Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-05-2011, 15:47 Навіны  ] • “Перамога” ў інтэрнэце
Да канца мая Белтэлекам праводзіць у Віцебскай вобласці акцыю “Перамога-Інтэрнэт” ад Byfly за паўцаны на ўсе тарыфныя планы кожнаму новаму абаненту, фізічнай асобе, якія заключылі дадатак на любы тарыфны план Byfly у перыяд дзеяння акцыі. Паслуга прадастаўляецца ў першы месяц.
Р. ПУХАЛЬСКІ.
17-05-2011, 15:46 Спорт і турызм  ] • Эстафета па горадзе
Эстафета па горадзе
Напярэдадні вялікага Свята Перамогі — 6 мая па вуліцах райцэнтра праводзілася лёгкаатлетычная эстафета. Шэсць каманд удзельнічала ў ёй з СШ №1, №2, №3, Дзісенскай, Чапукоўскай і Новапагосцкай школ. Пераможцам выйшла Дзісенская СШ, на другім — Чапукоўская СШ, а на трэцім месцы апынулася СШ №3. Дырэктар ДЮСШ В. У. Шумілаў уручыў ім граматы, а салодкія прызы хлопцы і дзяўчаты атрымалі ад РК ГА БРСМ.
На здымку: каманды Дзісенскай і Чапукоўскай школ.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
17-05-2011, 15:44 Навіны  ] • Падзеі і факты
НАМЕСНІК прэм’ер-міністра Анатоль Тозік: нам неабходна сканцэнтраваць максімум намаганняў на разбюракратызацыю краіны. Плануецца далейшае спрашчэнне падатковай сістэмы і бухгалтарскага ўліку.
ххх
ДЛЯ СТАБІЛІЗАЦЫІ сітуацыі на валютным рынку Нацбанк Беларусі прадоўжыць строгую манетарную палітыку.
ххх
МІНІСТР эканомікі Мікалай Снапкоў: цэны на харчовыя тавары будуць збалансаваны да сярэдзіны года. Мінфін рэспублікі скароціць выдаткі бюджэту ў 2011 годзе на 1,7 трлн. рублёў.
17-05-2011, 15:40 Сямейны лад  ] • У святле іх любові
15 мая — дзень сям'і У святле іх любові
Сапраўднае веснавое свята не толькі на сцэне, але і ў душах гледачоў удалося стварыць чатыром сем’ям — удзельнікам конкурснай шоу-праграмы “Сямейны вернісаж”, якая праводзілася ў РДК упершыню. Ідэя і арганізацыя мерапрыемства належыла аддзелам па справах моладзі, загс і культуры райвыканкама.
Гучыць мелодыя. На экране — рамантычны эцюд пескаграфіі, які на вачах у гледачоў мяняецца новым і новым малюнкам. Галоўныя віноўнікі ўрачыстасці — члены клуба маладой сям’і райцэнтра і, безумоўна, іх дзеці: Сяргей і Валянціна Слізень з дачушкай Кацюшай, Ігар і Наталля Зямец з Уладзікам, Марыя, Аляксандр і Насценька Піртань, Наталля і Аляксандр Пальчэўскія з сыночкам Максімам. За іх хварэць і падтрымліваць прыйшлі родныя, блізкія, сябры і калегі.
17-05-2011, 15:33 Навіны  ] • 80 гадоў Беларускай энергасістэме
80 гадоў Беларускай энергасістэме
15 мая такі юбілей адзначылі нашы энергетыкі. 20 гадоў працуе дыспетчарам раённай дыспетчарскай службы электрасетак Валерый Якаўлевіч Шульга (на здымку). Закончыў Мінскі энергетычны тэхнікум. У гэтай службе 7 чалавек. Працоўны стаж некаторых па некалькі дзесяткаў гадоў. У іх ліку Павел Пятровіч Цярэшка, Уладзімір Іванавіч Баравік. Задача кожнага з іх — забяспечыць нармальную работу прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Калі ўзнікаюць праблемы з электрычнасцю, то дыспетчары аператыўна зрэагуюць, накіруюць персанал на месца здарэння.
17-05-2011, 15:31 Моладзь / Год моладзі  ] • “Дзякуй за жыццё”
З 30 красавіка да 13 мая ў раёне праходзіла сумесная акцыя БРПА і БРСМ “Дзякуй за жыццё”. Акцябраты, піянеры і члены БРСМ павіншавалі ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны са святам Перамогі, запрасілі на святочныя мерапрыемствы ў піянерскія дружыны. А тых, хто не змог прыйсці на сустрэчу, наведвалі на даму.
17-05-2011, 15:29 Навіны  ] • “Наша піянерская праца — табе, Айчына!”
У піянерскіх дружынах раёна стартавала рэспубліканская працоўная акцыя “Наша піянерская праца — табе, Айчына!” На працягу яе вучні школ вядуць уборку прылягаючых тэрыторый, добраўпарадкоўваюць іх. Яны заняты зборам макулатуры і металалому. Усе грашовыя сродкі, заробленыя ў рамках працоўнай акцыі, накіроўваюцца на ўзвядзенне музея Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы і аказанне дапамогі ахвярам тэракта, што здарыўся 11 красавіка.
В. МІХАЙЛАВА, метадыст ДДТ.
13-05-2011, 14:25 Моладзь / Год моладзі  ] • Знаёмства з Ельняй
Знаёмства з Ельняй
Пазнавальнае мерапрыемства “ У нас на Ельні” прайшло ў раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў СШ №2 райцэнтра. Шаноўным госцем на сустрэчы з’яўлялася галоўны спецыяліст заказніка “Ельня” Марыя Леанідаўна Гернат. Прывітала прысутных вядучая Ірына Генадзьеўна Томка вершам Роберта Раждзественскага. Радок, вядомы як крылаты выраз “Уся зямля — наш агульны дом”, падкрэсліваў галоўную мэту мерапрыемства, што трэба берагчы тую прыгажосць, якая нас акружае.
— Як называюць наш край? — спытала ў хлопчыкаў і дзяўчынак вядучая.
— Край блакітных азёр, — без ваганняў адказалі дзеці хорам. Яшчэ некалькі дадатковых азначэнняў дадалі паасобку.
13-05-2011, 14:22 Моладзь / Год моладзі  ] • Абагацілі сябе
22 вучні 4-6 класаў з Язненскай СШ разам з настаўніцай Наталляй Мікалаеўнай Жойдзік зрабілі паездку ў Міёры. У райцэнтры наведалі музей кнігі і друку Міёрскай СШ №3. Заглянулі і ў краязнаўчы.
Убачыўшы мноства экспанатаў, захацелася нізка пакланіцца чалавеку, які затраціў шмат сіл і часу на стварэнне музеяў, даў магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам Міёршчыны датыкнуцца да гісторыі краю. Удзячны Вітольду Антонавічу Ермалёнку, які праводзіць вялікую краязнаўчую работу. Да справы бацькі далучыўся і сын Антон. Шмат гадоў у школе дзейнічае гурток “Арганаўты мінулага”. Дзеці, якія ў ім займаюцца, не застаюцца раўнадушнымі да гісторыі.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar