Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

У маі РУП “Полацкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” правёў планавую праверку Міёрскага райпа, аб чым за 10 дзён было даслана папярэджанне. Аднак і пры гэтым у магазінах №14 у Ідолта, №09 “Вясковы” ў Пад’ельцах, №5 у Старых Круках, №10 у Туркове, №17 у Новым Пагосце, №9 у Чэрасах выяўлены ў продажы 37 найменняў харчовай прадукцыі з мінулымі тэрмінамі годнасці ці без неабходнай інфармацыі ў маркіроўцы. Напрыклад, у магазіне аграгарадка Ідолта тэрмін годнасці аджыкі мінуў 55 дзён назад, фаршу мясарасліннага замарожанага—16 дзён. У Туркове рэалізоўвалі міндаль смажаны, тэрмін годнасці якога закончыўся 63 дні таму.
9 чэрвеня ў РДК прайшоў спектакль "Добры дзень, я ваша цешча!", пастаўлены мясцовымі артыстамі народнага тэатра па п'есе сучаснага драматурга С. Бялова "Матуля". Цікавы інтрыгуючы сюжэт, напал падзей, злабадзённасць — усё выдатна адлюстроўвалася на сцэне.
У аснове пастаноўкі знаёмства зяця з цешчай, але… з падстаўной. Нечакана з'яўляюцца і сапраўдныя бацькі нявесты, як жа вырашыць такую сітуацыю? Закручваецца інтрыга. Захапляльна і весела раскручваліся падзеі. Зала некалькі разоў проста выбухала апладысментамі.
26 чэрвеня — Дзень моладзі Ясны погляд блакітных вачэй сведчыць пра шырокую душу Вадзіма Грыгор’ева. Аматар футбола і музыка, добра спявае і адказна выконвае даручэнні. Дзесяцікласнік СШ №1 паспявае ўсюды. З першага класа ён наведваў секцыю па футболу ў ДЮСШ, затым у трэцім дадалася школа мастацтваў. Вось так — нагрузка трох школ на адны хлапечыя плечы. Выкладчыкі адзначаюць, што Вадзім умее арганізаваць дзень, а пачатую справу абавязкова давядзе да канца.
Пракуратура ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры расследаванні злачынстваў, адпаведнасцю законам судовых рашэнняў па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. У выпадках, прадугледжаных законам, праводзіць папярэдняе следства, падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачванне ў судах.
Сёлета калектыў пракуратуры сустракае прафесійнае свята з асаблівым уздымам, бо створаны ўсе ўмовы для работы ў новым, выдатна абсталяваным будынку. Прасторныя кабінеты, зручная мэбля, патрэбная апаратура дазваляюць праяўляць максімум намаганняў пры выкананні службовых абавязкаў. А працуюць тут 7 чалавек, з якіх чатыры аператыўныя работнікі.
Вучні першага-чацвёртага класаў мастацкага аддзялення школы мастацтваў цяпер праходзяць практычнае навучанне на пленэры. Летнія сонечныя дні выдатна падыходзяць для працы юных мастакоў на паветры. Хлопчыкі і дзяўчынкі размясціліся на беразе возера і на аглядавай пляцоўцы паўвострава.
Пад кіраўніцтвам Баляслава Часлававіча Чарняўскага старэйшыя і Наталлі Эдуардаўны Даргель малодшыя юныя мастакі малююць розныя карціны. Ідуць ад простага да больш складанага: ад травы і ствала да дрэва ў пейзажы, будынкаў. Цудоўныя эцюды, замалёўкі, накіды выходзяць з-пад пэндзаля, вугаля, алоўка.
17 чэрвеня ў зале РДК з нагоды прафесійнага свята сабраліся медыцынскія работнікі. Іх горача вітала галоўны ўрач УАЗ “Міёрская ЦРБ” А. Ф. Сівая. — Хай усе хваробы адступаюць перад вашым талентам — зазначала яна. — Быць на варце здароўя людзей — самая высакародная прафесія, бо даражэй за здароўе няма нічога.
Удзячнасць лепшым работнікам і віншаванні калектыву РЦГЭ адрасаваў галоўны санітарны ўрач Р. У. Маліноўскі. Вядучыя Сяргей Кавалеўскі (фельчар-лабарант) і Марына Колас (медсястра тэрапеўтычнага аддзялення) агучылі мноства віншаванняў, што паступілі на адрас медыкаў Міёршчыны.
Тры дні доўжылася ў нашых суседзяў міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”. У ім прымалі ўдзел сотні самадзейных артыстаў не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін. Яны выступалі ў аграгарадках, але асноўныя мерапрыемствы праходзілі ў Браславе. У іх ліку былі рыцарскія турніры, свята культуры Сярэднявечча, водная феерыя, гала-канцэрт і іншае. Міёршчыну на Браслаўшчыне прадстаўляла маладзёжная дэлегацыя, арганізаваная РК ГА БРСМ і аддзелам па справах моладзі. Фотажурналісты сфатаграфавалі міярчан за падрыхтоўкай рыбнай юшкі для пачастунку гасцям.
Сёлета праводзіўся ХІ міжнародны Пушкінскі конкурс для педагогаў-русістаў “20 гадоў без Саюза. Ці трэба сёння вучыць дружбе народаў?” Прыемна, што лаўрэатам пісьмовага форуму стала настаўніца Міёрскай СШ №3 Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская. Сустрэўся з педагогам, пагутарылі. Аказваецца, Ларыса Генрыхаўна гадоў пяць таму ўдзельнічала ў падобным конкурсе. — Пераможцай я тады не стала, — гаворыць яна, — але вопыт займела. Журы са станоўчага боку ацаніла маю працу. Атрымалася так, што Л. Г. Лапкоўская выпадкова даведалася пра новы конкурс. — Праглядала ў інтэрнэце, позірк выхапіў умовы, — кажа яна. — Прачытала, а потым вырашыла прыняць удзел. За прыняццем рашэння для кожнага вельмі няпроста знайсці матэрыял, аформіць яго, як кажуць, у літаратурную форму. Ларыса Генрыхаўна выкладае рускую мову і літаратуру ў школьных сценах 20 гадоў, назапашаны вопыт. Багатая педагагічная практыка, назіранні дазволілі пабудаваць арыгінальную работу. Аформіла яе ў выглядзе аповеду. У ім расказала пра хлопчыкаў і дзяўчынак аднаго класа.
Новае выданне Сёлета з другога паўгоддзя пачынаецца выпуск афіцыйнага друкаванага выдання Камітэта дзяржкантролю — штоквартальнага часопіса “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”. Ён будзе змяшчаць інфармацыю пра дзейнасць кантралюючых і наглядных органаў, каментарыі да нарматыўных актаў, адказы на складаныя пытанні па захаванню заканадаўства, вынікі праверак і кантрольных мерапрыемстваў. Знойдзецца месца для нарысаў, фельетонаў і апавяданняў, заснаваных на рэальных падзеях.
Публікуемыя матэрыялы дапамогуць кіраўнікам і прадпрымальнікам пазбегнуць памылак у фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Падпісная цана на паўгоддзе для юрыдычных асоб 40202 рублі, для фізічных — 33600.