Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 03.06.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-06-2011, 10:44 Навіны  ] • Лекары палёў
5 чэрвеня — Дзень аховы навакольнага асяроддзя і меліяратара
Лекары палёў
Міёрская ПМС пачала сваю дзейнасць у красавіку 1986 года. З гэтага часу меліяратары асушылі 7701 га сельгасугоддзяў, у тым ліку закрытым дрэнажом 4878 гектараў. Праклалі 301,5 км каналаў, каля 100 кіламетраў дарог, узвялі 227 гідратэхнічных збудаванняў. Цяпер калектыў абслугоўвае 18658 га асушаных земляў, з якіх дрэнажыравана 17245.

Значныя аб’ёмы работ былі выкананы летась. Калектыў займаўся дарожным будаўніцтвам, добраўпарадкаваннем тэрыторый, апрацоўкай драўніны, пракладваў да жылля інжынерныя сеткі ў сельскай мясцовасці, рамантаваў і ўзводзіў фермы, ачысныя збудаванні, аб’екты экалагічнага і прыродаахоўнага прызначэння.
3-06-2011, 10:39 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У панядзелак, 6 чэрвеня, ля тэл. 4-21-70 з 9 да 12 гадзін дзяжурыць
начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба. Звяртайцеся
па пытаннях заканчэння навучальнага года, правядзення экзаменаў і
выпускных вечароў, летняга адпачынку школьнікаў.
3-06-2011, 10:35 Спорт і турызм  ] • Зноў чэмпіёны
Зноў чэмпіёны
20 і 21 мая ў Оршы праходзіў фінал абласных спаборніцтваў на прыз "Скураны мяч". Папярэдне праводзіліся сустрэчы ў падгрупах, і пераможцы — шэсць каманд (хлопчыкі 1999-2000 гадоў нараджэння) з Пастаў, Міёраў, Віцебска, Оршы, Чашнікаў і Дуброўна — сустрэліся, каб вызначыць мацнейшага.
Спачатку гулялі ў падгрупах. Міярчане перамаглі дубровенцаў 2:1. Галы забілі А. Жураўскі і В. Шокель. Наступны поспех з'яўляўся заслугай траіх — А. Жураўскага, П. Жабёнка і Я. Пішчулёнка, калі выйгралі ў Чашнікаў з лікам 3:1.
3-06-2011, 10:26 Навіны  ] • Пенсіі па-новаму
У сувязі са змяненнем велічыні бюджэту пражытковага мінімуму з 1.05.2011 г. на 15,6% выраслі памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Так, штомесячная дапамога па догляду за дзіцяці да дасягнення ім трох гадоў раўняецца 343260 рублёў, больш трох гадоў — 102980 рублёў. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 1716300 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных — 2402820 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчыне, якія стала на ўлік у арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 343260 рублёў.
3-06-2011, 10:24 Навіны  ] • Падзеі і факты
НАМДЫРЭКТАРА Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню Тамара Бандарэнка: прагназуемы сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры сёлета складзе 680 тыс. — у лагер з кругласутачным знаходжаннем, 148 тыс. — у лагер з дзённым знаходжаннем, 164 тыс. — у профільны лагер з кругласутачным знаходжаннем
ххх
ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНЫ цэнтр “Рускі музей: віртуальны філіял” адкрыты ў Полацку ў будынку былога іезуіцкага калегіума. Тут размешчаны багаты навукова-метадычны матэрыял Рускага музея ў электронным і друкаваным варыянтах.
3-06-2011, 10:21 Здарэнні  ] • Вінаваты службовыя асобы
Ад паражэння электрычным токам у абласным цэнтры на плошчы Перамогі пры выкананні будаўнічых работ загінуў 22-гадовы цясляр. У яго засталіся жонка і двухгадовае дзіця. Трагедыя здарылася з-за грубага парушэння тэхнікі бяспекі. У час дажджу, а гэта асабліва небяспечныя ўмовы працы, цясляр працаваў ля аднаго з фантанаў з электрычным дрылем, што катэгарычна забаронена. Ён не карыстаўся электраабароннымі сродкамі. Датыкнуўшыся па неасцярожнасці да адкрытых частак электрычнага кабелю, работнік загінуў на месцы.
3-06-2011, 10:19 Навіны  ] • Пра паляванне і юбілей
З 1 мая і да 30 верасня адкрыта паляванне на дзіка (дарослых самцоў і маладняк да 2-х гадоў), здабыча якога дазволена з 18 да 9 гадзін з засады і з падыходу (з выкарыстаннем стрэльбы).
З 15 мая дазволена выйсці са стрэльбай і на казулю еўрапейскую (дарослых самцоў). Зразумела, папярэдне трэба атрымаць на такую дзейнасць дазвол. Кошт разавага дазволу на здабычу лясных жывёлін розны па кожнаму віду. Напрыклад, на дзіка трафейнай якасці — 500 тысяч рублёў.
Сёлета Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў спаўняецца 90 гадоў. З нагоды юбілею ў пасёлку Ратамка Мінскага раёна 27 жніўня будзе праведзена вялікае свята. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы. А асаблівае задавальненне ад мерапрыемства, безумоўна, атрымаюць аматары палявання і рыбнай лоўлі. Збірайцеся!
Д. ШОКЕЛЬ,
паляўніцтвазнаўца.
3-06-2011, 10:15 Прырода і экалогія  ] • Беражыце ўраджай
Дзякуючы праводзімым Дзісенскім лясгасам біятэхнічным мерапрыемствам у апошні час более дзікіх капытных жывёл. А гэта патрабуе абароны прысядзібных участкаў ад патраў. Эфектыўным сродкам абароны палёў з’яўляецца іх агароджванне з выкарыстаннем адпуджваючых сродкаў (кансервавыя бляшанкі, бутэлькі і інш.).
Стварэнне фактара неспакою таксама з’яўляецца адным са сродкаў абароны пасеваў, таму часцей наведвайце іх, перастаўляйце пудзілы і іншае.
Пры пагрозе патраў дзікімі жывёламі звяртайцеся ў Дзісенскі лясгас па тэл. 3-75-28.
Г. МЯТЛА, інжынер
па паляўнічай гаспадарцы.
3-06-2011, 10:13 Прырода і экалогія  ] • Каб не хварэлі дрэвы
Каб не хварэлі дрэвы
Генеральнай асамблеяй ААН 2011 год аб’яўлены Міжнародным годам лясоў. І гэта не выпадкова. Лес — сапраўдны цуд прыроды, крыніца кіслароду, якім дыхае чалавецтва. Гэта наша нацыянальнае багацце і нацыянальнае здароўе. Аднак ён сам цяжка хворы і просіць дапамогі. Бяда ў тым, што дрэвы каштоўных цвёрдалісцёвых парод, напрыклад, бярозы і ясеня, масава сохнуць. Чаму? Пра гэта размова з галоўным спецыялістам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Яўгенавічам Ваяводавым.

— Калі праявілася праблема?
— Пра ўсыханне цвёрда-лісцёвых парод дрэў пачалі гаварыць у Беларусіі гадоў дзесяць таму. Прычын тут некалькі: паніжэнне ўзроўню грунтовых вод, гербіцыды, якія “атручваюць” карані, глабальнае пацяпленне. Праўда, здараецца, што і лішняя вільгаць прыводзіць да гібелі дрэў: карані ў вадзе адміраюць з-за недахопу кіслароду. Цяпер укараняюцца новыя тэхналогіі і падыходы правя-дзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў, накіраваныя на тое, каб абараніць здаровыя дрэвы ад заражэння.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar