Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-05-2011, 11:13 Афіцыйна  ] • З узнагародай
Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага ка-мітэта ўзнагароджаны:
Пяткевіч Уладзімір Пятровіч — начальнік раённых электрычных сетак, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне электрычных сетак раёна.
Пабяржын Войцех Іванавіч — начальнік фінансавага аддзела райвыканкама, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржкіравання і самакіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
Гіржда Іван Іосіфавіч — трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду фізічнай культуры і спорту ў раёне.
20-05-2011, 11:11 Навіны  ] • Падзеі і факты
У РЭСПУБЛІЦЫ створана дзяржкамісія па кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
ххх
11 МАЯ Нацбанк адпусціў у «свабоднае плаванне» курсы валют для здзелак куплі-продажу насельніцтву.
ххх
З 1 МАЯ ўступіў у сілу указ, які стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця ў Беларусі трэйд-ін (пакупкі аўтадылерам старога аўтамабіля кліента ў залік новай іншамаркі). Акрамя таго, з 1 мая ўвезеныя з Расіі іншамаркі вызваляюцца ад акцызаў і ПДВ.
20-05-2011, 11:07 Навіны  ] • Рэгістрацыя на тэсціраванне
Камітэт дзяржкантролю вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання пры УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” паведамляюць, што з 4 мая пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, якая праводзіцца выключна да 1 чэрвеня, прыём дакументаў з 9 да 19, а па суботах — з 9 да 18 гадзін.
У вобласці рэгістрацыю ажыццяўляюць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацкі дзяржаўны політэх-нічны каледж і Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж.
20-05-2011, 11:05 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • “Здравствуй, отец!”
“Здравствуй, отец!”
Пра Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі ўспамінаюць на кожным кроку: шматлікія помнікі, фільмы, кнігі. Аднак жыццё прыўносіць новыя сюжэты, выпакутаваныя часам і людзьмі. Перакананы: вайну нам яшчэ вывучаць і вывучаць. Мы не дужа глыбока ўнікалі ў ваенны побыт, у паўсядзённасць: напрыклад, як выжывалі жанчыны і дзеці. Пра гэта гаварыла Аляксандра Сяргееўна Сінюкова, якая прыехала на Міёршчыну з Краснаярскага краю. У няблізкую дарогу жанчыну сталага ўзросту (нарадзілася яна ў 1936 годзе) паклікала памяць пра бацьку, які вызваляў тэрыторыю раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
20-05-2011, 10:57 Грамадства  ] • Дэмаграфія
За студзень-сакавік 2011 года ў раёне нарадзілася 78 чалавек (у 2010 го-дзе за такі ж час — 54), у тым ліку 37 у гарадах і 41 у сельскай мясцовасці. За гэты ж час памёр 181 (летась — 135), у тым ліку 57 у гарадах і 124 на вёсцы.
За першы квартал у раёне заключаны 32 шлюбы (летась — 21), у тым ліку 11 у гарадах і 21 на вёсцы. Разводаў зарэгістравана сёлета 19 (летась — 14), пры тым 11 у гарадах і 8 у сельскай мясцовасці.
Аддзел статыстыкі раёна.
20-05-2011, 10:56 Навіны » У рэспубліцы  ] • Супраць тытуню
З 10 па 31 мая ў рэспубліцы праводзіцца акцыя “Беларусь супраць тытуню”. У сувязі з гэтым будуць арганізаваны “гарачая лінія”, дні інфармавання і кансультацыі, “тэлефоны даверу” ў ЦРБ і райЦГЭ па пытаннях прафілактыкі курэння.
Рэкамендуецца кіраўнікам арганізацый і ўстаноў аб’явіць свае тэрыторыі зонамі, свабоднымі ад курэння, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад тытуню і вядуць здаровы лад жыцця.
Па пытаннях здаровага ладу жыцця можна пазваніць па “гарачай лініі” райЦГЭ 4-18-45, 4-13-47 у рабочыя дні да 31 мая з 8 да 10 гадзін.
Р. МАЛІНОЎСКІ,
галоўны санітарны ўрач.
20-05-2011, 10:52 Навіны  ] • НЕ — цыгарэце
У раённай бібліятэцы з 24 да 31 мая будзе дзейнічаць кніжная выстава-парада “Кніга і газета замест цыгарэты”. Яна цікавая ўсім, хто хоча стаць падцягнутым, спартыўным, здаровым і зрабіць сваё жыццё актыўным і паўнацэнным. Наведвальнікам будзе прапанавана абмяняць цыгарэты на цукеркі.
Аддзел
абслугоўвання раённай
бібліятэкі.
20-05-2011, 10:47 Моладзь / Год моладзі  ] • Патэнцыял вялікі
Патэнцыял вялікі
У Язненскай СШ выхоўваецца шмат таленавітай моладзі: спяваюць, танцуюць, вышываюць і шмат іншага ўмеюць. І спартсменаў нямала. Напачатку пра хлопчыкаў- сямікласнікаў.
Іван Валынец не раз удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па мнагабор’ю, добра бегае — у школе займаў першае месца, а ў раёне — трэцяе, але цікавіцца і іншымі відамі — па настольнаму тэнісу ў школе заваёўваў першае месца, зімой яго прывабліваюць лыжы.
20-05-2011, 10:42 Спорт і турызм  ] • Чатырохбор’е “Алімпійскія надзеі”
11 мая ў рамках круглагадовай раённай спартакіяды школьнікаў праводзілася спаборніцтва па лёгкаатлетычнаму чатырохбор’ю “Алімпійскія надзеі”. У ім удзельнічалі сярэднія і базавыя школы раёна.
У асабістым першынстве лепшыя вынікі паказалі: дзяўчаты — 1. Святлана Капцюг (Дзісенская), 2. Анжэла Бародзіч (Дзісенская), 3. Алеся Глебка (Язненская); хлопцы — 1. Раман Валынец (Язненская), 2. Пётр Ланзар (Новапагосцкая), 3. Максім Сіняўскі (Дзісенская).

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar