

7-05-2011, 18:14 Эканоміка і права  ] • Папярэдзім крадзяжы
Папярэдзім крадзяжы
У раёне нярэдкія крадзяжы асабістай маёмасці. Большасць з іх на сумленні раней судзімых і п’яных.
За такія дзеянні прадугледжваецца пазбаўленне волі да двух гадоў, а ўчыненыя паўторна ці групай асоб караюцца зняволеннем ад 2 да 5 гадоў. Задумайцеся, ці гатовыя вы пад уздзеяннем “зялёнага змія” ўчыніць злачынства, каб потым доўгі час цярпець абмежаванне ў самых надзённых патрэбах.
Лёгкай нажывы не бывае. Лепш папярэдзіць крымінальна караемы ўчынак, чым потым пазбавіцца волі.
7-05-2011, 17:08 Здарэнні  ] • Бестурботнасць — злачынцу на руку
Крадуць тыя рэчы, якія пакінуты без нагляду. Аднак хто, калі не сам уладальнік, павінен паклапаціцца пра захаванасць маёмасці. Потым жа ўкрадзенае перапрадаецца нават па некалькі разоў. У выніку адшукаць яго бывае складана.
Асноўнымі аб’ектамі для зладзеяў з’яўляюцца мабільныя тэлефоны, рэчы асабістага гардэробу, веласіпеды. Часта грамадзяне ўпускаюць у дом чужых людзей, у тым ліку і тых, хто мае крымінальнае мінулае, злоўжывае спіртным. А ў выніку застаюцца без патрэбнага. Часам позна спахапляюцца, што зніклі нейкія рэчы. Ужо сёлета ўзбуджана 31 крымінальная справа, у тым ліку 16 — па крадзяжах, палова з якіх з-за няўвагі грамадзян.
7-05-2011, 16:29 Здарэнні  ] • Гінуць людзі
У 2010 годзе ў пракуратуру раёна паступіла 59 заяў і паведамленняў аб гібелі людзей. Па ўсіх матэрыялах праведзена праверка. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па 57 заявах і паведамленнях адмоўлена. І толькі па двух — узбуджаны. Па 33-ох — рашэнні прыняты ў тэрмін да 3-х сутак, па 23 — да 10, па 2 — да месяца.
Прычынамі парушэння тэрмінаў з’явіўся вялікі аб’ём праверачных дзеянняў і неабходнасць атрымання канчатковага заключэння судова-медыцынскай экспертызы.
7-05-2011, 16:16 Моладзь / Год моладзі  ] • Дзень адчыненых дзвярэй у ахове
Дзень адчыненых дзвярэй у ахове
Пра важнасць задач, якія стаяць перад супрацоўнікамі пазаведамаснай аховы, паспяховасць іх выканання, спецыфіку дзейнасці асобных структурных падраздзяленняў расказвалі супрацоўнікі Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС навучэнцам сярэдніх школ райцэнтра падчас правядзення Дня адчыненых дзвярэй. Такая сустрэча была арганізавана не толькі для павышэння ўзроўню прававых ведаў дзяцей, прывіцця ў іх законапаслухмянасці, але, найперш, з прафарыентацыйнай мэтай.
7-05-2011, 16:09 Навіны  ] • Раённай газеце — 70
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі, аўтары і чытачы раённай газеты “Міёрскія навіны”!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам—Днём друку і цудоўным юбілеем—70-годдзем з дня выхаду першага нумара раённай газеты!
Да перыядычнага друку ў нашай краіне заўсёды былі асаблівыя адносіны. Ён у многім вызначае грамадскі настрой, яму давяраюць, да яго прыслухоўваюцца. Аднак аўтарытэт “раёнкі” не даецца раз і назаўсёды, таму кожным сваім артыкулам, кожным словам вы зноў і зноў павінны даказваць сваё права на давер людзей. Прафесія журналіста патрабуе сумленнасці, шчырасці і, канешне ж, таленту, ёй супрацьпаказаны раўнадушша і карысць.
7-05-2011, 15:44 Рэлігія  ] • Радаўніца
Радаўніца
3 мая жыхары Міёршчыны адзначылі Радаўніцу. Шматлюдна было на ўсіх могілках. А ў райцэнтры прайшоў мітынг-рэквіем. На ім ушанавана памяць абаронцаў Радзімы і ветэранаў, чарнобыльцаў, нядаўна адышоўшых ад нас блізкіх людзей—бацькоў і маці, вядомых землякоў і сціплых працаўнікоў. Іх памяць ушанавана хвілінай маўчання і малітвай.
7-05-2011, 15:25 Навіны  ] • Пазнавальны семінар
Пазнавальны семінар
На працягу трох дзён доўжыўся абласны інструкцыйна-метадычны семінар “Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта”. У Віцебску перад намі выступалі метадысты абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай працы з дзецьмі. У гэты ж дзень адбылася паездка ў Полацк і Наваполацк. Знаёміліся з новым музеем гісторыі і культуры, этнаграфічным у сярэдняй школе №5.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar