Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 10:57 Моладзь / Год моладзі  ] • Верныя сяброўству
Верныя сяброўству
У рамках акцыі “Дзякуем за жыццё” на ўрачыстай лінейцы ля помніка на плошчы Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры ў піянеры было прынята 15 чатырохкласнікаў СШ №1. Вітала іх старшыня раённага савета БРПА Вілорыя Яўгенаўна Міхайлава, у год ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці пажадала творчасці і крэатыўнасці ва ўсіх справах.
Урачыстае абяцанне, прамоўленае хлопчыкамі і дзяўчынкамі хорам, прагучала на плошчы. Яно пацвердзіла ўпэўненасць трымаць сваё слова, быць верным сяброўству і дапамагаць слабейшым. Дружына СШ №1, якая носіць імя Зінаіды Партновай, папоўнілася новымі актывістамі.
27-05-2011, 10:54 Моладзь / Год моладзі  ] • Юныя журналісты
У Язненскай школе-садзе з красавіка пачаў працаваць гурток "Юны журналіст". Узнік ён па ініцыятыве кіраўніка мясцовага аб'яднання "Вера. Надзея. Любоў" Саламеі Антонаўны Сіняўскай, якая і з'яўляецца каардынатарам гэтай групы дзяцей. 12 чалавек з чацвёртага, пятага і шостага класаў, зацікаўленыя словатворчасцю, сабраліся пасля ўрокаў на першыя заняткі.
Напачатку Саламея Антонаўна распавяла пра тое, як узнікла задумка наконт стварэння гуртка, затым уручыла першы падарунак юным творцам—бясплатную падпіску на часопіс "Бярозка", рэдактарам якога з'яўляецца наша зямлячка, вядомая пісьменніца Алена Масла. Яна абяцала ў будучым наведваць школьнікаў і праводзіць заняткі. Кіруе ж гуртком настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Леанідаўна Кабяк.
27-05-2011, 10:46 Моладзь / Год моладзі  ] • Акцыя аднаўлення
Акцыя аднаўлення
Адкрыццё трэцяга працоўнага семестра “Студэнцкае лета — 2011” праводзілася ў рэспубліцы 28 красавіка ў рамках акцыі “Моладзь — дзецям”. Прымалі ўдзел у ім студэнты і старшакласнікі.
У райцэнтры акцыя распачалася ўрачыстай лінейкай. Выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур акрэсліла мэты і задачы мерапрыемства, азнаёміла з імі актывістаў. Потым валанцёрскі атрад СШ №2 накіраваўся ў двор дома 23, што па вуліцы Дзяржынскага. Пры падтрымцы УП ЖКГ, якое выдзеліла фарбу, школьнікі займаліся рэканструкцыяй дзіцяча-юнацкай пляцоўкі. Абноўленыя вясёлымі колерамі турнікі, футбольныя вароты і лавачкі шчыра запрашаюць дзятву да гульняў і забаў.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
27-05-2011, 10:42 Навіны » У рэспубліцы  ] • “Ніхто не забыты”
З 20 мая і да 3 ліпеня ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Ніхто не забыты”. Яе арганізатарамі выступілі БРСМ, Беларускі саюз афіцэраў і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Акцыя мае мэтай даць магчымасць маладому пакаленню даведацца праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны шляхам арганізацыі сустрэч у месцах падзеяў з іх відавочцамі. Акрамя таго ў праграме экскурсіі, урокі мужнасці, добраўпарадкаванне помнікаў і пахаванняў, іншыя мерапрыемствы.
М. КАШКУР.
20-05-2011, 11:26 Навіны  ] • Гуляюць у фінале

21 мая — дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Гуляюць у фінале
13 і 14 мая на стадыёне ФСК "Атлант" праводзіліся адборачныя занальныя гульні па футболу, па выніку якіх у гэтыя выхадныя ў Оршы праходзіць фінал вобласці на прыз "Скураны мяч". У падгрупу ўваходзілі тры каманды хлопцаў 1999-2000 гадоў нараджэння з Браслава, Верхнядзвінска і Міёраў.
З надвор'ем яўна не пашанцавала: два дні якраз сыпаў дробны, надакучлівы дожджык. Як кажуць, дома і сцены дапамагаюць, але нашых юных футбалістаў гэтым не пацешыш. Яны ведаюць: каб выйсці пераможцамі, трэба выкладацца на поўную сілу. Так і стараліся весці гульню. У перапынках настаўленні выхаванцам даваў трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч: якія промахі дапускаюць і як іх выправіць, накіроўваў на арганізаванасць і адказнасць кожнага іграка за свой участак на полі падчас гульні.
20-05-2011, 11:22 Афіцыйна  ] • Партрэт на раённай дошцы гонару
Партрэт на раённай дошцы гонару
Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў з 2007 года працуе трэнерам у ДЮСШ. Спецыяліст вядомы не толькі ў вобласці, але і за яе межамі. Асноўнай задачай ставіць перад сабой і тым, каго трэніруе, — працаваць на вынік. І гэта ўдала атрымліваецца. Дзяўчаты розных узроставых груп прывозяць з абласных спаборніцтваў прызавыя месцы. Сярод іх былі і найбольш здольныя, якім пашчасціла трапіць у кандыдаты зборнай вобласці.
Уладзімір Віктаравіч лічыць, што валейбол — вялікае поле для творчасці, дзе перажываюцца розныя эмоцыі: радасць перамог і горыч паражэнняў як для трэнера так і для вучняў. Цудоўна, калі ствараецца калектыў аднадумцаў і ў іх усё атрымліваецца.
20-05-2011, 11:20 Спорт і турызм  ] • Накірунак на вынік
Накірунак на вынік
Штогод у трэцюю суботу мая ў рэспубліцы адзначаецца “Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту”.
Напярэдадні свята падводзяцца вынікі праведзенай работы, вызначаюцца асноўныя накірункі і перспектывы далейшага
развіцця. Добра вядома, што заняткі спортам і фізічнай культурай паляпшаюць якасць жыцця людзей, захоўваюць і
ўмацоўваюць здароўе, ствараюць падмурак паўнацэннага фізічнага і духоўнага развіцця кожнага чалавека.
20-05-2011, 11:18 Спорт і турызм  ] • Дзісенскія спартсмены
Дзісенскія спартсмены
Каманда Дзісенскай СШ пад кіраўніцтвам настаўнікаў
фізічнай культуры Святланы Іосіфаўны і Івана Іосіфавіча Гірждаў неаднаразова
перамагала на раённых спаборніцтвах. Вось і на вясенніх кросах на прызы раёнкі
і прысвечаным Дню Перамогі яна пацвердзіла сваё лідэрства. Іх узятыя вяршыні —
вынік рэгулярнай напружанай працы над сабой і пастаянных трэніровак.
20-05-2011, 11:15 Навіны  ] • Радыё ў эфіры
З 16 мая змяніўся рэжым выхаду ў эфір Міёрскага раённага радыё. Як і раней, яно гучыць у аўторак і чацвер. А вось з пятніцы вяшчанне перанесена на панядзелак. Час трансляцыі — з 6.25 да 6.40.
Звязана гэта з тым, што да Ушацкай РПС, якая працуе ў дыяпазоне 72,65 Мг, далучаецца Браслаўская РПС у дыяпазоне 69,08 Мг. Палепшыцца якасць вяшчання на ўльтракароткіх хвалях (УКХ), пашырыцца ахопліваемая тэрыторыя.
Раённае радыё можна слухаць і па правадной сетцы.
К. БЛАЖЭВІЧ.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar