Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-05-2011, 16:07 Навіны  ] • У памяць пераможцаў
У памяць пераможцаў
9 мая прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра сабраліся на плошчы ля РДК. Святочныя ўрачыстасці
пачаліся з ускладання вянкоў і гірлянд да памятнага знака ў гонар воінскіх часцей, што вызвалялі Міёры.
Затым святочная калона рушыла на плошчу
Загінуўшых барацьбітоў, дзе адбыўся мітынг-рэквіем.
З прывітаннем да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў.
Ён адзначыў поспехі, з якімі працаўнікі Міёршчыны сустракаюць светлае Свята Перамогі.
Пра цяжкі шлях да гэтай падзеі гаварыў ваенны камісар С. І. Жабёнак. Землякам, якія набліжалі
Перамогу, прысвяціў выступленне старшыня савета ветэранаў Ч. С. Кашкур. У ліку першых у гэтым
ганаровым спісе франтавікі, Героі Сацыялістычнай Працы І. Е. Анісімаў і П. П. Кандрашоў. А ўвогуле
тысячы жыхароў Міёршчыны змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах і на франтах, дапамагалі
каваць Перамогу ў тыле.
11-05-2011, 16:01 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
12 мая з 10 да 12 гадзін праводзіць прамую лінію з жыхарамі раёна старшыня праўлення Міёрскага раённага спажывецкага таварыства Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч па пытаннях гандлёвага абслугоўвання насельніцтва па тэл. 4-12-31.
ххх
12 мая ў будынку райвыканкама (кабінет №2) з 15 да 16 гадзін будзе весці прыём грамадзян міністр сувязі і інфарматызацыі рэспублікі Мікалай Пятровіч Панцялей. Да яго можна звярнуцца і па тэл. 4-28-41.
11-05-2011, 15:57 Афіцыйна  ] • На раённай Дошцы гонару
На раённай Дошцы гонару
Тамара Канстанцінаўна Сцепулёнак працуе бібліятэкарам Узмёнскай бібліятэкі. Хаця ў яе педагагічная спецыяльнасць выхавацеля, але жанчына хутка асвоіла новую справу. У зоне абслугоўвання бібліятэкі 480 жыхароў, актыўных чытачоў—252, з якіх 68—дзеці. Жанчына добра арыентуецца ў кніжным фондзе, улічвае пажаданні чытачоў. Адкрыты камерцыйны фонд, падключаны інтэрнэт. Цесная сувязь са школай. Прыярытэтны накірунак—экалогія. У будынку ўтульна, чысціня, кветкі.
11-05-2011, 15:55 Навіны » У рэспубліцы  ] • Кодэкс аб адукацыі
Заканадаўцы краіны прынялі кодэкс аб адукацыі. Гэта першы дакумент падобнага кшталту ў свеце.
Асноўная задача
Прававыя нормы кодэкса накіраваны на забеспячэнне стабільнасці сістэмы адукацыі, павышэнне яе якасці, умацаванне прэстыжу беларускай адукацыі на сусветным узроўні. Ён складаецца з Агульнай і Асаблівай частак, у якіх раскрыты правы і абавязкі вучняў і студэнтаў, іх бацькоў, выкладчыкаў, прыведзены патрабаванні да адукацыйнага працэсу, уведзена дысцыплінарная адказнасць тых, хто вучыцца, паказаны спосабы фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сістэмы адукацыі.
11-05-2011, 15:52 Моладзь / Год моладзі  ] • Тыдзень кнігі
Сёлета тыдзень дзіцячай кнігі ў нашай школе прайшоў пад дэвізам “Чалавек, які чытае,—чалавек паспяховы”. Быў аб’яўлены конкурс “Каб бацькоўскае слова непаўторнаю кветкай цвіло”, да якога дзеці пісалі сачыненні, эсэ, вершы. Падарожжа ў краіну яе вялікасці Кнігі, прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі, зрабілі вучні першых класаў. Адбылася гульня-знаёмства для дарослых і дзяцей ля кніжнай паліцы “Нашы крылатыя сябры”.
11-05-2011, 15:48 Пытайцеся—адказваем  ] • Ловім з берага
Рэдакцыя інфармавала сваіх чытачоў, што з 1 красавіка да 30 мая лоўля ўсіх відаў рыбы забаронена, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якім можна займацца ў светлы час сутак з берага. Непаразуменне выклікала паняцце “з берага”.
Начальнік Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету В. В. Мацук удакладняе:
— Згодна п. 2 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, “бераг — частка сушы, якая непасрэдна прымыкае да воднага аб’екта”. Залічэнне берагавых збудаванняў — прычалаў, пірсаў, мастоў, масткоў і інш. да паняцця “бераг” дакументам не прадугледжана. Тлумачыць пытанні прымянення правілаў рыбалоўства ўказам прэзідэнта №386 прадастаўлена Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з дзяржінспекцыяй.
11-05-2011, 15:43 Эканоміка і права  ] • Пра заробак
Сярэднямесячная заработная плата, якая налічана работнікам раёна за сакавік 2011 года, склала 1091218 рублёў і павялічана ў параўнанні з аналагічным перыядам летась на 50,5% (725055).
Па асобных відах эканамічнай дзейнасці заробак наступны: сельская і лясная гаспадарка, паляванне — 821292 руб., прамысловасць — 1350739 руб., будаўніцтва — 1165669 руб., транспарт і сувязь — 1373504 руб., адукацыя — 1088458 руб., ахова здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг — 1147444 руб., аказанне камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг — 987986 руб.
Аддзел статыстыкі.
11-05-2011, 15:40 Афіцыйна  ] • Вынікі будаўніцтва
За студзень-сакавік 2011 года ў раёне на жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 3768 млн. рублёў інвестыцый, а гэта ў супаставімых цэнах на 36,7% менш, чым за аналагічны перыяд летась.
Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці (уключаючы індывідуальных забудоўшчыкаў) узведзена 13 кватэр агульнай плошчай 1339 кв. м (11,2% гадавога задання). У параўнанні з мінулым годам увод жылля паменшыўся на 1046 кв. м, або на 43,9%.
7-05-2011, 20:46 Навіны  ] • Паважаныя жыхары Міёршчыны! Дарагія ветэраны!
Паважаныя жыхары Міёршчыны!  Дарагія ветэраны!
Прыміце сардэчныя і самыя цёплыя віншаванні з вялікім і святым для ўсіх нас святам — Днём Перамогі!
У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія ніколі не будуць забытыя. Колькі б гадоў ні мінула з мая 45-га, мы заўсёды будзем памятаць, што гэта час Вялікай Перамогі справядлівасці над злом і насіллем.

Гэта выпакутаваная ўрачыстасць, дзе перапляліся светлы смутак і вялікая радасць — свята са слязамі на вачах, вялікае і ўрачыстае. Яно заўсёды будзе напамінаць нам пра тое, якой цаной заваяваны мір на Зямлі, пра тое, як наш народ выстаяў у той суровы час.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar