Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Травень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-05-2011, 20:43 Афіцыйна  ] • Звяртайцеся
12 мая з 11 да 13 гадзін у будынку хлебазавода праводзяць выязны прыём грамадзян па пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы начальнік Полацкай міжраённай інспекцыі працы Ігар Вітальевіч Жук і галоўны дзяржаўны інспектар працы Наталля Уладзіміраўна Чаусава. Папярэдні запіс на прыём па тэл. Полацка 8-0214-42-27-51, 42-26-63.
7-05-2011, 20:41 Навіны » У рэспубліцы  ] • “Гэта твая зямля”
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць штогадовы рэспубліканскі фотаконкурс “Гэта твая зямля” ў намінацыях “Прыгажосць роднай прыроды” і “Экалогія і чалавек”. У ім могуць прымаць удзел юрыдычныя і фізічныя асобы — вучні, аматары, прафесіяналы.

Кожная работа ў каляровым варыянце на фотапаперы 15х20, 20х30 ці 30х45 сантыметраў суправаджаецца інфармацыйным лістком з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона. Яна прадастаўляецца да 15 мая ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
7-05-2011, 20:34 Навіны » У рэспубліцы  ] • Узвядзём новы будынак музея разам!
У сталіцы краіны горадзе-героі Мінску ў недалёкай перспектыве з’явіцца новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны.
Будаўніцтва плануецца весці метадам народнай будоўлі, з шырокім удзелам у яго фінансаванні прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, прафсаюзных арганізацый, прадстаўнікоў моладзі.
Грашовыя сродкі для гэтай высакароднай мэты можна пералічыць на наступныя дабрачынныя рахункі:
3642900000858 у доларах ЗША;
3642900000917 у еўра;
3642900000904 у расійскіх рублях;
3642900000887 у беларускіх рублях. Усе рахункі ў філіяле №510 “ААБ Беларусбанк” г. Мінск, код 603, УНП 100235472.
7-05-2011, 20:29 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Победные огни Виталия Гордиловского
Он подал сигнал к началу штурма
столицы гитлеровской Германии.


Победные огни Виталия Гордиловского
29 января исполнилось 100 лет со дня рождения легендарного генерал-майора авиации Виталия Александровича Гордиловского. 16 апреля 1945 года именно ему, тогда гвардии подполковнику, командиру 250-го гвардейского бомбардировочного полка дальнего действия, была доверена историческая миссия: ровно в пять часов утра сбросить над Зееловскими высотами специальные световые бомбы, подав таким образом сигнал к штурму столицы гитлеровской Германии — Берлина.
7-05-2011, 20:17 Навіны  ] • Падзеі і факты
ПРЭЗІДЭНТ падпісаў Указ №172, накіраваны на далейшае ўдасканаленне ўмоў і механізму аказання дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або пакупцы жылых памяшканняў, а таксама парадак прадастаўлення і выкарыстання службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.
ххх
6,8 ТРЛН. РУБЛЁЎ будзе накіравана ў 2011-2015 гг. на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.З 1991 года па чатырох дзяржаўных праграмах Беларусь уклала ў гэтую справу 19,4 млрд. долараў.
7-05-2011, 20:10 Моладзь / Год моладзі  ] • У святле кнігі
У святле кнігі
Насычана і цікава праходзіў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Пачаўся ён з падарожжа па перыядычных выданнях “Наша прэса — на ўсе інтарэсы”. Рыхтавала і праводзіла мерапрыемства бібліятэкар чытальнай залы Г. К. Рачыцкая для вучняў СШ №1. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з вялікай колькасцю яркай і пазнавальнай перыёдыкі—з беларускімі газетамі і часопісамі. Многія выданні з’явіліся шмат год таму, але ёсць і “маладыя”. З цікавасцю слухалі і разглядалі дзеці “Рукзачышку”, “Рукзачок”, “Рукзак” (выдаецца для самых маленькіх, сярэдняга ўзросту і для старшакласнікаў); “Сюрпрыз”, “Лесавік”, “Ксюша”, “Юны выратавальнік”, “Раніца” і шмат іншых.
7-05-2011, 19:59 Спорт і турызм  ] • Спаборнічалі «абаронцы»
27 красавіка ў ДЮСШ прайшлі раённыя спаборніцтвы па летняму мнагабор’ю “Абаронца Айчыны”.
У праграме бег на дыстанцыi 100 і 3000 м, кіданне гранаты і падцягванне. Удзельнічалі хлопцы
дзвюх узроставых падгруп — старэйшая (17-18 гадоў) і малодшая (15-16 гадоў).
7-05-2011, 18:49 Вясковае жыццё  ] • Багата культур і клопатаў шмат
Багата культур і клопатаў шмат
Штогод ААТ “Туркова” забяспечвае высокую ўраджайнасць сельгаскультур. Яшчэ адна адметнасць — багаты іх відавы склад. Мясцовыя раслінаводы вырошчваюць азімыя — жыта, пшаніцу, рапс, яравыя — ячмень, авёс, пшаніцу, трэцікале, зернебабовыя, а таксама бульбу, моркву, кукурузу.

Зразумела, за кожнай раслінай патрэбен асаблівы догляд. Вось і шчыруюць на палетках трактарысты з ранняй вясны да позняй восені. Цяпер асноўны клопат — хутчэй завяршыць сяўбу. Яравы клін у гаспадарцы складае 1183 га. У першыя дні мая загарнулі ў глебу насенне зерневых і зернебабовых на запланаванай плошчы, але клін пашырыўся — перасеялі азімыя, якія загінулі. Шчыруюць і на рапсавым полі, дзе таксама расліны не перазімавалі. Неспадзяваныя клопаты крыху замарудзілі тэмпы палявых работ.
7-05-2011, 18:29 Навіны  ] • Кантралюем бяспеку
У адпаведнасці са спецыяльным комплексным мерапрыемствам “Арсенал” супрацоўнікамі Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь праведзена пазапланавае абследаванне ўсіх ахоўваемых аб’ектаў, на якіх арганізавана вытворчасць, выкарыстанне і захоўванне зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і ўстройстваў з мэтай выяўлення іх тэхнічнай умацаванасці, праверана выкананне правілаў захавання гэтых сродкаў.
Асабовы састаў аддзялення пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
І. ВОЙТАЎ.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar