Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-05-2011, 10:41 Вясковае жыццё  ] • “Педыкюр” для кароў
“Педыкюр” для кароў
Каб павялічыць працягласць прадукцыйнага выкарыстання кароў на сучасных малочнатаварных комплексах з круглагадавым стойлавым утрыманнем статка, ветэрынарным урачам неабходна сур'ёзна заняцца прафілактыкай і лячэннем захворванняў капытоў у жывёлы.
Ды і на дробных фермах гэтая важная справа павінна быць у полі зроку. Пераймаць вопыт ёсць ў каго. У ААТ "Туркова" і "Цітова" працуюць па гэтаму напрамку ўжо некалькі гадоў. Ветслужбы закупілі на МТФ «Супорніца» і «Цвеціна» спецыяльныя станкі для фіксавання кароў, а таксама шматлікія ветэрынарныя інструменты для абрэзкі, чысткі і шліфоўкі капытоў. Спецыялісты райветстанцыі паказалі ветурачам як правільна выконваць "педыкюрныя" працэдуры, і цяпер яны займаюцца гэтым самастойна.
20-05-2011, 10:37 Навіны  ] • “АграФэст” у Мінску
У мінулым месяцы ў Мінску прайшла першая міжнародная спецыялізаваная сельскагаспадарчая выстава-кірмаш птушкі, трусоў і племянной справы. Наведвальнікі, у тым ліку і жыхары нашага раёна, яшчэ да афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства запоўнілі пляцоўкі і з цікавасцю аглядалі дэманструемую “элітную” жыўнасць, якая вызначалася адметнай прыгажосцю. Можна было залюбавацца рознакаляровымі курачкамі, пеўнямі ад класічна белай да самай яркай афарбоўкі.
20-05-2011, 10:29 Эканоміка і права  ] • Газіфікацыя
Падчас правядзення “прамой лініі” да старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова звярнуўся Павел Пятровіч Смулько: “Якія перспектывы газіфікацыі аграгарадка Узмёны?” Адпаведны запыт быў накіраваны ў РВУ “Міёрырайгаз”. Дырэктар раённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі А. Э. Фяцковіч даў пісьмовы адказ:
— У залежнасці ад месца падключэння магчымы два варыянты газіфікацыі аг. “Узмёны”.
Першы: ад ГРС “Чэрасы”. У гэтым выпадку неабходна будаўніцтва міжпасялковага газаправода высокага ціску даўжынёй каля 20 кіламетраў. Арыенціровачны кошт — 2,5-3 мільярды рублёў.
20-05-2011, 10:27 Прырода і экалогія  ] • Вынікі праверак
Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету сёлета правяла 76 рэйдаў, у тым ліку 25 сумесна з іншымі органамі. Выяўлена 70 парушэнняў, адабрана 12 сетак агульнай даўжынёй 640 метраў і 112 іншых прылад рыбалоўства.
У парушальнікаў правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання адабраны дзве стрэльбы, у тым ліку адна незарэгістраваная, дзве іншыя прылады палявання, а яшчэ 350 кілаграмаў незаконнай здабычы дзічыны.
Выяўлена 39 кубічных метраў незаконна высечанай драўніны.
В. БУДА,
намеснік начальніка інспекцыі.
17-05-2011, 16:33 Навіны  ] • Сама гасціннасць
Сама гасціннасць
Два дыпломы ў гэтым годзе атрымала аграэкатурыстычная сядзіба ў Язне Тамары Аляксандраўны Касатай. На заключнай абласной канферэнцыі ў Віцебску ўзнагароджана ў намінацыі “Гасціннасць”, а ў мінулым месяцы трапіла на другую міжнародную канферэнцыю ў Мінску “Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця”. Праводзілася яна пры падтрымцы “Белаграпрамбанка”. Цікавая праграма, па словах удзельніцы, была пазнавальнай і насычанай. Галоўнае ва ўсім гэтым — высокая ўзнагарода на рэспубліканскім узроўні.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
17-05-2011, 16:31 Навіны  ] • Вышыўка стужкамі
Вышыўка стужкамі
У раённым гісторыка-этнаграфічным музеі чакае наведвальнікаў чароўная выстава палачанкі Вольгі Віктараўны Задарэнка. Яе шматлікія работы здольны выклікаць замілаванне, бо выкананы з высокім мастацкім густам.
Маладая жанчына, якая займаецца вышываннем стужкамі ў асноўным на льняным палатне, безумоўна, таленавітая. Таму яе творы падораць вам сапраўдную асалоду.
Скарыстайце момант сустрэчы з цудоўным.
Доўжыцца выстава будзе да 25 мая. Дарэчы, усе работы ў прыгожых рамках. Іх можна купіць, што надасць непаўторны каларыт пакоям вашага жылля.
Эвеліна БАГДАНОВІЧ.
17-05-2011, 16:29 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У чацвер, 19 мая, з 14.00 да 15.00 прамую лінію з жыхарамі раёна правядзе начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Белкаапсаюза Аляксандр Мікалаевіч Скрундзеўскі па пытаннях гандлёвага абслугоўвання насельніцтва па тэл. 4-19-24. У гэты ж час ён вядзе прыём па адрасу: вул. Камсамольская, 63.
17-05-2011, 16:27 Моладзь / Год моладзі  ] • Палёт душы і думак чысціня
Палёт душы і думак чысціня
Ты яшчэ асвеціш родный край...” — прыгадваюцца прыгожыя радкі Максіма Багдановіча. Менавіта такі сэнс утрымліваецца ў назве творчага журналісцка-паэтычнага гуртка “Зараначка”, створанага ў Новапагосцкай школе. Уваходзяць у яго хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прагнуць глыбей спазнаць літаратурныя творы, якія самі спрабуюць пяро і атрымліваюць асалоду ад нараджэння радкоў, што расквечваюцца фарбамі сакавітай беларускай мовы. Маленькія апавяданні, вершы, больш сур’ёзныя замалёўкі і нарысы — усё гэта падуладна юным творцам.
17-05-2011, 16:25 Здарэнні  ] • Сярод пацярпелых — двое з Міёраў
З надыходам вясны з’яўляецца нейкі асаблівы настрой. Хочацца жыць, працаваць, радавацца цёплым сонечным промням і траве , якая зелянее, кожнай першай кветачцы. Менавіта з такім вясеннім настроем 11 красавіка вярнуліся мы з мужам, слаўна папрацаваўшы, з дачы. Селі вячэраць, уключылі тэлевізар і... былі шакіраваны пачутым, але не хацелі ў гэта верыць. Узрыў у сталічным метро?! Не можа быць! Тэракты — гэта недзе там, за межамі нашай Беларусі, але не ў нашай міралюбівый краіне, дзе жывуць працавітыя, памяркоўныя, добразычлівыя, ветлівыя людзі, якія ў спадчыну ад бацькоў, дзядоў і прадзедаў атрымліваюць самыя лепшыя маральныя якасці. Аднак на экране жахлівыя відэаздымкі з месца здарэння — станцыі метро “Кастрычніцкая”, дзе ёсць шматлікія ахвяры…

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar