Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 07.06.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-06-2011, 15:58 Навіны  ] • Прылічаны да ліку святых
Прылічаны да ліку святых
4 чэрвеня ў Дзісне адбылося праслаўленне іерэя Канстанціна Жданава да ліку мясцоваўшаноўваемых святых Полацкай епархіі.
Ва Уваскрасенскім храме адбылася Боская літургія з чынам кананізацыі. Узначаліў яе Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. На ўрачыстасцях прысутнічалі члены Свяшчэннага Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, кіраўнікі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Валер`евічам Кузняцовым.
7-06-2011, 15:42 Культура  ] • Фестываль “Жывіце ў радасці”
Фестываль “Жывіце ў радасці”
У Слоніме на Гродзеншчыне праходзіў IV рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці "Жывіце ў радасці". Нашу вобласць на ім прадстаўлялі творчы калектыў з Шуміліна і з Міёраў — сям`я Чарняўскіх.
Па словах Баляслава Часлававіча, праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай. Напачатку прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам членаў аргкамітэта і журы, гасцей, кіраўнікоў творчых дэлегацый. Затым урачыстае адкрыццё і прэзентацыі.
Усе ўдзельнікі фестывалю наведаліся з экскурсіяй у Жыровіцкі манастыр, які вельмі ўразіў, узрушыў сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Арганізацыя была на высокім узроўні.
7-06-2011, 15:38 Афіцыйна  ] • “Прымая лінія”
Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Жук
выслухае вашы заўвагі і прапановы па развіццю фізічнай культуры, спорту, турызму
і аграэкатурызму заўтра, 8 чэрвеня, па тэл. 4-17-15 з 10 да 12 гадзін.
7-06-2011, 15:37 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Раённай газеце ў гэтым годзе—70
Пра што пісалі ў 1970 годзе

“Дзісенскі КБМ прызнаны пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве за першае паўгоддзе 1970 года. Калектыву прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг райкама КПБ і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных”.
ххх
“Днямі ў саўгас “Міёрскі” завезлі першыя газавыя пліты. Яны будуць устаноўлены ў 30 камунальных і прыватных кватэрах”.
ххх
“З году ў год пашыраецца гандлёвая сетка ў раёне. Нядаўна пачала працаваць “Шашлычная” на калгасным рынку ў райцэнтры”.
7-06-2011, 15:33 Навіны  ] • Сустрэча з дэпутатам
Сустрэча з дэпутатам
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася сустрэча работнікаў са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аляксандрам Мікалаевічам Юшкевічам.
Дэпутат закрануў розныя пытанні. Гаварыў пра зварот Прэзідэнта да парламента краіны. Гэта асноўная падзея, план дзеянняў на бліжэйшую перспектыву. Пастаўлена задача — забяспечыць уваходжанне Беларусі ў першую трыццатку краін па ўмовах вядзення бізнесу.
7-06-2011, 15:31 Здарэнні  ] • Бяспека дзяцей-пасажыраў
З пачатку года на Віцебшчыне адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 9 дзяцей атрымалі траўмы, 1 загінуў. З 10 пацярпелых 6 хлопчыкаў і дзяўчынак у момант аварыі знаходзіліся ў аўтамабілі ў якасці пасажыраў.
Так, 29 сакавіка ў Глыбоцкім раёне атрымалі траўмы трое шасцікласніц адной з мясцовых школ, якія вярталіся з экскурсіі.
7-06-2011, 15:28 Здарэнні  ] • “Аддзячыў” за гасціннасць
Каля паўгода назад жыхары раёна скалыхнуліся ад страшнай звесткі. У вёсцы Новы Пагост былі жорстка збіты двое старых — муж і жонка. Работнікам міліцыі ўсяго даводзілася бачыць, аднак такое шакіравала. Перад імі паўсталі нямоглыя старыя, на целе якіх ад пабояў не было жывога месца, твары ў крыві. Да таго ж, у мужчыны аказалася моцна пашкоджаным левае вока, якога ў наступным ён наогул пазбавіўся. Пацярпелыя былі моцна напужаны і працяглы час практычна не маглі размаўляць.
7-06-2011, 15:26 Навіны  ] • Добраўпарадкаванне — агульнымі сіламі
Добраўпарадкаванне — агульнымі сіламі
30 мая на базе Новапагосцкага сельскага Савета адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Яго ўдзельнікі наведалі аграгарадок Чапукі, праехалі праз шэраг населеных пунктаў. Яны пазнаёміліся з добраўпарадкаваннем жылля і сацыяльна-бытавых аб’ектаў, зносам старых пабудоў. Адзначана, што работнікі многіх устаноў і насельніцтва ўключылася ў гэтую работу, абкашваецца тэрыторыя вакол будынкаў, абнаўляюцца агароджы, аднак вяскоўцы не спяшаюцца парадкаваць дровы.
7-06-2011, 15:23 Грамадства  ] • Усе разам
ДАІ інфармуе
З 23 мая па 10 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!” Мэта — папярэджанне траўматызму і смяротнасці ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Практычна кожны месяц на дарогах Віцебшчыны пяцёра дзяцей атрымліваюць траўмы. Адна з прычын — нізкая культура паводзін. Другая — забавы, няўвага, незахаванне правілаў руху. Гэта тыя выпадкі, калі дзеці самавольна або з маўклівай згоды дарослых садзяцца за руль матацыкла, скутэра, а то і аўтамабіля, не маючы ні правоў, ні навыкаў ваджэння.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar