Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-05-2011, 16:23 Здарэнні  ] • Крымінал
12 красавіка ў рэчцы Авута ў накірунку вёскі Клімяты быў выяўлены труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Не менш 32 колата-рэзаных ран мелася на гру-дзях чалавека. 69-гадовы пенсіянер жыў у вёсцы Завуцце.
Пры расследаванні ўстаноўлена, што ўраджэнец Расіі А. 10 красавіка знаходзіўся п’яным у доме свайго бацькі. Прысутнічаў там і К. Паміж мужчынамі ўзнікла сварка, у выніку якой пенсіянер атрымаў шматлікія ўдары нажом. Ад вялізнай страты крыві К. памёр на месцы здарэння.
17-05-2011, 16:21 Здарэнні  ] • Разлік быў — прэтэнзій няма
У рэдакцыю звярнулася жыхарка в. Румполле Г. П. Стома з просьбай дапамагчы выявіць
людзей, якія забралі металалом, што быў сабраны ля іх дома, а заплаціць толькі паабяцалі.
Практычна месяц чакала жанчына грошай, але — беспаспяхова.
17-05-2011, 16:20 Навіны » У рэспубліцы  ] • Прыгранічны рух
Летась урад Беларусі падпісаў пагадненні з Латвійскай і Літоўскай рэспублікамі і дагавор з урадам Польшчы аб правілах прыгранічнага руху. Уступленне іх у сілу магчыма з Латвіяй у канцы гэтага-пачатку наступнага года, з Літвой — сёлета ў ліпені, а з Польшчай — у 2012 г.
Пад дзеянне пагаднення з Латвіяй аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый падпадаюць Павяцкі, Перабродскі, Даўгінаўскі, Міёрскі, Новапагосцкі і Туркоўскі сельсаветы, горад Міёры.
17-05-2011, 16:18 Моладзь / Год моладзі  ] • Летні адпачынак
У раёне пражывае 2890 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Сёлета плануецца, што аздараўленне пройдуць 1020 школьнікаў. 700 вучняў школ будуць знаходзіцца ў летні перыяд у прышкольных аздараўленчых лагерах. 100 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачнуць у турыстычных лагерах палаткавага тыпу. Тых, хто захапляецца спортам, чакаюць аздараўленчыя лагеры пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Яны разлічаны на 120 школьнікаў.
Каля 100 дзяцей змогуць адпачыць за горадам у лагерах з кругласутачным знаходжаннем.
17-05-2011, 16:17 Грамадства  ] • Да настаўніцы на юбілей
Да настаўніцы на юбілей
Чарговы дзень нараджэння для Ніны Сямёнаўны Лебедзевай з вёскі Орцы Павяцкага сельсавета быў асаблівым — юбілейным: за плячыма восем дзесяцігоддзяў, якія адзначаны шматлікімі падзеямі.

Нарадзілася яна ў вёсцы Лябёды Віцебскага раёна. Да вайны закончыла 2 класы. Калі родныя мясціны вызвалілі ад захопнікаў, прадоўжыла вучобу — адразу ў чацвёртым класе Старасельскай сямігодкі. У Віцебскім педвучылішчы з 1948 да 1952 года асвойвала прафесію настаўніка. Уся яе працоўная дзейнасць звязана з Орцаўскай школай. Пачынала выкладчыцай пачатковых класаў у васьмігодцы. За парты прыходзілі не толькі вясковыя дзеці, але і пазнаўшыя гора, ваеннае ліхалецце выхаванцы Александроўскага дзіцячага дома, які мясціўся ў суседняй вёсцы. Да гэтых школьнікаў быў асаблівы падыход і большая ўвага.
17-05-2011, 16:14 Вясковае жыццё  ] • Прыгажосць уласнымі рукамі
Уладкаванне аграгарадка ва Узмёнах паказала мясцоваму насельніцтву, што пры пэўных намаганнях вяскоўцы могуць жыць больш утульна і прыгожа. Каб надаць гэтай рабоце мэтанакіраваны характар, сельвыканкам у сакавіку зацвердзіў мерапрыемствы па добраўпарадкаванню. Яны скіраваны на ўцягненне сяльчан у навядзенне парадку на ўласных сядзібах і ў населеных пунктах, ля вытворчых і сацыяльных аб’ектаў. У першую чаргу прадугледжваецца ўборка тэрыторый, афарбоўка будынкаў, пабелка фундаментаў, пасадка дэкаратыўных кустоў і кветак, устаноўка і рамонт агароджаў.
17-05-2011, 16:12 Навіны  ] • Вясной закладваецца ўраджай
Вясной закладваецца ўраджай
Размову павяду не толькі пра той ураджай, які забяспечваюць нашы хлебаробы на палях,
а пра вынік нашай агульнай працы, у які свой уклад уносім усе мы, у тым ліку журналісты.
А задача быць адказнымі перад суайчыннікамі і сваёй краінай была пастаўлена перад
кіраўнікамі дзяржаўных СМІ на рэспубліканскім семінары ў Гродна ў апошнія дні красавіка.
У пачатку яго абласныя дэлегацыі наведалі шэраг раёнаў Гродзеншчыны.
17-05-2011, 15:54 Навіны  ] • Падзяка
Падзяка
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” выказала падзяку за выкарыстанне ў прафесійнай дзейнасці і папулярызацыю беларускай мовы рэдакцыі газеты “Міёрскія навіны”, якая заняла другое месца па выніках абласнога агляду-конкурсу перыядычнага друку па ўжыванні роднай мовы “З беларускім словам”.
17-05-2011, 15:50 Навіны  ] • Зарплаты адпусцілі
Указ ад 10 мая 2011 г. №181 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленню
дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы” дае магчымасць плаціць
работнікам больш, чым прадугледжана дзеючай тарыфнай сеткай.
Новы ўказ пашырае правы наймальнікаў у пытаннях павышэння тарыфных
ставак (акладаў) работнікаў і ўстанаўлення выплат стымулюючага характару.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar